Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Фантан феі Фартуны



На высокім узгорку ў зачараваным садзе, за высокімі сценамі, абаронены моцнай магіяй, біла крыніца, якая прыносіла поспех: Фантан феі Фартуны.

Адзін раз у год, у самы доўгі дзень, у сад дазволена было ўвайсці аднаму няшчаснаму чалавеку. Калі паспее ён ад узыходу сонца да закату дабрацца да крыніцы і выкупацца ў яе водах, ён здабудзе вечны поспех.

У гэты прызначаны дзень сотні людзей з’язджаліся са ўсяго каралеўства, каб дабрацца да сцен цудоўнага саду. Мужчыны і жанчыны, багатыя і бедныя, маладыя і старыя, чараўнікі і маглы – усе яны збіраліся ў цемры, і кожны спадзяваўся, што менавіта ён зможа ўвайсці ў сад.

Тут былі і тры чараўніцы, кожная – з уласнай ношай няшчасця. Чакаючы, пакуль узыдзе сонца, расказалі яны адна іншай пра сваё гора.

Першая, якую звалі Аша, пакутавала ад невылечнай хваробы. Яна спадзявалася, што Фантан пазбавіць яе ад хваробы і падарыць ёй доўгае і шчаслівае жыццё.

У другой, якую звалі Альтэда, злы чараўнік выкраў хату, грошы і чарадзейную палачку. Яна спадзявалася, што Фантан дапаможа ёй зладзіцца з бяссіллем і беднатой.

Трэццю, якую звалі Амата, кінуў мужчына, якога яна вельмі кахала, і яна думала, што рана ў яе сэрцы ніколі не зажыве. Яна спадзявалася, што Фантан пазбавіць яе ад гора і смутку.

Тры чараўніцы пашкадавалі адна другую і дамовіліся, што калі ў іх з’явіцца магчымасць, яны аб’яднаюцца і паспрабуюць дабрацца да Фантана разам.

Як толькі першыя промні сонца заблішчалі ў небе, у сцяне з’явілася расколіна. Людзі кінуліся наперад, і кожны громка крычаў пра сваё гора. З-за сцяны выпаўзлі доўгія, гнуткія парасткі, праслізнулі скрозь натоўп і апавіліся вакол першай чараўніцы - Ашы. Яна схапіла за руку другую чараўніцу – Альтэду, якая моцна ўхапілася за мантыю трэцяй чараўніцы – Аматы. А Амата выпадкова ўчапілася за даспехі панурага рыцара, які сядзеў на худым каню.

Магічныя парасткі ўцягнулі іх, і тры чараўніцы разам з рыцарам, якога яны пацягнулі за сабой, зніклі ў расколіне ў сцяне.

Расчараваны натоўп пачаў крычаць, але расколіна ў сцяне зноў знікла і ўсе замоўклі.

Аша і Альтэда раззлаваліся на Амату за тое, што яна выпадкова прывяла з сабой рыцара.

- Толькі адзін зможа выкупацца ў Фантане! І без чацвёртага чалавека будзе складана вырашыць, хто з нас зробіць гэта!

Рыцар, па імі сэр Няўдачлівы, убачыў, што гэта былі чараўніцы, і паколькі сам ён чараваць не ўмеў, да і мечам валодаў не зусім добра, то вырашыў, што не зможа абыйсці гэтых трох жанчын , і таму ён абвясціў, што жадае вярнуцца назад, за сцяну.

Тут ужо раззлавалася Амата.

- Які баязлівец! – крычала яна. – Вазьмі свой меч, рыцар, і дапамажы нам дабрацца да мэты!

І вось тры чараўніцы разам з няшчасным рыцарам пайшлі па залітай сонцам сцяжынцы ў глыб зачараванага сада. Вакол раслі рэдкія травы, садавіны і кветкі. Ніякіх перашкод не сустрэлася на іх шляху, пакуль яны не падышлі да падножжа ўзгорка, на вяршыні якога стаяў Фантан.

Вакол узгорка абвіўся вялізарны белы змей, тоўсты і сляпы. Калі яны падышлі бліжэй, ён павярнуў да іх сваю гідкую пысы і вымавіў:

Адплаціцеся доказам вашага болю.

Сэр Няўдачлівы выцягнуў меч і паспрабаваў забіць пачвару, але толькі зламаў клінок. Затым Альтэда стала кідаць ў змея камянямі, Аша і Амата, тым часам, выпрабавалі ўсе заклёны, з дапамогай якіх яго можна было б падпарадкаваць сабе, або зачараваць. Але д сілы чарадзейных палачак было не больш карысці, чым ад камянёў іх сяброўкі або мяча рыцара: змей ўсё-роўна не прапусціў іх.

Сонца падымалася ўсё вышэй. Ад адчаю Аша пачала плакаць.

Тады вялізарны змей паднёс сваю пысу да яе твару і выпіў слёзы з яе шчок. Ён задаволіў сваю смагу, і таму адпоўз прочкі і знік ў адтуліне ў зямлі.

Абрадаваліся тры чараўніцы і рыцар і пайшлі далей, упэўненыя, што яшчэ да поўдня дабяруцца да крыніцы.

Аднак на паўдарогі да вяршыны ўзгорка яны ўбачылі надпіс, які быў высечаны на зямлі:

Адплаціцеся плодам вашых прац.

Сэр Няўдачлівы палажыў на зямлю сваю адзіную манету і паклаў яе на траву ўзгорка, але яна пакацілася па схілу і знікла ў траве. Тры чараўніцы і рыцар працягнулі караскацца ўверх па ўзгорку. Яны шлі яшчэ некалькі гадзін, але не прасунуліся ні на крок. Вяршыня была ўсё гэтак жа далёкая, і ўсё той жа надпіс быў перад імі.

Сонца ужо схілялася да да заходу, і усе ўпалі духам. Адна толькі Альтэда рашуча шагала ўперад і клікала за сабою іншых. Але і яна ні на крок не наблізілася да вяршыні зачараванага ўзгорка.

- Смялей, не здавайцеся, сябры! – выклікнула Альтэда, выціраючы пот са лба.

Як толькі блішчалыя кроплі ўпалі на зямлю, надпіс, які загароджваў ім шлях, знік, і яны зразумелі, што зноў могуць ісці наверх.

Цешачыся перамогай над чарговай перашкоды, яны з усіх сіл паспяшаліся да вяршыні, пакуль да іх не данёсся мяккі плёскат Фантана.

Але не паспелі яны дайсці да яго – дарогу ім заступіў ручэй. У празрыстай вадзе ляжаў вялікі гладкі камень з надпісам:

Адплаціцеся скарбам вашага мінулага.

Сэр Няўдачлівы паспрабаваў пераплыць ручэй на шчыце, але той патануў. Чараўнікі выцягнулі рыцара з вады, а затым самі паспрабавалі пераскочыць праз ручэй, але ў іх нічога не атрымалася. Сонца паміж тым апускалася ўсё ніжэй да лініі гарызонта.

Тады яны пачалі разважаць: што ж азначае надпіс на камяні?

Амата першай знайшла адказ. Яна ўзяла чарадзейную палачку і выцягнула з галавы ўсе ўспаміны пра радасныя імгненні, праведзеных з яе каханым, і кінула іх у бурныя воды. Вада панесла іх і з’явіліся камяні, па якіх можна было перайсці на іншы бок, і тры чараўніцы і рыцар, нарэшце, змаглі дабрацца да вяршыні ўзгорка.

Перад імі сярод рэдкіх траў і кветак зіхацеў Фантан. Неба асвяцілася лалавым ззяннем, і прыйшоў час вырашаць, хто з іх выкупаецца ў водах Фантана. Аднак перш чым яны змаглі прыняць рашэнне, Аша звалілася на зямлю. Цяжкі шлях да вяршыні адабраў у яе ўсе сілы, яна была ледзь жывая ад стамлення.

Трое яе сяброў аднеслі яе да Фантана, але яна ўжо білася ў перадсмяротнай агоніі і ўмольвала іх не чапаць яе.

Тады Альтэда паспешна сабрала самыя карысныя па яе меркаванню травы і змяшала іх у пасудзіне з вадой сэра Няўдачлівага, а затым напаіла зеллем Ашу.

Аша тут жа змагла падняцца на ногі. Больш таго, зніклі сімптомы яе смяротнай хваробы.

- Я вылечылася! – выклікнула яна. – Фантан мне не патрэбен. Хай Альтэда выкупаецца ў яго водах.

Але Альтэда была занятая – яна збірала яшчэ больш травы ў свой фартух.

- Калі я змагла вылечыць гэтую хваробу, я змагу заработаць многа грошаў! Хай Амата выкупаецца ў Фантане!

Сэр Няўдачлівы жэстам запрасіў Амату да Фантана, але яна пакруціла галавой. Яе ўспаміны пра былога казанага ўнеслі воды, і цяпер яна зразумела, якім жорсткім і няслушным ён быў, і пазбавіцца ад яго было для яе шчасцем.

- Добры сэр, ва ўзнагароду за ваша рыцарства выкупацца павінны вы! – сказала яна сэру Няўдачліваму.

І вось рыцар з апошнямі прамянямі сонца пабег насустрач Фантану феі Фартуны і выкупаўся ў яго водах, дзівячыся ўласнаму неверагоднаму поспеху і таму, што сярод сотняў людзей быў абраны менавіта ён.