Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Знакі прыпынку пры паўтарэнні слоў у сказе





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

1. Словы, якія паўтараюцца ў сказе, часцей за ўсё аддзяляюцца адно ад другога коскай: Алеі, алеі шумяць над ракою (П. Броўка). Песня льецца, льецца ў такт матору (А. Звонак).

2. Калі ў ролі паўтараемых слоў ужываюцца звароткі: выклічнікі і некаторыя часціцы, то паміж імі (і пасля іх) можа ставіцца не толькі коска, але і клічнік: Сябры! Дарагія мае! Прыміце верш ад сціплага паэта (Я. Колас).

3. Калі паўтараемыя словы інтанацыйна і сэнсава непадзельныя, то паміж імі ставіцца дэфіс: Над полем нізка-нізка клубкамі каціліся хмаркі (П. Галавач).

4. Калі апошняе з паўтараемых слоў развітае (мае пры сабе залежныя словы), то пры звычайнай інтанацыі яно аддзяляецца ад неразвітых паўтараемых слоў коскай: Недалёка ад вёскі шуміць лес, шуміць працягла і густа (Я. Колас).

 

Заўвага. Калі развітае паўтараемае слова знаходзіцца ў сярэдзіне сказа і інтанацыйна і сэнсава адасоблена ад яго частак, то яно выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: З-пад лесу на поўдзень, нібы ў пагоні, імчаліся коні, без коннікаў коні, па лузе вячэрнім (П. Панчанка).

 

5. Калі паўтараемыя словы звязаны адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), то коска паміж гэтымі словамі не ставіцца: Лятуць і лятуць сняжынкі. Дні бягуць ды бягуць (Я. Колас).

 

Заўвага. Калі злучнікі і, ды далучаюць словазлучэнне, якое ўдакладняе змест папярэдняга слова, то перад гэтымі злучнікамі заўсёды ставіцца коска: Я застаюся працаваць у родным калгасе, і застаюся назаўсёды.

Калі злучнік і ўжываецца пры кожным з паўтараемых слоў, тады гэтыя словы аддзяляюцца адно ад другога коскай; І бягуць,і бягуць знекуль хвалі (М.Машараў).

 

6. Калі паўтараемыя словы звязаны адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), то коска паміж гэтымі словамі не ставіцца: Лятуць і лятуць сняжынкі. Дні бягуць ды бягуць (Я. Колас).

Калі два паўтараемыя словы звязаны злучнікамі дык або як, то перад гэтымі злучнікамі знакі прыпынку не ставяцца: Вы падалі голас, і ён адразу тут як тут (К. Крапіва).

Але калі паўтараемыя словы звязаны парнымі злучнікамі калідык, раздык, то перад другой часткай парнага злучніка ставіцца коска: Калі лес там, дык лес. Раз вучыцца, дык вучыцца.

7. Паўтараемыя словы не аддзяляюцца знакамі прыпынку, калі паміж імі знаходзіцца адмоўная часціца не: Прасі не прасі, а мама не пусціць на двор, калі там дождж ідзе (Я. Маўр).

8. Знакі прыпынку таксама не ставяцца:

- калі паміж паўтараемымі словамі знаходзяцца ўзмацняльна-уступальныя часціцы то, дык (пры паўтарэнні дзеясловаў адзін мае форму інфінітыва, другі — асабовую форму): Блізка тоблізка, але каб не было слізка (Я. Купала). Чуць то я чуў, але ўбачыць жывога ваўка не давадзілася (З. Бядуля);

- калі паміж паўтараемымі словамі знаходзіцца дзеяслоў-звязка быць або розныя прыназоўнікі: Зуб на зуб не трапляў ад холаду (М. Лынькоў). Маці ёсць маці (І. Шамякін). Хлеб быў і будзе хлеб (Р. Сабаленка);

- калі паўтараемыя словы цесна звязаны паміж сабой або ўваходзяць у склад фразеалагічных зваротаў: Яго хата была ўсім хатам хата (З. Бядуля).

 

Заўвага. Калі на прыназоўнік падае націск, тады ён прымыкае да размешчанага за ім слова і становіцца прыстаўкай. У такім разе паміж прыставачным і беспрыставачным словам заўсёды ставіцца дэфіс: Раз-пораз чуліся выбухі бомб (І. Мележ). Карызна перш-наперш суняўся і з палёгкай уздыхнуў (М. Зарэцкі).

 

9. У тых выпадках, калі развітае паўтараемае слова інтанацыйна і сэнсава выдзяляецца ў сказе, перад ім ставіцца працяжнік: Я люблю гэты песенны час — ціхі час вечаровай зары (П. Панчанка).

Калі такія словы знаходзяцца ў сярэдзіне сказа, яны выдзяляюцца працяжнікамі з абодвух бакоў: Вочы — глыбокія сінія вочы — пакінулі раптам смяяцца (Я. Брыль).

Пры большай паўзе замест працяжніка ставіцца коска і працяжнік: Дзядзька таксама мастак, — мастак слова (Я. Брыль).

10.Калі пералічэнне неразвітых паўтараемых слоў, якія знаходзяцца ў канцы сказа, падкрэслена з асаблівай сілай, то перад імі ставіцца працяжнік, а самі словы аддзяляюцца адно ад другога коскай: Хмаркі плывуць — далей, далей (П. Глебка).

Калі паміж паўтараемымі словамі (развітымі і неразвітымі) ёсць працяглая паўза, а самі словы маюць дзеяслоўную форму і знаходзяцца ў аслабленай сувязі адно з другім, тады гэтыя словы аддзяляюцца кропкай з коскай: Глянуць жанчына ў крыніцу баіцца; баіцца пазнаць нечаканую старасць (П. Панчанка).

11.Калі паміж паўтараемымі словамі стаіць пабочнае слова, то перад ім ставіцца коска, а пасля яго працяжнік: Таварыш хоча напісаць пра станцыю і пра людзей, галоўнае — пра людзей, якія працуюць на станцыі (П. Галавач).

12.Калі адно з паўтараемых слоў з’яўляецца ўстаўным, то яно бярэцца ў дужкі: За вёскай расце (і шпарка расце) малады калгасны сад.

13.У радзе выпадкаў паўтараецца не само слова, а тое паняцце, што абазначана папярэднім словам. Пры гэтым адно слова выражаецца назоўнікам, а другое — займеннікам, паміж якімі звычайна ставіцца коска: Хата, яна ў мяне яшчэ добрая (З. Бядуля). Лясы, яны ўсюды радуюць вока (В. Вольскі).

Але калі назоўнік або займеннік суправаджаюцца ўзмоцненай сілай голасу і выдзяляюцца лагічна, то паміж імі ставіцца працяжнік: Дзеці — яны як дзеці (Я. Брыль).

14.Калі назоўнік і займеннік звязаны злучнікам і, дык, то пры звычайнай інтанацыі коска паміж імі не ставіцца: Птушкі і тыя любяць сонца (Я. Колас). Каржакевіч дык той гаварыў мала (К. Крапіва).

Калі займеннік выдзелены асабліва ўзмоцненай інтанацыяй і падкрэслены лагічна, то перад ім ставіцца працяжнік: Нават месяц — і той вандруе па-над вёскай.

Калі займеннік далучаецца да назоўніка ўказальнай часціцай вось (вот), тады перад ёй ставіцца працяжнік: Рака — вось яна. Поле — вотяно (К. Чорны) [2, с. 108—114].

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.