Ускладнены – просты сказ, які ўтрымлівае дадатковую інфу да асн. выказвання, змешчанага ў прэдыкат аснове.
Параўнальныя звароты – такія сінтаксічн. адзінкі, якія праз супастаўленне (параўнанне) з падобнымі ў пэўных адносінах прадметамі і з’явамі раскрываюць або канкрэтызуюць змест розных членаў сказа. Пр., час, як пясок, замятае мінулыя дні + Гаспадыня дастае нам рэчы нібы матуля.
Параўнальн звароты уключ. у сказ пры дапамозе параўнальн. злучнікаў: нібы, быццам, нібыта, як быццам, як, бы, чым, як бы, што. Альбо бяззлучнікавым спосабам. У чказах са злучн. параўнаннем выдзяляюць: - аб’ект параўнання (што параўн.), - прадмет (з чым параўн.), - сродак афармлення параўнання.
Прадмет і аб’ект могуць выражацца як 1ой ЧМ і мець як суадносныя так і несуадносныя формы. Пр., буйныя, як клубнічныя, галоўкі суніц – 1ЧМ; Снег хрусціць, як бітае шкло – несуадносныя. У сказе параўн. звароты адносяцца да ўказальных слоў: займ. такі, прысл. так, або да спалуч. указ. слоў з прысл., наз., прым., займ.
Паводле структуры: Неразвітыя (аднаслоўныя) і развітыя. Неразвітыя складаюцца часцей з наз. у Р.скл. і радзей – прым., прыслоўе, ліч., дзеяслоў (пр., гаворыць, як пяе). Развітыя ўключ. наз. і залежныя ад яго словы (быццамкрылы казачнай птушкі). Яны могуць удакладняцца даданымі прэдыкат. часткамі, або інш. параўн. зваротамі. Пр., Безабаронны дуб на пачатку жыцця, як кожная істота, што толькі-толькі ўбачыла белы свет.
2 тыпы параўн. зваротаў: 1. Параўнальна-раўналежныя. Яны толькі канстатуюць тоеснасць, падабенства, адпаведнасць/не- прадмета з аб’ектам параўнання. Пр., нікому, як табе (паэзіі), столькі не хлусілі + ніколі, як у гэты дзень, так ціха не сядзелі студэнты. Яны уводзяцца з дапамогай злучн. як, як і. 2. Вобразн. параўн. звароты хар-цца метафарычнасцю і наяўнасцю мад. значэння. Пр., ласкавае слоўца, як сонейка грэе.
Тыя, што маюць мад. значэнне, могуць указваць або на рэальнасць узятых для параўнання прадметаў і з’яў, або на іх умоўнасць. У 1ым выпадку выкарыст. злучн. што, як, усё роўна (што; як). Самы прадуктыўны – як. Пр., хай упадзе мой дзень, як жолуд спелы з тугім запасам жыццядзейных сіл. 2. Умоўнасць прадметаў і з’яў падкрэсліваецца праз злучнікі бы, нібы, нібыта,.. быццам.
Тэрмін “параўн. зварот” выкарыст. для слоў і СлЗл, якія выражаюць параўнанне ў простым сказе. Іх трэба адрозніваць ад няпоўнай даданай параўн. часткі складана-залежнага сказа (у ёй няма выказніка, але ёсць наяўныя даданыя члены з яго саставу – акалічнасць ці дапаўненне) Пр., (няпоўная прэдыкат. частка) Наперадзе холадна, як лёд на чыстай вадзе, зазелянелася ранішняе неба. + На кветках счыравалі пчолы, запыленыя пылком, нібы млынары мукою. + Было хорша і добра, як і заўсёды жнівеньскімі світаннямі і надвячоркамі.
Да перах. з’явы паміж параўн. зваротамі і няпоўнай прэдыкат часткай складанага сказа адносяцца канструкцыі з асабовымі формамі дзеяслова. Пр., фельчар прыйшла раней, чым абяцала. + І, як маглі, суседкі яе суцяшалі.
Параўн. зваротамі не лічацца і не адасабл. словы і спалучэнні (у тым ліку і ўстойлівыя) са злучнікам як, нібы, бы, што, быццам, калі яны выконваюць функцыю дзеяслова або звычайнай акалічнасці. Пр., Была відаць як на далоні. + Яны нібы знарок прыйшлі.