Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Ледзь пра Зоську не забыўся





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

У хвойніку было ціха, толькі час ад часу крыкне варона, шарахнецца заяц.

Салавей аглядаўся налева і направа і сваім вачам не верыў, што вызваліўся з панскіх палацаў. Раней гэта яму не ўдавалася. Толькі цяпер, калі ўсе пазвар'яцелі на «генеральную рэпетыцыю», яму ўдалося вызваліцца на кароткі час. Яго адсутнасць, можа, не будзе заўважана.

Хваля радасці нахлынула на яго бурлівым патокам.

Ён не ведаў, што з сабою рабіць. Ішоў не проста, а падскокваючы, як малы хлопчык. Праз рэдкія дрэвы яшчэ відаць быў панскі маёнтак, які ўсімі будынкамі глядзеў на Салаўя.

Здаецца, маёнтак гаварыў яму голасам нячутным:

«Ці я цябе не песціў? Ці я цябе не няньчыў? Ці голад і холад ты ў мяне цярпеў? Чаго ўцякаеш? Зоська? Ды мала Зосек ёсць у палацах?»

Гэтыя пытанні сыпаліся на Салаўя, як невідочны мак.

Ён стараўся не глядзець у бок маёнтка, які клікаў яго назад салодкімі фальшывымі словамі.

«Мабыць, ты, гад, забыўся, – звярнуўся Салавей у думках сваіх да панскага маёнтка, – аб тых здзеках, якія церпіць наш брат у тваіх сценах? Воля і Зоська мне даражэй за ўсё».

Хутка схаваўся маёнтак. Салавей адышоў на некалькі вёрст ад яго. Ён спяшаўся да Зоські.

– Ужо колькі часу не бачыў. Яна, мабыць, аба мне забылася…

Сонца зайшло. Пакінула на небе густую паласу чырвані. Агнёвае мора захаду адбівалася ў розныя пералівы і прабівалася праз дрэвы.

«Трэба ў лесе памарудзіць, а то людзі пабачаць мяне каля Зоськінай хаткі».

Доўга шукаў ён месца, дзе можна было б сесці. Адышоў ад дарогі ўбок і нарэшце знайшоў вытаптанае месца і свежа адрублены пень. Прысеў. Аглянуўся па баках, заўважыў на заільдзянелым ад адлігі снезе месца, дзе ляжаў чалавек. Чалавек адбіўся ў снезе глыбока і ярка: кожная драбніца відаць – і галава, і рукі, нават лапці ў клетках‑пляцёнках.

Салавей ускочыў з пня, як падстрэлены.

Ён здагадаўся, што, мабыць, тут быў забіты нядаўна Янкаў сын, Юрка. Вунь якраз ідзе след ад дрэва, з‑пад якога цягнулі нежывога Юрку сюды. Дзе‑нідзе і сляды крыві відаць… Аб гэтым і ў маёнтку гаварылі. Пан Вашамірскі нават раздобрыўся і загадаў аканому зволіць Янку на цэлы тыдзень ад работы ў двары і падарыў яшчэ дошкі на труну.

Салавей не мог адыходзіць ад гэтага месца. Пільна ўглядаўся ў углыбленне, дзе раней ляжаў забіты дрэвам чалавек, глядзеў і на паваленае дрэва‑разбойніка.

Жыва паўставалі ў уяўленні Салаўя розныя абразкі. Ён бачыў Юрку, вясёлага, румянага, здаровага, вечна сарамяжлівага, як дзяўчына. Бачыў і вясёлую хвою, якая ледзь не ў самае неба ўпіралася сваёй вершалінай. Птушкі на ёй спявалі, з ветрам яна шапталася.

Таксама і голас аканома, здаецца, чуў: аканом загадвае Янку зрэзаць вось гэтае дрэва.

З кожнай хвілінай усё больш цямнела, а Салавей вачэй сваіх не мог адарваць ад гэтага месца…

– Ледзь пра Зоську не забыўся… – усхапіўся ён.

Выйшаў з лесу. Пайшоў нацянькі ў бок Зоськінай хаты.

На цёмна‑сінім небе блішчэлі зоркі. Яны былі рассыпаны, нібы залаты мак. У вёсцы брахалі сабакі. Ужо відаць была маленькая хатка, дзе жыла Зоська з маткай.

Уся ўвага, усе думкі Салаўя былі цяпер накіраваны ў бок гэтай хаткі… Але так рана не можна туды ісці – людзі пабачаць. Трэба тут пачакаць…

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.