Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Мядзведзі Вышамірскага





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Вышамірскі быў намнога старэйшы за майго дзеда. Ён быў каморнікам. Яго хутарок стаяў на другім канцы мястэчка. Хата яго была пабудавана на гарадскі лад – высокая, з вялікімі вокнамі, з галубятняй у выглядзе прыгожай вежы, з верандай, аплеценай жывым хмелем. У хаце віселі клеткі з канарэйкамі, чыжыкамі, вавёркамі. У сенцах жыла прывязаная на ланцужку лісіца. Была ў яго доўгая палоска зямлі, агароджаная навакол высокім частаколам. Ён жыў з трыма незамужнімі дочкамі, якіх у нас звалі паненкамі.

На сваім невялікім кавалку зямлі Вышамірскі вёў культурную гаспадарку. У яго быў добра агледжаны, чысценькі садок, рыбная сажалка, некалькі калод пчол, гарод, канюшына і кавалак сенакосу. Былі пракапаны канаўкі для стоку вады, бо яго палоска зямлі знаходзілася ў нізіне ля возера. Над канаўкамі былі пароблены высокія прыгожыя масткі. У цэнтры яго зямлі стаяла альтанка з круглымі каляровымі акенцамі. Уся яго зямля была абсаджана ліпамі. На некаторых з іх гняздзіліся буслы. Дзесяткамі год гэты своеасаблівы аматар хараства не пакладаючы рук працаваў на сваім кавалачку зямлі, які ператварыў у надзвычайна прыгожы куток.

Мне, малому хлопчыку, здавалася, што гэта рай. Голубы Вышамірскага ляталі над мястэчкам. У сіняве неба яны здаваліся снежнымі. Яго буслы ўляталі на паляванне на балота, а нанач вярталіся ў свае гнёзды на ліпах.

Любімым заняткам Вышамірскага было паляванне. У маёй памяці ён ужо быў слабы, непрацаздольны. Гаспадаркай пад яго доглядам займаліся дочкі.

За Вышамірскім бегаў яго вечны сябар – стары пёс Лютня. Абодва яны дажывалі свой век. Вышамірскаму асталася адна ўцеха – успаміны, якімі ён дзяліўся з людзьмі ўсяе ваколіцы. Яго лічылі за манюку, бо ён апавядаў такія дзівосныя гісторыі з свайго паляўнічага жыцця, якім, сапраўды, цяжка было верыць.

Невысокага росту, худы, з чыста выгаленым тварам, ён хадзіў ад хаты да хаты і частаваў людзей паляўнічымі апавяданнямі. Улетку ён насіў белую палатняную вопратку і такі ж капялюш. Зімою ён быў апрануты ў футру. На галаве – цёплая шапка.

Калі‑нікалі Вышамірскі прыносіў дзеду ў кузню мёд і яблыкі. Дзед кідаў работу, запрашаў Вышамірскага ў хату і частаваў чаем.

Вышамірскі апавядаў розныя прыгоды са свайго паляўнічага жыцця, галоўным чынам пра паляванне на мядзведзяў. Такіх апавяданняў у яго было шмат.

Аднаго разу ён сустрэўся з мядзведзем адзін на адзін, лоб у лоб. Мядзведзь выхапіў з яго рук стрэльбу, зламаў яе папалам і кінуў. Абхапіў Вышамірскага лапамі ды хацеў задушыць. Пёс Лютня ўскочыў мядзведзю на спіну і давай кусаць. На хвіліну мядзведзь выпусціў Вышамірскага з лап і пачаў скідваць з сябе Лютню. Вышамірскі выхапіў нож, каб зарэзаць мядзведзя, але мядзведзь зноў наваліўся на яго, кінуў на зямлю, а Лютня скок на мядзведзя.

Выпадкова натрапіў на іх другі паляўнічы. Ён папаў куляй у самае вуха мядзведзя. Аднак мядзведзь паспеў моцна пакалечыць і Вышамірскага і Лютню.

Вышамірскі расшпільваўся і паказваў на грудзях і спіне страшныя глыбокія рубцы – сляды кіпцюроў і зубоў звера.

Ён і другі раз раптоўна трапіў на мядзведзя. І Вышамірскі і Мішка аслупянелі ад такой нечаканай сустрэчы. Вышамірскі выхапіў табакерку і сыпнуў нюхальным тытуном Мішку ў вочы. Мядзведзь на хвіліну аслеп, зажмурыў вочы, зароў, завыў, хацеў кінуцца на Вышамірскага. Вышамірскі адскочыў за дрэва. Мядзведзь з усяго імпэту стукнуўся лабацінай аб хвою і паваліўся. Вышамірскі стрэльнуў у яго пару разоў і прыкончыў.

У трэці раз ён папаў на спячага мядзведзя. Разлёгся валасаты пан Міхайла на імху, як на пярыне, бахматыя лапы пад галаву падлажыў і соладка храпе, як той касец пасля працы. А на тое ліха Вышамірскі пакінуў стрэльбу ў хаце палясоўшчыка. Упершыню ў жыцці такое глупства зрабіў. Хто ж гэта мог падумаць, што за паўвярсты ад лесніковай хаты касалапыя паны Міхайлы адпачываюць пасля полудня?!

Стаіць Вышамірскі ля калматага асэсара і думае:

Што рабіць? Ціханька пайсці назад? А мо ў гэты час прачнецца Міхайла і кінецца яму на спіну… Не рухацца з месца? Ад чалавечага духу прачнецца і так пагладзіць яго лапай, што Вышамірскаму будзе капут… А сонца бязлітасна пячэ. Навакол пахне дурманячым багуном. У Вышамірскага дыбам валасы становяцца, шапку ўзнімаюць… І стукнула адважная думка. Ён прыгнуўся да самага вуха мядзведзя ды з усяе сілы гукнуў:

– Гу‑у‑уу! – і адскочыў за высокі корч‑вываратню.

Пан Міхайла ўсхапіўся ні жывы ні мёртвы. Працёр лапай спалоханыя вочы. Узняўся на ногі. Прайшоў, як п'яны, некалькі крокаў, паваліўся і ўткнуў морду ў мох.

Вышамірскі яшчэ не верыў, што мядзведзь скончыўся ад страху. Кінуўся ў леснікову хату па стрэльбу, схапіў яе і яшчэ не паспеў вярнуцца назад, як пачуў стрэл. П‑п‑оўх! – аж водгаласкі пайшлі. Прыбег.

Ля мядзведзя стаіць паніч Прушынскі з блізкага маёнтка ды горда вусы падкручвае. Яшчэ дыміцца курок яго дубальтоўкі.

– У самую галаву папаў, – хваліўся паніч Вышамірскаму.

А яму Вышамірскі на гэта:

– Лёгка было панічу папасці ў галаву мёртвага мядзведзя.

– Як жа гэта?! – ускіпяціўся паніч.

– А вось так, як паніч бачыць, – сказаў Вышамірскі. – Як паваліўся пры мне мядзведзь, як уткнуў морду ў мох, так і цяпер ляжыць.

І Вышамірскі апавядаў панічу, як усё гэта здарылася.

Паніч заартачыўся, слухаць не хоча.

– Мой мядзведзь! – кажа Вышамірскі.

– Мой мядзведзь! – кажа паніч.

Паніч затрубіў у рог. Прыбеглі яго людзі і хацелі забраць мядзведзя. Вышамірскі падняў гвалт. Паляваў тады ў лесе і ўраднік Ясінскі. Той прыбег на крык і даведаўся, у чым справа.

Вырашылі запрасіць доктара, каб ён ускрыў мядзведзя і паглядзеў, ці той сканаў ад разрыву сэрца, ці ад кулі. Так і зрабілі.

Паніч падкупіў доктара. Доктар сказаў, што ад кулі паў мядзведзь. Мядзведзя забраў паніч. Вышамірскі падаў у суд. За паляўнічы гонар яны судзіліся некалькі год. Усюды выйграваў паніч. Вышамірскі падаваў усё вышэй і вышэй – браў верх паніч, які ўсюды падкупліваў суддзяў.

Яшчэ шмат апавяданняў расказваў Вышамірскі пра мядзведзяў.

Аднаго разу мядзведзь унадзіўся ў яго пчолы. Псаваў калоду за калодай. Тады Вышамірскі паставіў капкан. Мядзведзь папаўся жывы. Прыйшлі цыганы. Адкупілі мядзведзя. Закавалі ў ланцугі. Прабілі яму нос напаленым дачырвана жалезам. Прадзелі праз нос кальцо і пагналі ў мядзведскую смаргонскую акадэмію на навуку. Тады цыганы ў горадзе Смаргоні абучалі мядзведзяў розным фокусам, пасля чаго вадзілі іх па гарадах і гэтым зараблялі на хлеб.

А вось адзін каваль знайшоў у лесе маленькага Мішачку. Прынёс дамоў. Выгадаваў. Мядзведзь зрабіўся ручным. Ваду насіў. Малатком у кузні працаваў. Жорны круціў. Дзяцей калыхаў, як нянька. Нават песні спяваў. Усё‑ўсё ў хаце рабіў. Часам яго запрагалі ў воз. Ён вазіў сена. А як ён на вечарынках танцаваў – о‑го‑г‑оо‑о! Увесь народ весяліў!

І яшчэ адно апавяданне!

Кожны раз, калі Вышамірскі гаварыў «і яшчэ адно апавяданне», ён дадаваў:

– Каб я з гэтага месца не ўстаў, калі маню!

Адзін мужычок, звалі яго Хомка, паехаў у панскі лес мох дзёрці. Надзёр моху поўны воз. Бачыць ён – пара медзведзянят гуляе на санцапёку. Яны лагодненькія, калмаценькія, смяшлівыя, як тыя дзеці. Кульгікаюцца, качаюцца па зямлі, скачуць, тоненькімі галаскамі візгочуць. Забаўляюцца. Хапаюць адно аднаго за вушкі. Жартуюць. Міны забаўныя строяць. Глядзіць на іх Хомка і рагоча – тэатр!

Любуецца на іх мужычок. А медзведзяняткі яшчэ дурненькія. Не разумеюць, што трэба ўцякаць ад чалавека. Тут Хомка ўспомніў, што ў вёску прыехаў цыган‑мядзведнік. Ён скуплівае малых медзведзянятак для скамарохаў. Не раз Хомка сам бачыў гэтых скамарохаў з мядзведзямі.

– Ану, Мішка, люльку куры!

Мішка курыць.

– Ану, Мішка, танцуй!

Мішка танцуе.

– Ану, Мішка, спявай!

Мішка раве.

Хомка ўзяў медзведзянят, пасадзіў на воз і павёз дамоў. Аднак не пашанцавала Хомку. Цыган‑мядзведнік паехаў. Хомка ў сенцах прывязаў медзведзянят, карміў, паіў і чакаў, пакуль мядзведнік вернецца назад.

Быў якраз час жніва. Жалі бабы на панскім полі. Тут над імі стаялі прыганятыя з бізунамі. Той жа паніч Прушынскі разгульваў па полі са стрэльбай. А поле было ля самага лесу. Тут жа пад дрэвамі, у цяньку, ляжалі ў кашолачках малыя дзеці. Сусолачкі смакталі. І вось не агледзеліся людзі, як да дзяцей падкраўся мядзведзь і хапнуў Хомкіна дзіцё разам з кашолкай. Агледзеліся людзі. Хомчыха ўзняла плач, лямант, крык:

– Дзіцянё родненькае… Дзіцянё міленькае… Дзіцянё бедненькае…

А мядзведзь нясе сабе дзіцё павольна, асцярожна. Паніч нацэліўся са стрэльбы ў мядзведзя.

– Не страляй, панічок! Не страляй… – загаласіла Хомчыха. – Яшчэ дзіцёнка застрэліш.

– Дурная ты! – сказаў паніч. – Няхай лепш куля трапіць у дзіцё, чымся дзіцё ў зубы і кіпцюры мядзведзя. Лягчэйшая смерць.

Няпрошаны абаронца мужыцкіх дзяцей цэліўся ў малое дзіцё… Выстраліў.

Пошчакі разлягаліся па лесе. Мядзведзь паваліўся і яшчэ здолеў асцярожна паставіць убок кашолку з дзіцем.

– Дзіцё жывое! Жывое! Жывое! – закрычалі жнейкі на розныя галасы.

Паніч аж заскрыгатаў зубамі. Цэліўся ў дзіцё, ды не папаў. Вось няўдалы стралец… Гонар быў яму даражэй за мужыцкае дзіцё.

Пабегла Хомчыха па дзіцё. Падняла кашолку і ўзрадавалася:

– Дзіцё цэленькае! Смяецца, дурненькае… Дзякуе панічу…

У гэтую ж хвіліну з лесу выскачыла мядзведзіха, вырвала з рук Хомчыхі дзіцё і знікла ў лесе.

Дзівіліся людзі, а Хомчыха качалася па ржышчы ды галасіла:

– Дзетка мая маленькая… Дзетка мая родненькая…

Паніч склікаў паляўнічых з усёй ваколіцы. Нарыхтавалі аблаву. Мядзведзіхі і след прастыў.

Суседзі радзілі Хомку панесці малых медзведзянятак у лес на тое самае месца, дзе ён іх узяў.

Хомка так і зрабіў.

У тую ж ноч чуе Хомка – нехта стук‑стук у акно. Ён падышоў, бачыць – за акном мядзведзіха стаіць ды лапай, як чалавек, не раўнуючы, грук‑грук па шыбе.

Пабаяўся Хомка выйсці з хаты. Затое Хомчыха смела выскачыла – матка… Сэрца маткі заўсёды чуе і кепскае і добрае.

Мядзведзіха падняла з зямлі дзіцё і падала мацеры ў рукі. Хомчыха падзякавала. Мядзведзіха нешта зараўла ў адказ. Паглядзела на Хомчыху, паслухала, як тая плача і смяецца ў адзін і той самы час, выцерла лапай вочы ды спакойна пайшла на гумно, а адтуль – у лес.

Хоць дзіцё жыло ў мядзведзіхі цэлы тыдзень, але было вясёлае і ружовенькае – лепш, чым у маткі. Мядзведзіха не адбывала ж прыгон. Відаць, акуратна карміла чалавечае дзіцянё сваім мядзведскім малаком.

Дзіцё расло дужае, здаровае. Вырас добры хлопчык. Як ён пачаў хадзіць, яго ўсё цягнула ў лес. Аднаго разу ён пайшоў у лес – і, колькі яго ні шукалі, не знайшлі.

– Пэўна, ваўкі з'елі, – гаварылі людзі.

Усё лета палясоўшчыкі скардзіліся, што хтосьці крадзе ў іх хлеб і мёд.

І вось у самую восень, калі надышлі халады, хлопчык вярнуўся дамоў.

– Дзе ж ты быў?

– У мядзведзяў…

– Як гэта?

– Захацелася да іх. Вось я і пайшоў…

– Чым жа ты жывіўся там, сынок?

– Мядзведзіха прыносіла мне хлеб і мёд.

Кожны раз, канчаючы гэта апавяданне, Вышамірскі гаварыў:

– Каб я з гэтага месца не ўстаў, калі маню!

І ён уставаў з месца і адыходзіў дамоў, абапіраючыся аб кіёк.

– Хлусіць Вышамірскі, – гаварыў дзед.

– Лепш разумная мана, чымся неразумная праўда, – апраўдвала Вышамірскага бабуля.

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.