Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МАЎЛЕННЯ



Вызначце стылі тэкстаў. Назавіце моўныя, лексічныя і сінтаксічныя сродкі, якія надаюць кожнаму тэксту стылёвую адметнасць. Тэксты №№ 1,4 перакладзіце на беларускую мову, захоўваючы яе сінтаксічныя асаблівасці.

1. СТРОЕНИЕ ГАЗООБРАЗНЫХ, ЖИДКИХ И ТВЁРДЫХ ТЕЛ

Молекулярно-кинетическая теория даёт возможность понять, почему вещество может находиться в газообразном, жидком и твёрдом состояниях.

В газах расстояние между атомами или молекулами в среднем во много раз больше размеров самих молекул. Например, при атмосферном давлении объём сосуда в десятки тысяч раз превышает объём находящихся в нём молекул. Газы легко сжимаются, при этом уменьшается среднее расстояние между молекулами, но молекулы не сдавливают друг друга.

Молекулы с огромными скоростями – сотни метров в секунду – движутся в пространстве. Сталкиваясь, они отскакивают друг от друга в разные стороны подобно бильярдным шарам. Слабые силы притяжения молекул газа не способны удержать их друг возле друга. Поэтому газы могут неограниченно расширяться. Они не сохраняют ни формы, ни объёма. Многочисленные удары молекул о стенки сосуда создают давление газа.

2.З часоў антычнасці да эпохі Рэнесансу магнітныя з’явы выкарыстоўваліся або як сродак забаўкі, або як карысная прылада для ўдасканалення навігацыі. Праўда, у Кітаі бусоль ужывалася для навігацыі яшчэ да нашага часу. У Еўропе яна стала вядомая толькі ў 13 стагоддзі, хоць упершыню згадваецца ў працах сярэдневяковых аўтараў.

Першым эксперыментатарам, які заняўся магнітамі, быў Пётр Перэгрын з Марыкура (13 стагоддзе). Ён эксперыментальным шляхам устанавіў існаванне магнітных палюсоў, прыцягненне разнайменных палюсоў і адштурхоўванне аднайменных. Разразаючы магніт, ён выявіў немагчымасць ізаляваць адзін полюс ад другога. Гэты эксперымент пасля яшчэ больш відавочна паказаў Гільберт у 1600 годзе. Потым у галіне вывучэння магнітных з’яў наступіла амаль трохвяковае зацішша.

3. Колькі гадоў таму дубу, ніхто з лукашоўцаў не памятае. Стаіць ён на правым беразе Нёмана і сваімі шатамі глядзіцца ў яго празрыстую ваду. Увосень лісце падае на халодныя хвалі і плыве далёка ўніз па цячэнню. Вясною была вялікая паводка. Дзяды глядзелі на яе і гаварылі, што ніколі не памяталі такой вады. Нёман ператварыўся ў шырачэзную, як акінуць вокам, раку. Калі вада ледзь не зраўнялася з берагам, дуб задрыжаў не на жарты, бо ўжо некалькі гадоў назад паводкавая вада лізнула халоднымі хвалямі карэнні дуба. Пад вечар вада спала і дуб выратаваўся.

4.ПРИКАЗ МИНИСТЕРСТВА ПО ЧРЕЗВЫЧАЙНЫМ СИТУАЦИЯМ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

22 марта 2005 г. № 52

В соответствии с Положением о Министерстве по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь, утвержденным Указом Президента Республики Беларусь от 19 января 1999 г. № 35,

ПРИКАЗЫВАЮ:

Утвердить прилагаемую Инструкцию по делопроизводству в Министерстве по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь, подчиненных ему органах, подразделениях и организациях.

Исполняющий обязанности Министра Э.Р.Бариев

 

5. – Вой! – слаба войкнула Паліна і схапіла яго за руку: – Глядзі! На тым беразе. Бачыш?

– Бачу. Рвуць камень. Бячэўнікі вядуць Дзіўная назва – бячэўнікі! Праўда? “Бурлаки то идут бечевой...” Памятаеш? Магчыма, адтуль такая назва і вядзецца. Каб доўга памяталі.