Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Асн. аспекты апісання сінтаксісу: структурны, камунікац., функцыян., семантычны, структурна-семант., прагматычны, стыліст.



Сказ - адзінка шматаспектная, і існуе мноства сінтакс. тэорый, што з розных бакоў асвятляюць яго арганізацыю.

У русісім мовазнаўстве ідэю пра «партытурную» будову сказа яшчэ ў 1935 г. выказаў У. Р. Адмоні. Ён вылучаў сем аспектаў сказа: логіка-граматычны, мадальны, паўнаты скаіш, месца сказа ў разгорнутым маўленні, аспект пазнавальнай устаноўкі моўцы, камунікацыйнай задачы сказа, ступень яго эмацыянальнасці.

Базай для лагічн. А.ёсць вытлумачэнне суадносінаў мыслення і мовы, і менавіта з лагічным тэрмінам «прэдыкат» звязана асн. прымета сказа / выказвання - прэдыкатыўнасць. Прадметам структурн. А.сказаёсць адлюстраванне с-мы сінтакс. сувязяў у выказванні. Прадметам функцыянальн.хар-ка яго кампанентаў-складнікаў з п. гл. іх фунцыянальн. прызначанасці; прадметам семант. - вызначэнне агульнатыпавой семантыкі сказа і яе арганізацыі; камунікац. А.даследуе актуальнае чляненне, сродкі актуалізацыі інфармацыйнага цэнтра выказвання.

Вылучэнне ўсіх гэтых аспектаў досыць умоўнае (бо аб'ект даследавання - адзін і той жа), але неабходнае для таго, каб больш дэталёва разгледзець любую сінтакс. адзінку не толькі ў плане яе формы, але і зместу, і функцый, і камунікац. інтэнцый моўцы ці таго, хто піша. Так, фраза з верша Янкі Купалы Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому, з п.гл. структурнага сінтаксісу, аднасаст. развіты сказ, гал. член якога ў форме безасабовага дзеяслова не сядзіцца пашыраны ўскосным дапаўненнем хлопчыку і акалічнасцю месца ў хаце; з п. гл. семант. сінтаксісу - гэта суб'ектны сказ, семант. суб'ектам якога з'яўл. рэцыпіент хлопчыку, а семант. прэдыкат перадае тыпавое значэнне 'мімавольны стан суб'екта' з лакалізацыяй месца ў хаце; з п. гл. камунікац. сінтаксісу, відавочны інверсійны парадак слоў (не сядзіцца хлопчыку, хлопчыку малому), дзе рэма папярэднічае тэме, што дазваляе актуалізаваць як стан, так і ўзрост дзіцяці праз парадак размяшчэння кампанентаў выказвання, лагічны націск і інтанацыю.

 

6. Паняцце нац. сінтаксічн. ідыяматыкі (канцэпцыя А.Я. Міхневіча).

Спецыфіка канкрэтнай мовы не зводзіцца да асаблівасцей фанетыкі і граматыкі. Нац. мова – вынік шматстагоддзевага развіцця, таму ў ёй адлюстроўваецца жыццёвы ўклад, гісторыя, псіх. склад народа і разуменне гэтага аспекту – вельмі істотнае.

Пад ідыягматычнасцю А.Я. Міхневіч разумее ўласцівае толькі дадзенай мове чляненне яе семант. прасторы, адлюстраванае ў структурнай спецыфічнасці моўных адзінак розных узроўняў і тыпаў сінтагмат. пабудоў. Най> выразна ідыяматыка адлюстроўваецца ва ўстойлівых лексічных спалучэннях. Аднак фразеалагізмамі не ахопліваецца моўная ідыяматыка, якая можа быць выяўлена на ўсіх узроўнях сістэмна-структурнай арганізацыі мовы ў дынаміцы маўлення і ў выніку ў тэкстах.

На сінтакс. узроўні сінтагмат. ідыяматыка выяўляецца: 1. у спецыфічным для дадзенай мовы кіраванні (тапіць у печы); 2. у розных сэнсах і прызначэннях, побытавых рэпліках (калі ласка, як дуж-здароў?); 3. ва ўстойлівых параўнальных зваротах (жывуць як вянкі плятуць – дружна); 4. у фраземах (сам насам, як марка па пеклі); 5. прыказкі і прымаўкі; 6. устойлівыя аўтарскія выслоўі (афарызмы, перыфразы, тосты, хіязмы і інш.).

У лінгвіст. плане яны хар-юцца ўстойлівасцю, узнаўляльнасцю ў маўленні, стыліст. афарбаванасцю, пэўнай сітуацыйна-маўленчай сэнсавай і фармальнай варыятыўнасцю.

Сінтаксічн. ідыёмы (ад грэч. idiōma – своеасабл. выраз) – простыя ці складаныя канструкцыі, агульнае сінтаксічн. значэнне якіх не вынікае з суммы значэнняў формаў і ўласцівых ім сінт. адносінаў. Напр., дзіва што, авохці мне, што за людзі, ну і дапамагла. Ідыяматычнасць такіх канструкцый заснавана на разбурэнні жывых сінт. сувязей паміж словамі. Семант. непадзеленасць хар-ца ўсім фраземам, а сінт. непадзеленасць для фразем неабавязковая. Сінтаксічна непадзельныя канструкцыі могуць арганізоўвацца на пэўных мадэлях.

Сінтаксічныя фраземы – заўсёды неаднакампанентныя структуры: у дачыненні да руск. мовы яны былі грунтоўна апісаны ў “Русской грамматіке” 1982 г.

Структура такой фраземы: пастаянны кампанент, які фіксуецца непасрэдна і застаецца нязменным + пераменны, які падаецца праз грамат. форму і ў маўленні запаўняецца канкрэтнымі лексемамі ў залежнасці ад зместу. У схему могуць уключацца факультатыўныя эл-ты: Якія мы + прым.; таксама мне + прым. + наз. (якія мы і таксама мне – статычны кампанент).

Спецыфіка т. зв. сінтаксічнага фразеалагізма заключ. ў тым, што “гэта сінтакс. адзінка не аднаўляецца, як напр. лексічны фразеалагізм, а будуецца”. Але будуецца не падпарадкоўваючыся сінтакс. законам пабудовы сказа і фарміравання яго значэння, бо ў іх адсутнічае прэдыкатыўны цэнтр і яго пашыральнікі. У такіх выказваннях (эмацыйных) адлюстроўваецца не сама дэнатыўная сітуацыя, а толькі яе ўспрыманне чал-ка – пэўная эмацыйная рэакцыя.