Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Бяззлучнікавы складаны сказ





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

За аснову раздзела ўзяты матэрыял вучэбнага дапаможніка Т. Рамзы «Сінтаксіс: Тэарэтычны курс».

Бяззлучнікавы складаны сказ– такі тып складанага сказа, прэдыкатыўныя часткі якога звязваюцца інтанацыяй, без злучнікаў ці злучальных слоў. Прыметамі такіх сказаў з’яўляюцца адсутнасць злучнікаў і злучальных слоў, дыфузнасць, недастатковая выразнасць семантыка-сінтаксічных адносінаў паміж прэдыкатыўнымі часткамі.: Маланкі прапальваюць неба, ад іх робіцца празрыста-светлай самая цёмная ноч. Жыхае маланка, жоўта-залатое святло расцячэцца па небе, па зямлі, па халоднай шыбе (Дайн.).

Побач з інтанацыяй можна вылучыць наступныя сродкі сувязі прэдыкатыўных частак у бяззлучнікавым складаным сказе:

1) апорныя словы – размешчаныя ў першай прэдыкатыўнай частцы дзеясловы, прэдыкатывы, ацэначныя словы, якія пашыраюцца ў наступнай: Думаў: недзе пасівеў чалавек ад думак, ад перажыванняў (Кудр.); Было ясна: прайсці па горадзе да станцыі нам не ўдасца (Сач.);

• указальныя словы (усё, так, такі, яно, нішто і інш.), што выкарыстоўваюцца ў першай частцы і патрабуюць свайго тлумачэння: Усё навокал было знаёмае і звычайнае: даверліва шапацелі грушы, дрымотна чарнелі на могілках купы вербаў і акацый, шарэў ледзь відна ў цемры туман на балоце (I.М.);

• анафарычныя займенныя словы ў другой частцы, якія замяшчаюць змест першай: Спрэчка не была скончана – гэта разумеў кожны з іх (Хадк.);

• структурная непаўната адной з частак, што сігналізуе пра яе сэнсавую залежнасць: Спёкай напоўнены конаўкі, мёдам дрымотным – збаны (Вял.);

• лексічныя сродкі (сінонімы, антонімы, лексіка-тэматычнае кола слоў і г.д.): Ля самага ляска за рунню быў відзен хутар: гумно наводшыбе, прадаўгаватая, як прыплюснутая, хата, насупраць яе хлеў (А.Ж.);

• агульны даданы член сказа: У садзе за хатай каваля спяваюць берасцянкі, свішчуць шпакі (Вол.);

• суаднесенасць часава-трывальных формаў і мадальных планаў выказнікаў: Блізка зарыпеў снег – на вузкай сцежцы Андрэй заўважыў аленяў (Карам.);

• паралелізм будовы: Пасееш учынак – пажнеш прывычку, пасееш прывычку – пажнеш характар, пасееш характар – пажнеш лес (Пр.);

• парадак размяшчэння прэдыкатыўных частак, што ўказвае на іх залежнасць: Сабака ў старога вадзіўся заўсёды – як гэта жыць у лесе без сабакі? (Карам.); У хаце прыкметна пашарэла: на дварэ ткаўся спакойны непрыкметны дождж (Кудр.).

Паводле адносінаў, якія ўзнікаюць паміж прэдыкатыўнымі часткамі, такія сказы падобныя ці да складаназлучаных, ці да складаназалежных. У залежнасці ад гэтага вылучаюць два тыпы бяззлучнікавых складаных сказаў – адкрытай і закрытай структуры.

Бяззлучнікавыя складаныя сказы адкрытай структурымаюць прэдыкатыўныя часткі, якім уласціва аднатыпная будова, адносная сэнсаваянезалежнасць, граматычная раўнапраўнасць, пералічальныя адносіны між імі (адначасовасці ці паслядоўнасці), наяўнасць (факультатыўна) агульнага даданага члена ці агульнай прэдыкатыўнай часткі: Глыбокі сыпкі снег п’яніў даўно забытым пахам змерзлай на сцюжы кужэльнай бялізны, цішыня і замецены снегам лес нагадвалі нешта роднае, страчаную і недасяжную волю (Грах.); Лісце дрэў памерла, адшумела, зялёны колер ператварыўся ў жоўты, чырвоны, буры, каштанавы, агніста-карычневы, аранжавы... (Дайн.).

Бяззлучнікавыя складаныя сказы закрытай структурыхарактарызуюцца наяўнасцю толькі дзвюх прэдыкатыўных частак, якім ўласціва структурная рознааформленасць, сэнсавая залежнасць адной часткі ад другой; падпарадкавальныя адносіны паміж імі: тлумачальныя, часавыя, умоўныя, прычынна-выніковыя і інш.: На беразе Сажа спыніўся: куды далей ехаць?

(Карам.); Максім ірвануў дзверы ў другую палавіну – там было пуста і ціха (Кудр.); Раптам у акне дзынкнула шкло: нехта, усё роўна як птушка, дзеўбануў шыбу (Карам.).

Семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў закрытай структуры вызначаюцца дыферэнцыраванасцю / недыферэнцыраванасцю значэнняў, г.зн. адрозніваюць адназначныя (дакладныя) і кантамінаваныя адносіны.

Да сказаў з дыферэнцыраванымі семантыка-сінтаксічнымі адносінаміналежаць сказы са значэннем:

тлумачэння: Добра кажуць мудрыя старыя: закаханы і вар’ят – адно і тое ж (Дзяр.);

прычыны: Відаць заліты чырванню дом – узышло сонца (Адамч.);

супастаўлення: Мы ўжо не просім міласці ў прыроды – прырода моліць літасці ў нас (Грах.);

параўнання: Не спала матка, ловячы кожны шолах ветру і дажджу за акном; варочаўся з боку на бок, злосна соп бацька, вачэй не звёўшы (Карам.).

Да сказаў з недыферэнцыраванымі семантыка-сінтаксічнымі адносінаміналежаць сказы са значэннем:

умоўна-часавым: Напралом ідуць – валасоў не шкадуюць (народн.);

прычынна-выніковым: Хата зачынена – усе на полі (Адамч.);

супраціўна-саступальным: Колькі ні старайся – усяго не пераробіш (Ц.Г.).

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.