Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Дазволена цэнзурай





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Адзін дзед, слаўны добры майстар, скромны мастак, творца прыгожых бліскучых пасудзін, не здрадзіў мне. Нягледзячы на з'яўленне ўнучкі, старшы ўнук быў яму па‑ранейшаму дораг. Пры абедзе ён садзіў мяне побач з сабою за стол. Раней чым сабе, дзед накладваў мне ежу ў алавяную місачку. Потым ён даставаў з ніжняй палічкі кніжнай шафы сіняватую бутлю з чыстым спіртам, наліваў сабе ў срэбраны ўзорчаты келішачак, адным глытком выпіваў, закусваў густа пасоленым хлебам, зноў ставіў бутлю і келішак у шафу і спакойна садзіўся абедаць. У дзеда быў заведзены парадак есці моўчкі. Калі я пры ядзе звяртаўся да яго з запытаннямі, ён дабрадушна адказваў:

– Еш, дуда, і маўчы, а то ластаўка на тваім языку гняздо саўе.

Пасля абеду ён браў мяне з сабою ў кузню.

Заўсёды па вечарах дзед сядзеў пры стале над тоўстым фаліянтам. Перад ім стаяла лямпа на меднай падстаўцы свайго вырабу. Ён ківаўся ўзад і ўперад у чорнай ярмолцы, чытаў упаўголас рэчытатывам, пасля кожнай фразы задумваўся, глядзеў на вісячы сямісвечнік і ціха, працягла напяваў. Я паглядаў на аграмадны дзедаў цень на сцяне, і мяне агортвала дрыма. Калі ён зноў пераходзіў да чыткі, я прачынаўся. Дзед тады выносіў мяне праз сенцы ў камору маіх бацькоў і распранаў.

Аднаго разу дзед мне даў грошык на цукерку. Я пайшоў у краму і замест цукеркі купіў белы аркуш паперы. Дома я склаў паперу ў маленькую кніжачку і папрасіў маці, каб сшыла. Потым я дастаў з дзедавай шафы чарнільніцу, ручку і том Бібліі. На шырокім тапчане я расчыніў том на першай тытульнай старонцы і давай у сваю кніжачку перапісваць адтуль незразумелыя мне друкаваныя літары. Па нейкай справе дзед прыбег з кузні.

– Ай, дуда! – спалохаўся ён. – Біблію чарнілам зальеш…

– Я ж пішу! – пахваліўся я.

Дзед паглядзеў, што я пішу ў сваёй маленькай кніжачцы, і заківаў галавой ад дзіва.

– Дык ты ж, дуда, сапраўдны друкар! Бач, як друкуе. Цюцелька ў цюцельку!

– Пачытай, дзед, што я надрукаваў… – папрасіў я.

– Гэта не па‑жыдоўску, і я не разумею, – сказаў дзед і паклікаў маці. Яна прачытала:

– «Дозволено цензурой».

– Ах, дуда, «доз‑во‑ле‑но цен‑зу‑рой»… Бачыш, які ты ў мяне разумны!.. Га? Калі «дозволено цензурой», дык я табе куплю «алефбейс» (алфавіт). А Бібліі не чапай. Яна дарагая. Абальеш чарнілам. Я больш строгі за цэнзуру. Яна дазваляе, а я забараняю.

Я пакрыўдзіўся.

– Буду маляваць на кніжачцы пеўнічкаў…

– Малюй, дуда, пеўнічкаў…

ІІраз тыдзень камісіянеры прывезлі з Менска жыдоўскі алфавіт, надрукаваны на адным баку вялізнага, у паўстала, аркуша паперы. Дзед наклеіў алфавіт на картон і пачаў па вечарах вучыць мяне грамаце. Мне было тады пяць з палавінай год.

Пры кожным маім поспеху на алфавіт падаў медны грошык.

– Гэта анёл з неба кідае, бо добра вучышся! – гаварыў дзед.

А калі я спаймаў над маёй галавой дзедаву руку з новым грошыкам, дзед рагатаў не менш за мяне і пахваліў:

– Ніколі не паддавайся на абман, дуда мая, ніколі!

Праз некалькі тыдняў я ўжо бегла чытаў малітвеннік. У сувязі з гэтым я зрабіўся хатнім духоўнікам сваёй непісьменнай бабулі. Я кожную раніцу чытаў уголас малітвы, а бабуля шаптала за мною слова ў слова. Да мяне гэту работу выконвала маці. Абавязак быў вельмі нудны, бо я яшчэ ніводнага слова не разумеў па старажыдоўску, а словы малітвы былі на гэтай мове. Кожны дзень бабуля ўзнагароджвала мяне за такую ранішнюю службу салодкай сушанай морквай і арэхамі.

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.