Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Дзеяслоўна-адвербіяльныя (выказнікавыя) сказы: пэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, няпэўна-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя.



Пры вылучэнні тыпаў дзеясл. аднасастаўных сказаў кіруюцца структурна-семант. прынцыпам: пры дыферэнцыяцыі «неабходна ўлічваць семантыку сказа па ступені пэўнасці дзеяння і суадносінаў гэтай семантыкі з формай выражэння гал. члена».

Пэўна-асабовыя - такія аднасаст. сказы, якія абазнач. дзеянне непасрэдных удзельнікаў маўлення - моўцы ці яго суразмоўцы, гал. член выраж. дзеясл. 1-й ці 2-й асобы адз. (радзей) мн. л. цяп. або буд. часу абв. і заг. ладу: Табе складаю шчыры свой санет, прапрадзедаў маіх жывая мова... (Е. Лось).

У такіх сказах акцэнгуецца само дзеянне, а значэнне канкрэтнай асобы перад. асабовымі канч. дзеясл. (дзейнік я, ты, мы, вы тут з'яўл. збыткоўным).

Няпэўна-асабовыяаднасаст. сказы, якія абазнач. дзеянне няпэўнай або невядомай асобы, гал. член выраж. дзеясл. у форме 3-й ас. мн. л. цяп., буд. ці прошл. часу, напр.: У хаце спявалі; У дзверы пастукалі. Няп.-ас. сказы выкарыст. ў 3 выпадках: • калі суб'ект дзеяння вядомы, але няма патрэбы яго называць: Вас выклікаюць у дэканат; • суб'ект дзеяння невядомы: Да вас прыішлі; • суб'ект дзеяння знарок апускаецца: Кажуць, што....

Абагульнена-асабовыя сказы. Гал. член супадае ці з формай, якую мае гал. чл. аднасаст. пэўна-асабовага сказа (дзеясл. у форме 2-й ці 1-й ас. адз. або мн. ліку цяп., буд. часу ці заг. ладу) або (значна радзей) з формай, якую мае гал. член няп.-асаб. сказа (дзеясл. у форме 3-й асобы). Абагульн.-асаб. сказы абазначаюць дзеянне, што ў аднолькавай ступені можа адносіцца да любой асобы, да кожнага: Добрага чалавека не перахваліш; Любіце і шануйце родную мову.

Безасабовыміз'яўл. аднасаст. сказы, якія назыв. працэс або дзеянне ці стан, што адбываюцца незалежна ад актыўн. дзеяча: Ветрана з самага рання; А на душы, бы ў склепе, сыра. Гал. чл. выраж.: 1) безасабовым дзеясл.: Душна, ціха вечарэла. Чуць марозіла; 2) асаб. дзеясл. у форме безасабовасці (форма 3-й ас. адз. ліку цяп. ці буд. часу або ніяк. роду для прошл. часу): Пахла свежаўскапанай зямлёй; 3) прэдыкатывам (са звязкай ці без): Пуста без цябе, Ціха зрабілася ў наваколлі. 4) дзеепрым. зал. стану (са звязкай ці без): 3 мінулым пакончана; 5) фразеалагіз. канструкцыямі: Ад гумна было рукой падаць да хацінкі.

Спецыфічна бел.-моўн. з'яўл. безасаб. сказы, гал. член якіх: • выражаны адмоўным словам няма: Няма вяртання і не будзе; • утвораны на асн. ўстойлівых спалучэнняў дзеясл. тыпу: брацца, збірацца, хіліцца,ісці і пад. з прыназ.-склонавымі формамі наз.: Хілілася да восені; • арганізаваны спалучэннямі адмоўя, інфінітыва і займ. ці прыслоўя: Поту з твару і то няма калі вынерці; • выражаны словамі відаць, чуваць і відно, чутно ў сцвярдж. ці адмоўных сказах: У не відаць было святла.

Безас. сказы ў структуры тэксту ўжываюцца тады, калі патрабуецца адлюстраваць рэальнасць, у якой адбываюцца стыхійныя, некіруемыя чал-кам працэсы і з'явы, перадаць мімавольнасць і некантралюемасць пэўнага фіз. ці псіхалаг. стану асобы, непазбежнасць у ажыццяўленні пэўных дзеянняў, іх магчымасць ці немагчымасць. Паводле семантыкі вылучаюць безасаб. ск., якія ўказваюць на: а) змену часу сутак: Развіднялася. На вуліцы вечарэе; б) атмасферна-метэарал. з'явы прыроды і змену надвор'я: грымела і бліскала; г) праявы стыхійных прыродных сіл: Страху рве з хаты; д) стан чал-ка: фізічны: рэзала бок; псіхічны: На душы было.

Інфінітыўныя сказыаднасаст. сказы, гал. член якіх выражаны незалежным інф.; яны абазн. дзеянне магчымае, немагчымае, неабходнае ці пажаданае: Інфінітыў - адзін займае пазіцыю гал члена і не залежыць ні ад якога слова.

3 дапамогай інфінітыўных сказаў перадаюцца разнастайныя сэнсавыя і эмац. адценні, якія немагчыма выразіць у сказах безасабовых, таму што ў іх дзеянне абстрагавана ад акт. дзеяча, а ў інфініт. яно скіравана да нейкай канкрэтнай асобы ці групы людзей. У залежнасці ад мадальных адценняў вылуч. функцыян. тыпы, у якіх выражаецца: • павіннасць і неабходнасць, напр.: Ехаць заўтра. • непазбежнасць або прадвызначанасць наступлення пэўнай падзеі кшталту: Быць бядзе!', • немагчымасць дзеяння (з выкарыстаннем часціц не або ці), напр.: Каму, як не табе, паслухаць жывую музыку вясны?; • пажаданасць ажыццяўлення дзеяння: Дастаць бы кусок зямлі, пабудаваць сваю хату; • пабуджэнне (загад, дазвол і інш.): Закрыць дарогу на суткі! • нерашучасць, роздум, сумненне ў неабходнасці выканання дзеяння, напр.: Ісці ці не ісці? • намер высветліць штосьці, меркаванне або запытанне (выкарыст. розныя пыт. сродкі), напр.: Ён маўчаў. Што сказаць ёй?.