Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Як у каровы малако прападзе



Первым разам, добрым часам прашу Грспада Бога і Духа Святога, усіх ангелаў-храніцеляў.

Пры крыніцы, пры вадзіцы зялёны тын етаяў. Пад тым тынам крынічка. Той крынічкан мацер Божая заведала, крынічку ад-мыкала. Раба божая Агата прыступала, вадзіцу набірала, красну кароўку падмывала, штоб яна зацёна не мала, у ёй малачко прыбывала. У калодзежнай вадзіцы свяшчэннік малітвы чытаў, маць Прачыста птушак рассылала: «Ляціце, мае птушачкі, ка-напелькі збірайце, маёй кароўцы малачка шукайце: патойнага, падзіўнага і падумнага, прыгаворнага — усякага>.

198. Ад уроку карове

Первым разам, лепшым часам дай, Госпадзі, на палучанне, маёй карове малака на прыбыванне, кароўца на здароўе, другім сціхам, гасподнім слыхам. Дзень добры, вада-вадзіца, красная дзявіца і руданіца, вымываеш ты горы і даліны, змый ты маёй кароўцы (масць) урокі, прыгаворы ўрочныя, прыгаворныя, дзіў-ныя і раздзіўныя, паспешныя, пасмешныя, жаласныя і радас-ныя, дзявоцкія, хлапоцкія, жаноцкія, бабскія і мужскія, хазяіна-вы, хазяйкіны, удовіныя, удаўцоў і ўсіх удалых малайцоў.

Другім сціхом, гасподнім слыхом, мацер Божая святая, Ісу-сам Хрыстом, святым Раждзяством з Пятром і Паўлам і свя-тым Міхаілам. Ішлі яны дарогаю шырокаю, прыйшлі яны к сіня-му мору, сяроД сіняга мора сталі, у сінім моры вадзіцу бралі, етай вадзіцай кароўку (масць) падмывалі, малако прыбаўлялі, урокі, прыгаворы змывалі, падуманыя, пагаданыя, урочныя, прыгаворныя, пацешцыя, пасмешныя, жаласныя, радасныя, жа-ноцкія, дзявоцкія, бабскія, мужчынскія, удовіны і ўдаўцоў і ўсіх удалых малайцоў. I прыняўся сам Бог і мацер Божая з залатым сваім крастом, ссылай і здымай з маёй скацівкі з жыл і пажыл і з усіх сарака суставаў, штоб маёй скацінцы ня ўрэдна было.

199. Ад хвароб жывёлы

Первым разам, добрым часам. Госпаду Богу памалюся і Пра-чыстай маці пакланюся, і ўсім святым, кіяўскім, пячэрскім, пра-падобнікам божым.

Зоры-зараніцы, божы памашніцы, вынімайця із етай скаці-ны, рыжай шарсціны, паралогі й патніцы. На сінім моры ля-жаў белы камянь, на том камяні сядзіць тры дзявіцы, і ўсі воны тры сястрыцы. Адна дзявіца шоўкам вышувала, а другая зла-там пабівала, а трэцяя паралогі і патніцы вымаўляла.

200. Як малако прападзе ў каровы

Памалюсь я Госпаду Богу, папрашу я Госпада Бога, стань-ця на помач мне. Цар садзіў, Гасподзь паліваў, Божая мацер хадзіла, капала, за пажыткам пасылала цераз тры лясы няруб-леныя, цераз тры сенакосы някошаныя, цераз тры крыніцы вады нябраныя.

Добры дзень, крыніца Іарданная. У гэтай крыніцы тры ча-раўніцы: адна мядова, друга вінова, трэцяя малочна. Ні прый-шла вады ўзяць, а прыйшла армянскі сыр узяць. Сыр на іспры-

шчэнне, а масла на пасвяцэнне. Гэй, рабая, на высокую гаруі Іспасла шаўковую траву, расу іспіла, хазяйцы вядро малака прынесла, ударыла па баках, прынесла па цэлых гладышах. Есць на небе тры зарніцы, і ўсе яны памачніцы: адна да жынак, другая да дзевак, трэцяя да кароў. Прашу і прылагаю, за ка-рысцю прысылаю. Сыроватка жуірам (сабакам), а карысць наша.

201. Карове

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай мацеры пакла-нюся. Свята Прачыста Божа маці, прыступі да памажы рыжан (лысай) карове зацён зацінаці.

— Месяцу Грыгорыю, дзе ты бываў, што ты чуваў?

— Бываў я за трыма морамі, ,за трыма землямі, за трыма рэкамі. Бачыў тры зарніцы, тры сястрыцы. Адну прыпуду, другу прытэчу, а трэцю заваротню. Ты, прыпуда, прыпудзі, а ты, пры-тэча, прытачы, а ты, заваротня, паганыя мыслі адвярні. Як стаіць свяча ў храму божаму на прыстоле, штоб так мая рыжа, лыса кароўка стаяла на ўборы.

202. Ад хвароб жывёле

Ішоў Бог Сус Хрыстос і Юры-Ягоры. Стрэлі яны трох босых, трох праставалосых і трох голя-на-голя. Пытаецца Юры-Ягоры ў Госпада Бога СусаХрыста:

— Што ета ідзе, босыя, праставалосыя, голя-на-голя? Атвяшчая Гасподзь Бог Сус Хрыстос:

— Адна чамярніца, другая западніца, трэцяя паралогі.

— А куды яны Ідуць?

^— Ік буйнай касьце, к гарачай крыве, к вараному каню. За-маўляю і ўгаварую я, раб божы, чамярніцу, западніцу, пара-логі ветравыя, сцюдзяныя, дзянныя, палудзённыя, вячэрнія, паемешныя, пацешныя, із жыл, із пажыл, із буйныя касьці, із га-ручыя крыві, із варанога каня шарсьці.

203. Ад вяхі

Прачыстая маці, прыступісь на помач, а святы панядзелак на радась.

Есь у полі тры травы: первая — варанец, а другая — веха-вец, а трэцяя — паўвяхі. I сашлець Бог з нябес трох ангалаў, трох апосталаў, высылаць із етыя скаціны із жывацікы і абжыр і аб'едзь. Первы ангал ідзець — залатыя грабелькі нясець, а Другі ідяець — зямчужны венічкі нясець, а трэці ідзець — сярэб-раны капачык нясець. I абжыр і аб'едзь грабелькамі выграба-юць, венічкам вымятаюць, капачыкам вышкрабаюць. Дай Бог на помач.

204. Ад хвароб жывёлы

На моры, кіяне ляжыць тры псы: адзін чорны, адзін рабы, трэці белы. Чорны выбрэхуя вячэрнюю зару, а рабы палунош-ную, а белы ранешнюю. Як тым псам на белам камяні не ляжаць, так на етай скаціні паралогам не бываць: ідзіця, паралогі, на су-хія лозы, а ету скаціну памілуй, Госпадзі.

205. Ад хвароб жывёлы.

Ішло іх тры дарогаю: ішоў войт, і чорт, і мужык. Найшлі яны рукавіцу і вязёнку, трэці пералог. Войту рукавіца, мужыку вязёнка, а чорту чэмер і пералог, а сяму каню адчэмеры і пера-логу помачы.

206. Ад хвароб жывёл

Ішоў апостал Пётра, а з ім ішоў чорт. Пётра нясець паляніцу {ляпёшку), а чорт рукавіцу. Чорт, чорт, кінь рукавіцу, вазьмі чэмер і патніцу.

207. Ад хвароб жывёл

Госпаду Богу памолімся і матары Бржай, святой Прачыстай прыклонімся, і ўсім святым угоднічкам і ўгодніцам божым, і свя-тому Пятру і Паўлу.

Ішоў святы Пятро-Павял, нашлі рукавіцы — адпадзіця ў етага каня чэмер і патніцы, адпадзіця і пад белы камянь ідзі-ця, а з-пад белага камня да пад асіну: там вы і днуйця, там і на-чуйця, і там вам днаваць, там і начаваць, а ў етага каня ня бы-ваць, ва векі вяком.

208. Ад пералогаў

На моры, на кіяні стаяў дуб, на дубу карватка, а на той кар-ватцы Пятро і Павял, трэцці дзявал. Пяігру мальнічка, Паўлу рукавічкі, а чараз коньскія ногі чорту паралогі.

209. Ад патніцы

Ішоў Пятро і Павел. Ішлі паўз лес. Пад лесам стаяла трох-угольная хатка. Зайшлі ў тую хатку. Паклалі рукавіцы на палі-цы. Пятро сеў на куце, а Павел возле ягр. Кароўкіны патніцы, ідзіце ў рукавіцы.

210. Ад патніцы

На моры, на кіяні стаіць дуб, на том дубі сядзіць чарціца; табе, чарціцы, патніцы, а мне рукавіцы.

211. Ад пералогу

Дзесь-ня-дзесь, пры шляху, пры дарозі стаіць пнішча і дур-нішча, а ў том пнішчы ў дурнішчы сядзіць чарцішча. Нуця ду-маць і гадаць, каму пэрэлогі аддаць? Аддалі пэрэлогі старшрму (чорту) у ногі, няхай нясе за мхі, за балата, за ніцыя лозы, за крутыя горы, дзе пеўні не пяюць, дзе й гусі ня крычаць,— от там ім быць і жыць, там раскошаваць, а ў аголчыка (ці ў аголачкі) ня'бываць, і косьці ня ламаць, і крыві ня сушыць, і жыл ня па-ліць.

212. Ад патніц

Выгаварую, вымаўляю трыдзевяць патніц, трыдзевяць чэмя-рыц, трыдзевяць ярыцкіх, трыдзевяць жарыцкіх, трыдзевяць ларыцкіх, трыдзевяць ветраных, трыдзевяць нутраных, з буйныя галавы, з ясных вачэй, з чорных броў, з рэцівага сэрца, з вола-су, з голасу, з доўгага хваста, з быстрага капыта. I ты, соль, ца-рыца, травіца, божая памашніца, і нё я цябе буду даваць, і бу-дзець цябе даваць святы Адам, і будзець казаць: «Етай скаці-ні, краснай шарсціні, ад чэмеры помачы дам».

213. Ад хвароб жывёлы

Памалюся Госпаду Богу і ўсім святым. Вазьміця вы семдзе-сят нажоў, выражця семдзесят прутоў, і выганяйця з мае скаці-ны, рыжыя шарсціны, чэмер, паралогі і патніцы, з касьцей, з мажджэй, з жыл, з пажыл, з сярэдзіны, з доўгага віду. Пасы-лаю цябе на мха, на балата, на 'гнянныя рэкі, на шырокае поле. А там стаіць кельня, а ў той кельні караваць цясовая, падушка і пярына пуховая. Там табе, чэмер, наспацца, наляжацца і ўсяг-ды аставацца.

214.Ад пералогаў

Стаяла ў полі грушка, а на той грушцы курка-рабушка. Яец не нясе і дзяцей не вядзе, а на сябе пералогі бярэ. Ідзеце, пера-логі, да з ног у рогі, з рог упалі да і прапалі.-

Ішлі пералогі чэраз тры дарогі, а Міколка папераду. I сеў на варотах у чырвоных чаботах, чобаты спалі, з імі пералогІ пра-палі.