Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

II. Праверка дамашняга задання.



Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Паняцце пра складаназлучаны сказ

 

Урок беларускай мовы ў 9 класе

Падрыхтавала

настаўнік беларускай мовы і

літаратуры Кавалёва А.У.

Тэма: Паняцце пра складаназлучаны сказ

Мэта і задачы ўрока: сфарміраваць уяўленне пра складаназлучаны сказ;

выпрацоўваць уменні знаходзіць складаназлучаныя сказы ў тэкстах, вызначаць іх ролю, абгрунтоўваць мэтазгоднасць ужывання, правільна інтанаваць;

адрозніваць складаназлучаныя сказы ад простых сказаў з аднароднымі членамі, складаназлучаныя сказы з аднатыпнымі і разнатыпнымі часткамі;

вызначаць межы частак складаназлучаных сказаў, сродкі сувязі і сэнсавыя адносіны паміж часткамі;

будаваць складаназлучаныя сказы і ставіць знакі прыпынку на мяжы частак;

пашыраць слоўнікавы запас мовы вучняў;

падтрымліваць у іх цікавасць да беларускага слова;

прывіваць адказныя адносіны да вучэбнай працы на ўроку.

Абсталяванне: падручнік, карткі з заданнямі.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Форма ўрока: лінгвістычнае падарожжа.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.

II. Праверка дамашняга задання.

III. Паведамленне тэмы і фармулёўка мэт урока.

Настаўнік. У паэта Язэпа Пушчы ёсць такія вершаваныя радкі:

Перад табой стаю

I веру ў моц тваю,

Бацькоў святое слова.

А вы верыце ў моц нашага беларускага слова? Верыце, што яно дапаможа вам як след вывучыць тэму «Паняцце пра складаназлучаны сказ»?

IV. Вывучэнне і замацаванне новага матэрыялу.

Настаўнік. Адправімся зараз ў мовазнаўчае падарожжа,завітаем на пяць астравоў. Спыняючыся на асобным востраве , вы будзеце не адпачываць, а думаць, працаваць. Такім чынам, мы трапляем на першы востраў “Тэарэтычны”.

Востраў “Тэарэтычны”.

1. Праца з вучэбным дапаможнікам (с. 35-38).

2. Тэст.

* Пазначце прыметы, якія адпавядаюць складаназлучанаму сказу. Выкарыстаўшы іх, ска жыце, якія складаныя сказы называюцца складаназлучанымі.

1. Граматычныя часткі звязаны злучальнымі злучнікамі і інтанацыяй.

2. Граматычныя часткі звязаны злучальнымі словамі і інтанацыяй.

3. Сувязь паміж граматычнымі часткамі называецца падпарадкавальнай.

4. Сувязь паміж граматычнымі часткамі называецца злучальнай.

5. Граматычныя часткі звязаны падпарадкавальнымі злучнікамі і інтанацыяй.

Востраў “Аналітычны”.

1.”Паспрабуй”.

* Выберыце правільны адказ:

а) складаназлучаныя сказы могуць складацца толькі з дзвюх частак;

б) складаназлучаныя сказы могуць складацца з дзвюх, трох і больш частак;

в) часткі складаназлучанага сказа могуць быць самастойныя, раўнапраўныя (іх можна памяняць месцамі, і сэнс такога сказа не зменіцца), а могуць залежаць адна ад адной (перастаноўкі частак немагчымы);

г) часткі складаназлучанага сказа заўсёды самастойныя, раўнапраўныя.

* Каб даць правільны адказ, прачытайце і прааналізуйце прыведзеныя сказы.

1. Па ўзаранай раллі чародкамі хадзілі ўвішныя гракі, а на балоце стаялі цыбатыя буслы. 2. Вокны вёскі свяціліся агнямі, і цішыня панавала навокал, і зоркі мігцелі ў вышыні. 3. Там улетку красуецца збажына, а зімою ляжыць халодны снег.

2. Праца з тэкстам (пр.28).

Востраў “Практычны”.

1. Работа з табліцай.

*Пазнаёмцеся з табліцай.

Аднатыпныя і разнатыпныя часткі ў складаназлучаных сказах

Аднатыпныя Разнатыпныя
1. Нагадваюць сабой два (ці болей) двухсастаўныя сказы: Жанкі жалі сярпамі жыта, а мужчыны дакошвалі куп'істую сенажаць.   Адна частка нагадвае сваёй будовай двухсастаўны сказ, а другая — аднасастаўны: Пайшоў доўгачаканы дождж, і ў паветры пасвяжэла.
2. Нагадваюць сабой два (ці болей) аднасастаўныя сказы: На дварэ імжыла, і ў хаце было няўтульна.  

2. Самастойная работа.

*ПР.30. Прачытайце сказы, выпішыце складаназлучаныя сказы з аднатыпнымі часткамі

(1 варыянт) , а — з разнатыпнымі(2 варыянт). Якія сказы нагадваюць сваёй будовай гэтыя часткі? Падкрэсліце ў сказах граматычныя асновы і абазначце злучнікі, што злучаюць часткі сказаў.

Востраў адпачынку.

1. Фізкультхвілінка (пад музыку).

Настаўнік. Сядзьце зручна, заплюшчыце вочы і паспрабуйце намаляваць у паветры спачатку слова з літарамі дз, потым — дж.

2. Арфаграфічная размінка.

Настаўнік. Цяпер я буду чытаць вам сцвярджэнні, якія могуць быць правільнымі

 

 

ці памылковымі. Калі вы згодны са сказаным, папляскайце ў далоні.

1. У слове «таўсташчокі » пасля т пішам а. (Вучні пляскаюць у далоні.)

2.У слове «мотакрос» пасля м пішам о. (Вучні пляскаюць у далоні.)

3. У слове «мовазнаўчы” пасля м пішам а.

4.У слове «высокаідэйны» пасля с пішам о. (Вучні пляскаюць у далоні.)

Востраў “Карэкцыйны”.

* Выбарачны дыктант.

*Выпішыце толькі складаназлучаныя сказы. Вызначце межы частак складаназлучаных сказаў і сродкі сувязі. Пабудуйце схемы складаназлучаных сказаў.(1,2,4, 5, 7 сказы)

1.Чырвоная дуга сонца паказалася над лясной грываю, і туман адразу пачаў радзець. 2 Дождж не ішоў, але ўсё вакол завалакло вільготнай шэрасцю. 3. Ляці ж, наша песня, і звіні над светам . 4. Па сонцу і вясне душа засумавала, і хочацца ўзысці на рубяжы. 5. Пішу, а ў памяці і сэрцы ажылі ўсе пачуцці. 6. Абапал роўных вуліц выраслі рады новых дамоў, пакрытых гонтай, чарапіцай, шыферам, а то і бляхай. 7. То ціхая вада шапоча пад вербамі, то перуны рвуць цяжкую алавяную хмару. 8. Шапаціць мне штосьці жыта, хоць слоў не гаворыць . 10. Касцы ідуць то грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары.

* Пазнайце слова па яго лексічным значэнні.

Дошчачкі з пазамі для пакрыцця дахаў. (Гонта.)

*Растлумачце арфаграмы.

V. Падвядзенне вынікаў урока і выстаўленне адзнак за ўрок.

Настаўнік. Як па-іншаму можна сказаць пра тое, што даўно ўсім вядомае, выкарыстаўшы фразеалагізм? (Адкрыць Амерыку).

I ўсё-такі яшчэ раз адкрыйце Амерыку, адкажыце на пытанні да тэмы «Паняцце пра складаназлучаны сказ»(Пр.31).

• Якія сказы называюцца складаназлучанымі?

• Колькі граматычных частак можа быць у складаназлучаным сказе?

• Ці заўсёды састаўныя часткі складаназлучаных сказаў адносна самастойныя?

• Як праяўляецца залежнасць другой граматычнай часткі ад першай у складаназлучаных сказах?

• Якія часткі складаназлучаных сказаў называюцца аднатыпнымі? разнатыпнымі?

VI. Дамашняе заданне. &6, пр.29

VIІ. Рэфлексія. Закончы фразу.

Настаўнік. На дошцы напісаны незакончаныя фразы. Дапішыце іх, калі ласка.

Я дакладна ведаю...

Я зрабіў(ла) вывад...

Я цяпер змагу...

Настаўнік. Мы заканчваем урок з добрымі ведамі і ў добрым настроі. Дзякую за працу!

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.