Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Сінанімія. Варыянтнасць. Дублетнасць



Праблема сінаніміі і сінонімаў у тэрміналогіі застаецца найменш распрацаванай і найбольш складанай. Адны даследчыкі зусім адмаўлялі з’яву сінаніміі ў тэрміналогіі (А.М. Талікіна) і сцвярджалі, што сінаніміі ў тэрміналагічных сістэмах няма, а тое, што лічыцца тэрміналагічнай сінаніміяй – гэта з’ява дублетнасці, бо паміж дублетамі няма тых адносін, якія ствараюць сінанімічны рад. На думку В.П.Даніленкі, сінанімія ў тэрміналогіі разглядаецца як натуральнае праяўленне законаў развіцця лексікі літаратурнай мовы. «У тэрміналогіі сінонімы суадносяцца з адным і тым жа паняццем і аб’ектам, гэтыя адзінкі не характарызуюць розныя яго ўласцівасці» [1, с. 73]. Таму іх можна назваць тэрміналагічнымі дублетамі. З гэтай думкай пагаджаліся В.С. Ахманава, В.М. Галавін, Р.Ю. Кобрын і інш. С.І. Коршунаў, Д.С. Лотэ, Э.А. Натансон і інш. прызнавалі ў тэрміналогіі абсалютную і адносную сінанімію. А.А. Рэфармацкі пад дублетнасцю разумеў розныя варыянты слоў. А.В. Косаў выдзяляў сінонімы-дублеты, якія з’явіліся ў выніку паралельнага ўжывання айчыннага і запазычанага тэрміна, у выніку скарачэння састаўнога тэрміна або паралельнага выкарыстання поўных тэрмінаў і іх абрэвіятур і інш. В.П. Красней выяўляе ідэаграфічныя (маюць сэнсавыя адценні іх паняційнага зместу) і дублетныя (адценні ў паняційным змесце адсутнічаюць) сінонімы. Як бачым, з’явы сінаніміі, дублетнасці, варыянтнасці або змешваюцца, або размяжоўваюцца на аснове фармальных і семантычных прыкмет.

Тэрміны-сінонімы – гэта найменні, якія адрозніваюцца паміж сабой адценнямі значэння або аб’ёмам семантыкі. Прыкладаў такіх сінонімаў у даследуемых тэрмінасістэмах [8; 13; 14] не адзначалася.

Тэрміны-дублеты – гэта найменні, якія поўнасцю супадаюць па значэнні і ўжыванні, суіснуюць у сінхронных моўных пластах. Многія з іх характэрны для дакладных навук (фізіка, матэматыка, хімія) (дыстыляцыя – перагонка, квазізоркі – квазары, счапленне – кагезія, сублімацыя – узгонка і інш.), юрыспрудэнцыі (фальсіфікацыя – падлог, выпадак – казус, стандарт – норма, вымаганне – рэкет, рэкламацыя – прэтэнзія і інш.), спорту (перашкода – бар’ер, арбітр – суддзя, сэт – партыя, бой – паядынак, нападаючы (нападнік) – бамбардзір, вароты – брамка, гнуткасць – гібкасць, жгут – скрутак, закалка – гарт і інш.), эканомікі (андэррайтэр – гарант, ануітэт – рэнта, залог – заклад, ін’екцыя – упрыскванне, улік – справаздачнасць і г.д.). У сінанімічныя адносіны ўступаюць найменні славянскага паходжання, найменне славянскае і запазычаны тэрмін, два або больш запазычаныя тэрміны і інш.

У тэрмінасістэме батанікі сустракаюцца стылістычныя сінонімы, якія маюць розную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і належаць да розных стыляў і сфер ужывання. Напрыклад: лотаць – лопух, нюнькі, бабоўнік, жаўтушнік, мядзведжая лапка; купальнік – буквіца, гарнік, касцян, пералёт; гарлачык – лілея, калітка, булдаўка, вадзяніца, макаўка, гладышыкі, бубэнчыкі, куўшынкі; трыпутнік – прыдарожнік, бабка, серпарэзнік, міжперсніца; лопух – лапушнік, дзядоўнік, рапей, брылі, калюгі, ранік і інш.

Лінгвістамі неаднаразова падкрэслівалася, што ў рэальнай тэрміналогіі значнае месца займаюць шматкампанентныя тэрміны тыпу імпульс – колькасць руху, браканьерства – незаконнае паляванне і рыбны промысел, бліцтурнір – маланкавы турнір і пад. Куды іх адносіць – да сінтаксічных сінонімаў-дублетаў ці да сінтаксічных варыянтаў (Я.М. Сцепановіч лічыць іх дэфініцыйнымі сінонімамі) – застаецца адкрытым пытаннем.

На нашу думку, пары найменняў тыпу «слова – словазлучэнне» або «словазлучэнне – словазлучэнне», якія маюць тоеснае значэнне, варта лічыць сінтаксічнымі сінонімамі-дублетамі. Напрыклад, дэзерцірства – ухіленне ад вайсковай службы, экспарт – знешні гандаль, бікамералізм – двухпалатная сістэма, халатнасць – нядбайнасць злачынная, бюлетэнь – лісток непрацаздольнасці, біпатрыды – двайное грамадзянства (юрыд.), гандбол – ручны мяч, звеславаць – пачаць веславаць, ватэрпола – воднае пола (спорт), арбітр – трацейскі суддзя, банкнота – банкаўскі білет, трата – пераводны вэксаль, распіска – пацвярджэнне атрымання (эканом.) і інш.

Шматкампанентныя пары сінонімаў-дублетаў розняцца галоўнымі кампанентамі (адміністрацыйнае правапарушэнне – адміністрацыйная правіннасць) або залежнымі кампанентамі (завочнае навучанне – навучанне без адрыву ад вытворчасці, фіктыўны шлюб – несапраўдны шлюб, Сусветны банк – Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, выгады пераліву – пабочныя выгады, выдаткі накладныя – выдаткі агульныя) і інш.

Варыянтамі з’яўляюцца тэрміны, якія адрозніваюцца паміж сабой фанетычнымі або словаўтваральнымі элементамі і поўнасцю супадаюць сваім значэннем (адыманне – адніманне, арбітражор – арбітражыст, аўкцыянер – аўкцыяніст), а таксама кароткія варыянты поўнага тэрміна. Скарачэнне здзяйсняецца пропускам аднаго з кампанентаў тэрміналагічнага словазлучэння (дысперсія хуткасці гуку – дысперсія гуку), заменай словазлучэння тэрмінам, утвораным шляхам усячэння (імпульсны сігнал – імпульс, іскравы разрад – іскра, намінальная вартасць – намінал). Важным сродкам у дасягненні кароткасці тэрміна лічыцца абрэвіяцыя (біялагічны эквівалент рэнтгена – бэр, ЦПК – Цывільны працэсуальны кодэкс, МВФ – Міжнародны валютны фонд, ЕВФП – Еўрапейскае валютна-фінансавае пагадненне, ФІФА – Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый). Скарачэнне можа дасягацца таксама сродкамі сімволікі (г-прамяні – электрамагнітнае выпрамяненне з вельмі кароткай даўжынёй хвалі (менш 0,1 нм) і інш.).

З’ява антаніміі ў айчынным мовазнаўстве пачала разглядацца ў 50-я гг. XX ст. Антонімы разглядаліся вучонымі як суадносныя, карэлятыўныя паняцці, якія не могуць існаваць адзін без другога. На суадноснасць семантыкі антонімаў звярталі ўвагу Р.А. Будагаў, В.І. Іванова, Л.А. Новікаў і інш. У прыватнасці, М.М. Шанскі адзначаў, што «антонімы з’яўляюцца словамі рознага гучання, якія выражаюць супрацьлеглыя, але суадносныя адно з другім паняцці» [11, с. 64]. Для антанімічных пар і радоў характэрны ўзаемадапаўняльнасць, узаемазалежнасць, узаемавыключальнасць кампанентаў. Яны выступаюць як спецыфічнае моўнае адлюстраванне відазмяненняў і супрацьлегласцей у прадметах і з’явах аб’ектыўнага свету [6]. Антонімамі можна назваць словы, якія «супрацьпастаўляюцца па самай агульнай і істотнай для іх значэння семантычнай прыкмеце і знаходзяцца на палярных пунктах адпаведнай лексікасемантычнай парадыгмы» [12, с. 202].

З’ява антаніміі, якая праяўляецца ў існаванні слоў з супрацьлеглым значэннем, у мове навукі мае свае асаблівасці. Так, напрыклад, словы, якія ўтвараюць антанімічную пару ў агульналітаратурнай мове лёгкі – цяжкі (камень), у мове спорту антонімамі не з’яўляюцца: лёгкая – цяжкая (атлетыка) (лёгкая атлетыка – ‘від спорту, які ахоплівае хадзьбу, бег, скачкі, кіданне кап’я, дыска, штурханне ядра і пад.’; цяжкая атлетыка – ‘комплекс фізічных практыкаванняў па падыманні цяжараў (штангі, гіры, гантэлі і інш.)’. Выкарыстанне літаратурнага антоніма мокры да тэрміналагічных словазлучэнняў сухі плод (плод з сухім каляплоднікам), сухая касцянка (касцянка з сухім мезакарпам (у какосавай пальмы)) мяняе іх значэнне: мокры плод (касцянка) = ‘якія трапілі пад дождж і намоклі’.

Значэнне супрацьлегласці можа ўзнікаць у слове як вынік яго спецыфічнага выкарыстання ў мове навукі. Напрыклад, зменная ў матэматычнай логіцы – ‘моўны выраз, які служыць для абазначэння адвольнага аб’екта з нейкага фіксаванага мноства аб’ектаў. Зменная называецца свабоднай, калі ў выраз, у які яна ўваходзіць, магчымая падстанова замест зменнай імёнаў аб’ектаў з абсягу яе значэнняў. Калі названая падстанова немагчымая (па сэнсе выразу), то зменная называецца звязанай’. Такім чынам, узнікае антанімічная пара свабодны – звязаны; у эканоміцы бык (‘удзельнік таргоў, які чакае павышэння цэн і іграе на павышэнне цэн на біржы’) – антанімічны слову мядзведзь (‘спекулянт, які іграе на паніжэнне цэн на біржы’).

У тэрмінасістэмах розных галін навукі рэалізуюцца два структурныя тыпы антанімічных адносін – лексічны і словаўтваральны. Лексіка-словаўтваральны тып (цеплаўстойлівасць – холадаўстойлівасць) непрадуктыўны. У лексічным тыпе антаніміі супрацьлегласць значэнняў выражаецца рознымі каранямі. Напрыклад: упарадкаванне (‘поўная заканамернасць, парадак, сіметрыя ў размеркаванні атамаў, малекул, крышталяў, якія ўтвараюць цвёрдае цела’) – хаатычнасць (‘адсутнасць парадку, сіметрыі ў размеркаванні чаго-небудзь’); алігаполія (‘стан рынку, пры якім абмежаванай колькасці прадаўцоў супрацьстаіць вялікая колькасць пакупнікоў’) – алігапсонія (‘стан рынку, пры якім абмежаванай колькасці пакупнікоў супрацьстаіць вялікая колькасць прадаўцоў’). Лексічны тып антаніміі асабліва пашыраны сярод назоўнікаў аддзеяслоўнага (ці адпрыметнікавага) паходжання: выпарэнне (‘пераход рэчыва з вадкага ці цвёрдага стану ў газападобны’) – кандэнсацыя (‘пераход рэчыва з газападобнага стану ў вадкі ці крышталічны’); крохкасць (‘здольнасць цвёрдых цел разбурацца пры механічных уздзеяннях без прыкметных пластычных дэфармацый’) – пластычнасць (‘уласцівасць цвёрдых цел вытрымліваць без разбурэння дэфармацыі і захоўваць іх пасля таго, як знешнія сілы перастаюць дзейнічаць’). Яшчэ прыклады: нацыяналізацыя – прыватызацыя, пакаранне – памілаванне, страты – даходы, шлюб – развод, аналогія – неадпаведнасць, ісцец – адказчык, крэдытор – даўжнік, штраф – узнагарода, правы – абавязкі (юрыд.) і інш.

У словаўтваральны тып антонімаў уключаюцца тэрміны, у якіх процілегласць значэнняў выражаецца словаўтваральнымі сродкамі. Як правіла, значэнне антаніміі ўзнікае як вынік карэляцыі супрацьлеглых па сэнсе прыставак, якія далучаюцца да аднаго і таго ж тэрміна, або як вынік выкарыстання прыстаўкі, якая надае тэрміну супрацьлеглы сэнс. Напрыклад: адліў – прыліў, негатыў – пазітыў, сіметрыя – асіметрыя, часцінка – антычасцінка, рэчыва – антырэчыва, свет – антысвет і інш.

Сярод састаўных тэрмінаў-антонімаў можна вылучыць дзве групы:

1) антанімічныя пары з рознакаранёвымі кампанентамі, дзе супрацьлегласць выражаецца: а) лексічнымі асновамі відавых кампанентаў састаўных тэрмінаў: высокі мяч – нізкі мяч, высокае вядзенне мяча – нізкае вядзенне мяча, гол у свае вароты – гол у чужыя вароты, задняя лінія – пярэдняя лінія, левы абаронца – правы абаронца; аферта вольная – аферта цвёрдая; палітыка «танных грошай» – палітыка «дарагіх грошай»; б) лексічнымі асновамі родавых кампанентаў састаўных тэрмінаў: запаволіць тэмп – павялічыць тэмп;

2) найменні з аднакаранёвымі кампанентамі, антанімічнасць якім надаюць супрацьлеглыя па сэнсе прыстаўкі ў складзе відавых кампанентаў або (што назіраецца значна часцей) супрацьлеглы сэнс надае прыстаўка ў складзе толькі аднаго з відавых кампанентаў антанімічнай пары: згінальныя рухі – разгінальныя рухі, рацыянальны лік – ірацыянальны лік; акрэдытыў адзыўны – акрэдытыў безадзыўны і інш.

Супрацьлеглым па сваім значэнні можа быць адзін і той жа тэрмін (яго лексіка-семантычныя варыянты). Параўнаем: пячэ (сонца, мароз). Такая здольнасць слова выражаць супрацьлеглыя значэнні без змянення сваёй формы ў лінгвістыцы атрымала назву энантыёсемія. Напрыклад, ваяка – 1) ‘воін, баец, салдат’ і 2) ‘пра таго, хто не апраўдвае званне воіна, байца’.