Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Сувязб выказніка з дзейнікам, яе віды і рэалізацыя ў сказе. Праблема аднародных дзейнікаў і выказнікаў.



Прэдыкат. сувязь гал. чл. сказа – гэта фармальнае выражэнне прэдыкат. адносінаў паміж дзейн. і выказнікам. Сувязь праяўл. у суаднесенасці паказчыкаў, якія афармляюць дзейнік і вык. Звычайна гэта імя і спрагальн. форма дзеясл. Акт. роля належыць форме выказніка (□).

Дапасаванымі з’яўл. гал. члены сказа, у якіх выбар дзеясл. формы выказніка матывуецца дзейнікам. Непасрэдна дапасуецца да дзейніка просты дзеясл. (студэнты пішуць), а таксама спрагальны дапаможны кампанент саст. выказніка. (студ. былі акт.). Дапасаванне дзеясл. формаў да дзейніка магчымае толькі пры наяўнасці ў іх агульных катэгорый: род (формы роду ў спрагальн. дзеясл. форме вызнач. у пр. часе і ўмоўн. ладзе) і лік. Дапасаванне выказніка да дзейніка (выбар формы ліку, роду) вызнач. рознымі структурна-семант. уласцівасцямі дзейніка. І бывае 3х тыпаў: 1. Грамат. – прыпадабненне формы ліку (роду) адпаведнай форме дзейніка (бясконца цягнулася лекцыя) 2. Умоўнае – выбар формы ліку, роду дзеяслова пры выражэнні дзейніка нязменным словам ці словам, якое не мае роду і ліку. 3. Семантычнае – выбар формы ліку, роду і асобы выказніка з улікам канкрэтнай семантыкі дзейніка (а не яго фармальн. паказч.). Пры гэтым можа ўзнікнуць супярэчнасць паміж семант. і фармальн. уздзеяннем – на формы роду і ліку выказн., што вядзе нярэдка да варыянтаў ў дапасаванні. Форма роду вык. выбіраецца пад уплывам полу асобы, на якую указв. займ. я-ты.

праблема каардынацыі дзейніка і выказніка у родзе. Дзейнік выражаны абрэвіятурай, запазычанае нязменнае слова, геаграф. назвы, словы-назвы пасад, званняў, прафесій → дзеяслоў прошлычас, умоўн. лад. Пр., Будзьце шчаслівыя – н.скл. пастаянная прыкмета, будзьце шчаслівымі – Т. скл. – у цяперашні момант.

Праблема каардынацыі дзейніка і вык. у ліку. Дзейнік: лічэбнік + наз., няпэўна-колькасны + наз (колькасны дзейнік) → Выказнік: 1. Супрун: -хар-р лічэбніка, што ўваходзіць у дзейнік (зборны, колькасны, няп-колькасны), - пазіцыя выказніка адносна дзейніка (прэ- ці постпазіцыя). 2. Бурак, Яўневіч, Сцяцко: -лекс. знач. выказніка (акт-насць / пас-насць дзеяння: двое беглі, двое сядзелі), -значэнне дзейніка (адуш, ц і не-).

Каардынацыя – сувязь паміж дзейнікам і выказнікам, якая мае хар-р узаемнага дапасавання або ўзаемнага падпара́дкавання. Суразмяшчэнне – сінтакс. сувязь, пры якой дзейнік і вык. фармальна не прыпадабняюцца (сувязь фармальна не выражана). Напр., мы “за”. Яны “супраць”. Прыцягненне – сінт. сувязь, пры якой дзейнік і выказнік прападабн.апасродкавана (праз дзеясл.-звязку). Напр., Торт выглядаў апетатытным.

 

24.Даданыя ЧС. Дэтэрмінаваныя і недэтэрмінаваныя даданыя ЧС.

Члены сказа - «гэта сінтакс. катэгорыі, пад якія падводзяцца словы (словаформы), некат. СлЗл, што служаць для выражэння най> агульных сінтакс. аднос-наў».

Паводле сваёй семантыкі даданыя ЧС падзяляюцца на тыповыя (адназначныя) і сініфэтычныя (шматзначныя). Адназначныя ЧС - азначэнне, дапаўненне і акалічнасць - маюць поўны набор сваіх дыферэнцыяльных прымет, а шматзначныя характарызуюцца дыфузнасцю семантыкі, паколькі сумяшчаюць дыферэнцыяльныя прыметы розных ЧС.

Азначэнне - такі даданы член, які абазначае прымету прадмета і таму абавязкова падпарадкоўваецца слову з прадметным значэннем: Каля бярозак беланогіх рабіны строшшя стаялі. Яны не выконваюць у сказе структурнай функцыі, але вельмі істотныя з п.гл. семантыкі, бо, канкрэтызуючы абазначаны прадмет, дазваляюць > глыбока паказаць якасці прадметаў і з'яў рэчаіснасці.

Паводле спосабу выражэння вылучаюць дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні. Дапасаваныя выражаюцца: прыметнікамі, дзеепрым., займ.-прым., парадкавымі ліч., напр.: Каб любіць Беларусь нашу мілую трэба ў розных краях пабываць. Недапасаваныя азначэнні не дапасуюцца да азначаемага слова, а кіруюцца ім ці прымыкаюць да яго; выражаюцца ўскоснымі прыназ.-склонавымі формамі наз., (радзей) прыслоўямі, інфінітывам, непадзельнымі спалучэннямі і цэлымі сказамі:

Прыдатак - разнавіднасць азначэння, азначэнне-назоўнік, што дапасуецца да наз. ў склоне ці ўжываецца толькі ў форме наз. склону: дуб-асілак.

Дапаўненне - даданы член сказа, які абазначае аб'ект дзеяння, стану ці прыметы, таму адносіцца да дзеяслова, наз., прым., прысл. ці безасабова-прэдык. слова. Адрозніваюць прамое і ўскоснае дапаўненне. Прамое мае грамат форму: беспрыназ. В склону наз. ці займ. пры пераходных дзеясловах, напр.: Азалаціла восень поле ржышчам; беспрыназоўнікавагаР.склону са значэннем: часткі аб'екта: Я наліў яму ў сподак малака; часовага карыстання аб'ектам: Дзядзька Марцін пазычыў суседу касы (Я. Колас); аб'екта пры пераходных дзеясл. з адмоўем: Прося не прыгатавала дзецям снядання (А. Васілевіч). Ускоснае дапаўненне выражаецца ўсімі ўскоснымі склонамі наз., займ. і іншых субстантываваных ЧМ як з прыназ., так і без іх (акрамя адзначаных вышэй выпадкаў):

Акалічнасці - даданыя члены сказа, якія абазначаюць абставіны і хар-р дзеяння, стану ці прыметы: Выражаюцца прыслоўямі, дзеепрысл. і прыназ.-склонавымі формамі наз.. У складзе сказа яны спалучаюцца з дзеясловам (часцей за ўсё), а таксама з прым., прыслоўем, наз. і безасабова-прэдыкат. словамі. Класіфікацыя акалічнасцей даецца паводле значэння: месца, часу, прычыны, мэты, спосабу дзеяння і ступені, параўнання, умовы, уступкі.