Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Чараўнік і Гаршчок-гарцунок



Джаўэн Роўлінґ

“Байкі барда Бідля”

 

Прадмова

“Байкі барда Бідля” – гэта зборнік, адрасаваны маленькім чараўнікам і чараўніцам. На працягу стагоддзяў іх чыталі дзецям перад сном, і таму большасці вучняў школы Хогвартс “Гаршчок-гарцунок” і “Фантан феі Фартуны” гэтак жа добра вядомыя, як “Папялушка” і “Спячая Прыгажуня” – дзецям маглаў (гэта значыць нечараўнікам).

Байкі Бідля шмат у чым падобныя з нашымі казкамі: напрыклад, дабро ў іх звычайна ўзнагароджваецца, а злосць – караецца. Аднак ёсць даволі відавочнае адрозненне. У маглаўскіх казках магія – прычына ўсіх бед галоўнага героя або гераіні: злая ведзьма атруціла яблык, або пагрузіла прынцэсу ў сон на сто гадоў, або ператварыла прынца ў выродлівую пачвару. Паміж тым героі “Баяк барда Бідля” самі валодаюць чараўніцтвам, і тым не менш, ім зусім не лягчэй , чым нам.

Байкі барда Бідля дапамаглі шматлікім пакаленням бацькоў-чараўнікоў растлумачыць сваім маленькім дзецям суровую праўду: чараўніцтва пазваляе вырашаць шмат праблем, але і стварае іх не менш.

Яшчэ адна прыкметная розніца паміж гэтымі казкамі і іх маглаўскімі двайнікамі ў тым, што чараўніцы з аповедаў Бідля значна актыўней шукаюць сваё шчасце, чым гераіні нашых казак. Аша, Альтэда, Амата і зайчыха Жартаўніца – чараўніцы, якія ўзялі свой лёс у свае рукі замест таго, каб доўга спаць, або чакаць, калі хто-небудзь верне табе страчаны чаравічак. Адзінае выключэнне з правіла – безыменная дзяўчына з казкі пра валасатае сэрца. Яна паводзіць сябе як прынцэса з нашых казак, толькі ў канцы гэтай казкі ніхто не жыве “доўга і шчасліва”.

Бард па імі Бідль жыў у пятнаццатым стагоддзі. Большая частка яго жыцці ўтоеная пад полагам таямніцы. Вядома, што ён нарадзіўся ў Ёркшыры, і, судзячы па адзінай гравюры на дрэве, якая захавалася да нашых дзён, у яго была выключна пышная барада. Калі яго казкі пэўна адлюстроўваюць яго меркаванне, то ён хутчэй любіў маглаў, якіх ён лічыў хутчэй невуцкімі, чым непрыязнымі. Ён не давяраў Цёмнай Магіі і верыў, што горшае ў чарадзейным народзе бярэ пачатак з звычайных чалавечых рыс характару: жорсткасці, апатыі і напышлівага злоўжывання сваімі талентамі. У казках Бідля перамагаюць не самыя магутныя чараўнікі, а самыя добрыя, разумныя і знаходлівыя.

Гэтыя погляды падзяляюць некаторыя сучасныя чараўнікі, і адзін з іх – вядома ж, прафесар Альбус Персіваль Вульфрык Браян Дамблдор, кавалер ордэна Мерліна першай ступені, дырэктар школы Чараўніцтва Хогвартс, прэзідэт Міжнароднай канферэнцыі чараўнікоў і Галоўны чараўнік Візенгамота.

Тым не менш для ўсіх было сюрпрызам, калі сярод мноства папер, якія Дамблдор завяшчаў Архіву Хогвартса, выявілі каментарыі да “Баяк барда Бідля”. Мы ніколі не пазнаем, ці былі гэтыя каментарыі напісаныя для ўласнага задавальнення, ці для публікацыі. Аднак прафесар МакГонагал, дырэктар школы Хогвартс у гэты момант, ветліва дазволіла нам апублікаваць у гэтай кнізе запісы Дамблдора разам з абсалютна новым перакладам казак, які выканала Герміёна Грэнджэр.

Мы спадзяемся, што нататкі прафесара Дамблдора па пытанням гісторыі магічнага свету, яго асабістыя ўспаміны, а таксама тлумачэнне ключавых момантаў кожнай казкі дапамогуць новаму пакаленню як чытачоў-чараўнікоў, так і чытачоў-маглаў зразумець і ацаніць “Байкі барда Бідля” .

Усе, хто ведаў яго асабіста, упэўнены, што прафесар Дамблдор быў бы рады падтрымаць гэты праект, улічваючы, што ўсе прыбыткі будуць перададзеныя ў дабрачынную арганізацыю Children’s High Level Group, якая дапамагае дзецям, якія адчайна патрэбныя ў дапамозе.

Лічым неабходным зрабіць маленькую зацемку да нататак прафесара Дамблдора. Наколькі нам вядома, яны былі напісаныя прыкладна за паўтара года да трагічных падзей, якія адбыліся на вяршыні Вежы Астраноміі Хогвартса. Чытачы, знаёмыя з гісторыяй апошняй вайны чараўнікоў (напрыклад, тыя, хто прачытаў ўсе сем тамоў пра Гары Потэра), адразу зразумеюць, што прафесар Дамблдор раскрывае трохі менш, чым ведае (або падазрае) пра апошнюю казку гэтай кнігі. Мабыць, прычыну гэтага могуць растлумачыць словы, якія сказаў шмат гадоў прафесар Дамблдор свайму любімаму і самаму знакамітаму вучню:

“Праўда – гэта самая цудоўная, але адначасова і жудасная рэч, і таму да яе трэба падыходзіць з вялікай асцярожнасцю”.

Вядома, мы можам і не згадзіцца з прафесарам Дамблдорам. Аднак не трэба забываць пра тое, што ён перш за ўсё жадаў абараніць будучых чытачоў ад тых спакус, ахвярай якіх стаў ён сам, за што затым заплаціў такую жудасную цану.

Дж. К. Роўлінг, 2008 г.

 

Нататкі да каментарыяў

Прафесар Дамблдор, магчыма, пісаў свае каментарыі ў разліку на магічную аўдыторыю, таму я дазволіла сабе дадаткова растлумачыць некаторыя тэрміны і факты, якія могуць быць незразумелыя чытачам-маглам.

Дж. К. Р.

 

Чараўнік і Гаршчок-гарцунок

Жыў-быў на свеце добры стары чараўнік. Чараваў ён мудра і шчодра і ніколі не адмаўляў у дапамозе суседзям. Не жадаючы адкрываць ім сапраўдную крыніцу сваёй сілы, ён рабіў выгляд, нібы гаючыя лекі, чарадзейныя зеллі і проціяддзі з’яўляюцца самі з маленькага гаршчка, які ён называў сваім шчаслівым гаршчком. Людзі са сваімі праблемамі шлі да яго са ўсіх бакоў, а чараўнік з радасцю памешваў змесціва гаршчка і імгненным дапамагаў ім.

Усе любілі добрага чараўніка, і жыў ён да самай старасці, а потым памёр, пакінуўшы ўсю сваю маёмасць сыну. У сына характар быў зусім не той, што ў яго высакароднага бацькі. Сын лічыў, што ўсе, хто не ўмее чараваць, нічога не каштуюць, і ён часта сварыўся з бацькам з-за яго звычкі дапамагаць суседзям.

Пасля смерці бацькі сын знайшоў у гаршчку невялікі скрутак, на якім было напісана яго імя. Малады чараўнік развярнуў скрутак, у надзеі ўбачыць золата, а замест гэтага знайшоў пушысты дамашні тапак, такі маленькі, што яго нельга было надзець, і да таго ж у яго не было пары. У тапку быў кавалачак пергаменту са словамі: “Спадзяюся, мой сын, што ён табе не спатрэбіцца”.

Сын аблаяў бацьку, які ад старасці звар’яцеў, і бросіў тапак у гаршчок – ён вырашыў выкарыстоўваць гаршчок замест вядра для смецця.

У тую ж ноч да маладога чараўніка пастукала старая сялянка.

- Маю ўнучку абсыпала ўсю барадаўкамі, сэр. Ваш бацька заўсёды змешваў асаблівую прыпарку вось у гэтым старым гаршчку – сказала старая.

- Сыходзь! – крыкнуў чараўнік-сын. – Якая мне справа да барадавак твайго вырадку?

І ён зачыніў дзверы перад носам у старой.

І ў гэты ж момант з кухні данёсся гучны ляск і грукат. Сын запаліў святло, адчыніў дзверы і… У бачыў стары гаршчок свайго бацькі, які адрасціў медную нагу і цяпер з жудасным грукатам скакаў на месцы пасярод кухні.

Чараўнік ад здзіўлення падышоў да яго, але паспешна адступіў назад, калі ўбачыў, што гаршчок быў пакрыты барадаўкамі.

- Агідна! – крыкнуў сын чараўніка.

Спачатку ён паспрабаваў прымусіць гаршчок знікнуць, потым спрабаваў ачысціць яго з дапамогай магіі і, нарэшце, выгнаць з хаты. Аднак ні адзін заклён не дапамагаў.

Калі чараўнік выйшаў з кухні, гаршчок паскакаў следам за ім і нават падняўся разам з ім па лесвіцы, грукочучы і ляскаючы аб кожную драўляную ступеньку.

Усю ноч малады чараўнік не мог заснуць, таму што гаршчок скакаў і грымеў каля яго ложку, а раніцай гаршчок паскакаў за ім на кухню і пачаў скакаць каля стала – ляск, бум, ляск! Не паспеў чараўнік пачаць есці кашу, як у дзверы зноў пастукалі.

На парозе стаяў драхлы стары.

- У мяне з асліцай бяда! – растлумачыў ён. – Ці заблудзілася яна, ці яе выкралі, а я без яе не змагу тавар на рынак адвесці. І тады сёння мая сям’я застанецца галоднай.

- А я галодны зараз! – зароў чараўнік і зачыніў дзверы перад носам старога.

Ляск, бум, ляск, - загрымеў гаршчок меднай нагой, ды толькі цяпер да гэтага грукату дадаліся асліныя крыкі і стогны галодных людзей.

- Цішэй! Замоўкні! – крыкнуў чараўнік, але ніякая магічная моц не магла супакоіць гаршчок з барадаўкамі. Гаршчок скакаў увесь дзень па хаце за гаспадаром і ўвесь час стагнаў, грымеў і крычаў: “І-а! І-а!”

Гэтым вечарам у дзверы пастукалі у трэці раз. На парозе стаяла маладая жанчына, якая плакала так, быццам у яе вось-вось разаб’ецца сэрца.

- Маё дзіця захварэла, - сказала яна. – Ці не дапаможаце вы нам? Ваш бацька запрашаў мяне, калі ў мяне былі непрыемнасці…

Але чараўнік і перад ёй зачыніў дзверы.

Тады гаршчок напоўніўся салёнай вадой і, скачучы, расплюхваў слёзы па ўсім палу, крычаў па-аслінаму, енчыў і яшчэ больш акрыўся барадаўкамі.

Больш ніхто не звяртаўся да калдуна за дапамогай, але гаршчок паведамляў яму пра ўсе беды, якія здарыліся ў суседзяў, а бед гэтых было не мала. Праз некалькі дзён гаршчок не толькі стагнаў, крычаў па-аслінаму, енчыў і расплюхваў слёзы і скакаў, але і затыхаўся, хрыпеў, плакаў, як дзіцё, выў, як сабака і выплёўваў сапсаваны сыр, скіслае малако і цэлую кучу смаўзнякоў.

Чараўнік не мог не есці, ні спаць з-за жудаснага гаршчка, які не жадаў сыходзіць, і яго нельга было прымусіць ні замоўкнуць, ні супакоіцца.

Урэшце рэшт чараўнік не вытрымаў. Сярод ночы выбег ён з хаты разам з гаршчком і закрычаў на ўсю вёску:

- Прыходзьце да мяне са сваімі праблемамі і бедамі! Я вас усіх вылечу і супакою! Ад бацькі мне дастаўся цудоўны гаршчок, і я дапамагу вам!

І пабег па вуліцы, пасылаючы заклёны ва ўсе кірункі, а выродлівы гаршчок скакаў следам за ім.

У адной хаце у маленькай дзяўчынкі ў сне зніклі барадаўкі; асліца, якая пасвілася ў зарасніках цярноўніку, вярнулася ў сваё стойла; хворага дзіцяці абрасіла настоем бадзяна, і раніцай ён прачнуўся здаровым і вясёлым.

Малады чараўнік стараўся з ўсіх сіл, і гаршчок паступова перастаў енчыць і ванітаваць, стаў ціхім і чыстым.

- Ну што, гаршчок? – спытаў чараўнік раніцай.

Тут гаршчок выплюнуў пушысты тапак і дазволіў надзець яго сябе на медную нагу.

Разам з чараўніком яны вярнуліся дадому. Гаршчок нарэшце супакоіўся і больш не грымеў.

Але з гэтага дня чараўнік, па прыкладу бацькі, заўсёды дапамагаў жыхарам вёскі – ён вельмі баяўся, што гаршчок зноў скіне свой тапак і пачне грымець і скакаць па ўсёй хаце.