Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Згон на панскі баль





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

У маёнтку пана Вашамірскага твары ва ўсіх урачыстыя і заклапочаныя.

Уся чэлядзь, па загаду самога пана, апранута ў святочную вопратку, спецыяльна сшытую к гэтаму святу‑балю. На дварэ вялікая суматоха: з'язджаюцца паны з розных маёнткаў, запрошаныя паглядзець тэатральнае відовішча.

Пан Вашамірскі ў экстазе, у вялікім натхненні. Сам за кожнай драбніцай глядзіць, прымае гасцей. Кожнаму скажа вотлае слова і пажартуе, у філасофію пусціцца.

Ахмістрыня сочыць за тым, што на кухні робяць, якія прысмакі, якое пітво дастаць са склепа.

Аканом клапоціцца, каб коні гасцей былі накормлены і напоены.

Ксёндз Марцэвіч выключна гасцямі заняты, а больш за ўсё яго ад сябе не адпускае старая пані, маці пана Вашамірскага. Пры ёй павінны быць неадлучна два каты, якіх яна прывезла з сабою, і ксёндз.

У студыі ў гэты дзень, вялікі страшны дзень суда, заканчваюцца пасля генеральнай рэпетыцыі апошнія штрыхі, шліфуюцца апошнія шурпатасці ігры. Французскія педагогі абыходзяцца з акторамі лагодна, далікатна. Падбадрываюць іх, падымаюць настрой і ўзмацняюць самаўпэўненасць:

– Усё будзе добра, усё сыдзе гладка, толькі вы трымайцеся смела…

Час ад часу забяжыць на хвіліну і пан Вашамірскі, пагаворыць з педагогамі, такім лагодным вокам зірне на студыйцаў, нібы яны – яго браты і сёстры, яны – яго лёс, ад іх залежыць уся яго будучыня.

Пан зірнуў на заслону, што была некалькі разоў перамалёвана.

З палатна глядзеў на яго агідны рагаты сатыр, які ў дзікай палкасці даганяў голую німфу. Німфа ўцякала спалоханая. Валасы затулялі яе круглыя плечы. Грудзі яе ад шпаркага бегу вахталіся, саскі на іх блішчэлі колерам лясных суніц.

– Аднак ксёндз Марцэвіч мае добры густ, – падумаў пан, – гэта ж яго праект заслоны!

Пан Вашамірскі раптам нешта ўспомніў, стукнуў сабе пальцам у лоб і выскачыў з пакоя. Не прайшло і пяці хвілін, як ганцы пусціліся конна з маёнтка.

Пан загадаў сагнаць на баль усіх прыгожых дзяўчат з сваіх вёсак…

Снег пачаў раптам таяць, рыхлеў, як кісель. Блішчэла сонца. Ад палазоў, ад конскіх капытоў заставалася на дарозе брудная вада. Вераб'і кружыліся ў вёсцы Вашаміршчыне цэлымі стаямі, шчабяталі, падымалі садом, падалі ўніз з вышыні, нібы клёцкі, на талы снег; пачыналі бітвы за зернетка, купалі скрыдлачкі ў лужынах, як бы выконваючы нейкі птушыны абрад купання‑амавення; зноў узляталі ўверх, як падстрэленыя, рассыпанай жменяй гароху. Шум насіўся ад сотняў крылляў. Вераб'іны крык глушыў сонечнае зімовае паветра.

Вераб'ёў палохалі малыя дзеці, якія з рогатам і гікам імчаліся па вясковай вуліцы ўперагонку. Некаторыя з хлопчыкаў былі босыя, і іхнія ногі малінавага колеру мільгалі па снезе.

У блізкім лесе агаліліся дрэвы, вызначаліся на белым фоне снягоў вільготнай чарнатою. З шэра‑брудных саламяных стрэх вясковых хатак таксама сышоў снег. Хаткі выглядалі вялізнымі кучамі заскарузлага смецця; ад іх аддавала пахам прэласці і конскага гною.

Нейкая радасць панавала ўсюды, радасць, вырваная з вільготных усмешак зімовага сонца. Было фальшывае адчуванне набліжэння вясны, вясны ў часы Каляд. Абманваў вока па‑вясноваму пачарнеўшы лес. Ад яго нясло свежасцю, і здавалася – во‑во пачнуць зелянець лісцяныя дрэвы, загамоняць‑зашушукаюцца лагоднымі мяккімі вясновымі галасамі.

Толькі ў Зоські быў цяжкі настрой.

Яна часта выходзіла на сонца, якое асляпляла яе, казытала шчокі. Гоман вораб'ёў і дзяцеі не мог выбіць з яе галавы прыкрасці нападу на Сымона ў яе хаце.

Вялікая роспач душыла яе.

Разам з гэтым у сэрцы дзяўчыны расла злосць, якая сашчаміла ёй зубы, сцяла губы да таго, што толькі вузкі чырвоны разрэз відаць быў – разрэз вострага нажа. Ва ўсім целе адчувалася новая напружанасць, створаная пачуццём крыўды і злосці.

Кроў у жылах пачынала гарэць, пералівацца з бурным імпэтам. Гарачыя вугольчыкі ўсё цела пранікаюць, косці хрусцяць ад спрунжыновага напору, нібы нацягнутыя моцныя галіны дуба. У сваіх кроках, у рухах усяго цела яна адчувала імпэт новых сіл. Во‑во яны выпіраюць наверх. Яна не можа ўстрымаць іх, уладаць імі. Яны здаюцца дзяўчыне нейкімі незнаёмымі, чужымі ад навізны, ад неспадзяванасці. Вочы выбіваюць іскры.

Да гэтага часу яна адносілася да волі пана, як усе прыгонныя: са скаргай, з пакорлівасцю жывёлы. Супроць волі папа ніякая сіла Бога або чорта ўстаяць не магла. Прыгонніцкае жыццё нельга было ад сябо адкідаць, як нельга было вызваліцца ад сляпых сіл прыроды, што панавалі над чалавекам.

Прыгонніцтва – гэта лёс‑доля чалавека, гэта немінуча, няўхільна, як радзіны, як смерць. Гэта ідзе ад самога Бога.

Так гавораць у цэрквах і касцёлах.

Пайсці супроць волі пана – нават грэх. Так яно спакон вякоў.

Але Зоська пайшла на гэты раз супроць Бога і нават грэху баяцца перастала.

Разам з такім пераломам у думках, у агні бязмернай злосці ўсё перад Зоськай навокал прыняло інакшы выгляд, больш прыязны.

Хоць злосць расла, але адпала роспач і схавалася далёка ў глыбіні істоты. Нешта яе хмяліла, трывожыла: яна знайшла для сябе новае ў злосці – гэта дало ёй апору і сілу.

Зоська з імпэтам гаспадарыла ў хаце, працавала з такім спрытам, ажно старая маці дзівілася. Ніколі з дачкою гэтага не было.

Пад вечар з вёскі пачуўся гуд, суматоха.

Зоська выбегла на двор.

Па вёсцы раз'язджалі конныя панскія ганцы, ляскалі бізунамі і лаяліся брыдкімі словамі.

Мітусіліся каля хат спалоханыя, устрывожаныя сяляне. Кабеты лямантавалі‑галасілі, аб нечым упрашвалі ганцоў.

Здалёку выглядала, нібы войска варожае напала на вёску. Коннікі насіліся туды і сюды, як бы збіраліся разбурыць усю ваколіцу.

– Што гэта? Што гэта? – запыталася ў суседкі здзіўленая Зоська.

– Уцякай хутчэй, дзеўка, а то забяруць на панскі баль! – шапнула ёй кабета.

Зоська не думала ўцякаць, ды і не паспела б, бо да яе падскочыў на кані Макар, той самы, што ўлетку быў выгнаны з яе хаткі, калі да яе сватаўся; той самы, што тады Сымона забраў на кару ў панскі маёнтак.

– А, зноў панскі сабака з'явіўся! – прашыпела пабляднеўшая Зоська.

– Ты не лайся так. Будзь трохі далікатнейшай! – прагаварыў робленым смехам Макар. – Цябе пан па баль запрашае! Го‑го‑го!

Макар голасна смяяўся, расчырванеўся, тросся на кані, прыпадаў грудзьмі да сядла і не ведаў, што з сабою рабіць ад вялікага напору смеху, які корчыў яго і душыў.

– Го‑го‑го, паненка! Прыбірайся! На папскі баль ідзі! Там шмат гожых панічоў наехала. Ой весела будзе! Го‑го‑го!

Зоська спачатку акамянела на месцы, потым схапілася за галаву і пусцілася наўцёкі да хаты, пакідаючы за сабою людскі гоман, крык і плач. Усё нутро яе пахаладзела, і сэрца біцца перастала. Перад яе вачыма кружылася зямля, хаткі перасоўваліся з месца на месца.

– Нікуды не дзенешся! – крычаў ёй удагонку Макар.

Зоська ўскочыла ў хату, як бы хаваючыся ад лютага звера, аглядалася па баках, нечага шукаючы, знайшла сякеру і стала чакаць.

– Дачушка, дачушка, што з табою? – енчыла маці.

Вочы ў Зоські гарэлі непрытомна. У моцных руках дзяўчына трымала нагатове сякеру, каб секануць, хто б ні паказаўся ў дзверы…

Павольна злез Макар з каня і скрыпнуў дзвярмі ў сенцы, адчыніў дзверы ў хатку, ледзь сагнуўшыся, каб не ўдарыцца галавой аб нізкі касяк.

– Зоська! – крыкнула маці не сваім голасам і падскочыла да яе, каб стрымаць за руку.

Але было ўжо позна. З страшным стогнам Макар паваліўся праз парог.

Сонца ўжо стаяла нізка над лесам. Па дарозе ішоў гурт дзяўчат, каля пятнаццаці. За імі конна ехалі ганцы.

Дзяўчаты былі ўбраны па‑святочнаму – ішлі на панскі баль…

Ганцы жартавалі, падбадрываючы часам каго‑колечы з дзяўчат бізуном.

Здалёк чуваць былі ляманты вясковых кабет… Галошанне перайшло ў выццё.

Ганцы не зварочвалі на гэта ніякай увагі. Яны гутарылі між сабою аб тым, што яшчэ Макара няма.

– Мабыць, з Зоськай там загуляўся. Яшчэ да панскага балю набалюецца!

Войканне з кожым разам цішэла. Здавалася, што гэта енчыць і стогне зямля ад невядомага вялікага болю…

З заходам сонца паціснуў мароз. Пачаў падаць снег.

Фантастычная ноч

Над маёнткам пана Вашамірскага ўваскрослі змрокі. Яны вандравалі з кута ў кут каля сцен муроў, гойдаліся, нібы чорны туман, напалоханыя рознакаляровымі агнямі з вокнаў панскіх палацаў. Цёмна‑сінімі зданямі змрокі плылі з далёкіх палёў, з дрымотнага лесу. Пух лёгкіх сняжынак абсыпаў зімовы вечар сівымі кроплямі. Снежныя камары падалі ўніз крыху наўскось заільдзянелымі хвілінамі вячэрняга часу. У светла‑яркіх прарэзах, што свяціліся з акон панскіх палацаў, сняжынкі мільгалі асляпляючым блескам. Іхні казачны вэлюм цягнуўся аднамерна зверху і сцяліўся па зямлі без канца, нібы разгортваючыся недзе высока‑высока з воблачных кроснаў.

Урачыстасць адчувалася ў паветры, у снежнай цішы, атуленай каляднаю ноччу.

Шум людзей льецца разам з хвалямі святла праз вокны. Няма дзе дзецца, цесна галасам унутры, у пакоях – і яны гвалтам ірвуцца на прастор, на волю. А муры, строгія і грозныя, вызначаюцца грамадзінамі высокіх сцен, хрыбтамі дахаў, выкрутасамі вежаў, скручаным стадам дагістарычных звяроў.

Муры ўрэзаліся буйнымі грудзьмі ў абшар, бязлітасна, гвалтоўна душаць прастор поля. Яны ўсмоктваюць у сябе вякі, нібы п'яўкі кроў, спыняюць ход часу і твораць навокал урачыстасць нейкай сляпой сілы і пакорлівасць да сябе ўсяго вакольнага.

На дзядзінцы раптам замітусіліся людзі. Ставілі гарматы каля шырокага ганка палацаў; збіралася ўся чэлядзь, выйшлі вялікай грамадой панскія госці; галдзелі, шумелі.

Дзядзінец ажыў як ніколі.

Стралялі з гарматаў.

У цёмнае неба імчаліся з грукатам, з шыпеннем, з парахавым смуродам агнёвыя змеі ракет, ляцелі высока‑высока і рассыпаліся ва ўсе бакі снапамі рознакаляровых іскраў‑зорак. Часам паказваліся замыславатыя агнёвыя ўзоры ў паветры, раскідваліся ва ўсе бакі агнёвыя крыжы, замкі.

Крыкі «віват» гучэлі водгаласкамі з усіх бакоў. Гэта крычалі панскія госці ў вялікім захапленні.

Ноч была ператворана ў казку.

Кожны раз, як пускалася ракета, як бухаў у шыпучым грукатанні феерверк, азараліся твары людскія, нібы пры асвятленні маланкі. Радасць ззяла ў вачах паноў.

Прыгонныя, якія былі «запрошаны» на панскі баль, былі страшна напалоханыя, збянтэжаныя і не ведалі, што з сабой рабіць.

Тое, што ўвесь час гаварылася аб генеральнай рэпетыцыі, аб страхоццях панскіх чарнакніжнікаў, яны бачылі цяпер відавочна…

Некаторыя хрысціліся, некаторыя пускаліся наўцёкі, а некаторыя камянелі на месцы з выпучанымі ад вялікага дзіва і страху вачыма. Хто хапаўся рукамі за валасы, хто мармытаў нязвязныя словы, а хто шаптаў малітвы.

У разнастайныя позы страху, нібы бронзавыя ці мармуровыя фігуры, застывалі панскія падданыя з тых, што прыйшлі на гэты баль па загаду пана.

Госці рагаталі, смяяліся, жартавалі. Тоўстыя, у багатых футрах, яны выглядалі людзьмі іншай пароды.

Ноч была, нібы казка.

А сабакі паднялі працяглае выццё. Яны па‑свойму выказвалі і страх, і здзіўленне.

Дождж іскраў сыпаў і пыліў ва ўсе бакі. Маланкі і бліскавіцы, наладжаныя людзьмі на забаўку, перарабілі Каляды ў Купалле, зіму ў лета.

Фантастычнай і дзівоснай здавалася ноч у вачах простых сялян.

Між іншымі стаялі тут Язэп і Пятрусь, якія рыхтаваліся ісці вясною ў цімакі.

– Гэта на нашай крыві паны гуляюць, – шапнуў Язэп.

– На нашых слёзах і поце, – дадаў Пятрусь.

Каменныя львы па вялізным ганку здаваліся жывымі.

Пасярэдзіне вялікай залі было пастаўлена разам некалькі сталоў. Яны займалі аграмадную плошчу, бокам супроць сцэны. Сталы былі пакрыты белымі абрусамі. Пасярэдзіне сталоў на срэбных падстаўках – гербах пана Вашамірскага – на ўсю даўжыню былі разложаны шырокія тафлі з тоўстага шкла. На тафлях красаваўся сімвал новага года, месяцаў, тыдняў і дзён. У цэнтры знаходзіўся паляўнічы. Па баках стаялі дванаццаць зуброў, пяцьдзесят два ваўкі і трыста шэсцьдзесят пяць лебедзяў. Усё гэта было зроблена з разнастайных тортаў і аздоблена цукеркамі і фруктамі.

Вакол пераліваліся ў розныя калюры крыштальныя карафіны з рознымі вінамі – французскімі і венгерскімі. Радамі стаялі кілішкі. У вялікіх срэбных і парцаляных паўмісках і місках дыміліся мясныя і рыбныя патравы, рознакаляровыя баршчы, расолы.

Панскія лёкаі і гайдукі ў ліўрэях з вышыванымі гербамі пана Вашамірскага, пад камандаю бравага стольніка, усё насілі на стол, насілі з такой заклапочанасцю, нібы ўвесь маёнтак павінны сюды перанесці: насілі асцярожна, трымаючы пасудзіны ў белых сарветках, каб «хлопскія» рукі не пашкодзілі панскаму апетыту.

Даўжэзнае поле стала ламалася, здаецца, пад вялізнымі сервізамі срэбра, шкла, парцаляны, фруктаў, пітваў і патраў.

Кожны крок, кожны рух лёкаяў быў адшліфаваны, нібы панскія слугі выконвалі патаемны рытуал.

Закон зграбнасці быў і тут вельмі строгі.

Пад мяснымі і расольнымі патравамі стаялі срэбныя фаеркі, у якіх сіняватымі агнямі гарэў спірытус, каб яда не астыгла.

Срэбныя і бронзавыя кандэлябры вышэй чалавечага росту стаялі на паркеце. Іх трымалі на пакрытых плюшам і аксамітам сценах амуры і німфы. Пад размаляванымі суфітамі яны віселі фантастычнымі ўзорамі з бронзы і крышталю.

З правага боку сцэны была галёрка для музыкаў, з левага – галёрка для чэлядзі і прыгонных дзяўчат, якіх пан «запрасіў» на баль.

Дзяўчаты‑прыгонныя звесілі галовы ўніз і, як зачараваныя, глядзелі на ўсё, што робіцца вакол; шушукаліся між сабою, паказваючы на тыя дзівы, якіх яны ніколі ў жыцці не бачылі.

Ранейшы страх перамагла зацікаўленасць.

Паны ў рознакаляровых кунтушах пры зброях, некаторыя ў напудраных парыках рассаджваліся паводле годнасці, рангу і чына побач з панямі і паненкамі. Пры канцах стала сядзела шляхта з багацейшай, якая была таксама запрошана.

Пан Вашамірскі быў у французскай вопратцы. Яго шыю аздабляла жабо з замыславатых гафтаў. На вопратцы блішчэлі дыяментныя і з іншых дарагіх каменняў гузікі такой каштоўнасці, што за іх можна было б купіць маёнтак і некалькі сот сялян.

Слуцкія паясы блішчэлі ўрачыста і пышна, абхопліваючы, нібы ў цесных шоўкава‑залатых абоймах, таліі паноў. Падобныя ўсходнія ўзоры на залатым і срэбным фоне шырокіх паясоў акаймлялі вузенькай сцежкай васількі ды іншыя травы лугоў і палёў тутэйшай зямлі.

10. «Муй жыдэк»

Містэрыя ксяндза Марцэвіча «Прыход волхваў у святую пячэру» прайшла першым нумарам балю. Гэта была самая нудная і абавязковая частка вялікай урачыстасці.

Пан Вашамірскі моршчыўся ад самага пачатку прадстаўлення. Ён толькі дзеля набожнай маткі сваёй згадзіўся прыняць гэта да пастаноўкі; яшчэ перад тым, як загасілі свечкі ва ўсіх кандэлябрах у залі, пан скрытыкаваў містэрыю:

– Не пасуе да настрояў сягонешняга балю, таксама непраўдзіва з боку евангелічных паданняў. Трэба ведаць, што ў наш век рэлігія сярод адукаваных людзей…

Але тут пан Вашамірскі спыніўся, бо ўспомніў, што недалёка ад яго сядзіць яго маці, вельмі набожная і строгая.

Пані Вашамірская, праўда, нічога не сказала на такую заўвагу сына, але так набожна зірнула ў бок ксяндзоў, якія сядзелі недалёка ад яе, што нават не гарманавала з выгарсаванай пышнай вопраткай, у якую яна была ўбрана. Яна зварухнулася. Каты на яе каленях устрывожана няўкнулі.

Ксёндз Марцэвіч быў за кулісамі. Ён не давяраў рэжысёру‑французу. Сам кіраваў акторамі і наглядаў за імі ў часе ігры.

Ксяндзы апусцілі галовы. Усе іншыя госці падхапілі тон гаспадара і ўжо былі падрыхтаваны адмоўна да «містэрыі» ксяндза Марцэвіча.

Містэрыя цягнулася хвілін дваццаць.

Ксяндзы, калегі Марцэвіча, скрытыкавалі містэрыю.

Галоўнай прычынай тут была зайздрасць да аўтара, які «выбіваецца ў людзі».

Адзін з ксяндзоў непакоіўся больш за ўсіх.

Гэта быў «айцец» невысокага росту, тоўсценькі і кругленькі, з лысінкай. Каб выглядаць вышэйшым, яго абуццё было на высокіх абцасах. Круглы, чырвоны твар ззяў, нібы поўны мосяц. Нягледзячы на малы рост гэтага ксяндза, здавалася, што ён хоча запоўніць сваёй асобай усю залу ўверх і ўшыр. Пыжыўся, як певень. Гаварыў павольна, з паўзамі, з чужаземным акцэнтам. Незвычайнаю вымоваю хацеў паказаць сваю вялікую навуковасць. Недарма ж ён быў доктарам багасловіі і філасофіі. Прозвішча яго – Курачковіч. Але, каб не быць падобным да слова «курачка», называў сябе «Кірычковіч» і вельмі крыўдзіўся, калі яго называлі «Курачковіч».

У часе ігры ксёндз Курачковіч рабіў свае заўвагі, якія буйным шэптам рассыпаліся па стале і даходзілі да слуху гасцей:

– Клядзітце, клядзітце, які младзенец! Трохгадовы хлопчык. А матка боска як апранута! Яна хутчэй падтобна да гхрэцкай гхэтэры, чымся да святой Марыі!

Волхвы сівабародыя пачалі на сцэне спяваць лацінскія вершы пад ціхі акампанемент аркестра.

– О, Матка Біоска! О, Езсу! – абураўся доктар багасловіі і філасофіі. – Гэта ж немакчыма! Бадгай у кожным радку памылка. Ксёндз Марцэвіч с‑слабп у лаціне, с‑лабп! – пры гэтым ён страляў і пырскаў тлустымі губамі, кажучы слова «с‑лабп». – Абпавяскофа павфучыцца яму трэба! А м‑мусыка нашто к‑хадзітца, м‑мусыка!

Доўгі час ксёндз Курачковіч з тупавумнай салодкай усмешкай на вуснах прыводзіў параўнанні паміж французскімі і нямецкімі рэлігійнымі містэрыямі і містэрыяй ксяндза Марцэвіча. З вялікай паважнасцю прыводзіў тэксты грэцкіх філосафаў, старадаўніх рымскіх пісьменнікаў і даводзіў, што ў гэтай містэрыі няма гістарычнага каларыта, но хапае «couleur historique».

– А дтрыўляны асёл? Дтрыўляны асёл? – звяртаўся ксёндз Курачковіч да суседзяў. – Гэта аўтар некага з нас мае на ўвасе; як Бпога кохам, праўдта! Ён на кагосьці намёк робіць!

Пры гэтых словах ён сапраўды меў выгляд збянтэжанага асла.

Пан Вашамірскі хаця сам скрытыкаваў містэрыю, але ганіў толькі змест аўтара, а не выкананне актораў.

– Але пры чым тут акторы, ойча вялебны? – звярнуўся пан Вашамірскі да ксяндза Курачковіча з крыўдай і пагрозай у голасе. – Пры чым тут акторы?

Ксёндз Курачковіч, пачуўшы небяспеку для сябе ў панскім голасе, спалохаўся, смешна згорбіўся, нібы галаву ў сутану хацеў схаваць, і пачаў з ранейшай пераконанасцю ў голасе гаварыць супроць таго, што гаварыў да гэтага; зноў тэкстамі з сусветных філосафаў і пісьменнікаў ён даводзіў, што пан Вашамірскі мае рацыю.

Тут ён зрабіў параўнанне з тэатрам Шэкспіра і з гішпанскай драматургіяй:

– Ігра дасканалая, яснавяльможны пане! дасканалая! – прыцмокваў ён тлустымі губамі.

У гэтую самую хвіліну «младзенец Езус», трохгадовы хлопчык аканома, заплакаў.

Ён забыўся завучаныя некалькі слоў, што яму трэба было казаць.

Пан Вашамірскі заскрыгатаў зубамі, ледзь стрымаўся, каб не крыкнуць ад злосці.

Зайграла бравурная музыка.

Апусцілася заслона, і лёкаі пачалі запальваць свечкі ў кандэлябрах.

Госці ў часе антракту, пакуль рэжысёр рыхтаваў «камедыю», пакуль расстаўлялася новая дэкарацыя на сцэне, пачалі падмацоўвацца.

Лёкаі спрытна налівалі ў келішкі, падавалі закускі. Пачаліся тосты ў чэсць гаспадара і самых ганаровых гасцей. У залі раздаваўся вясёлы гук і звон пасуды.

Госці былі вельмі зацікаўлены панскім Салаўём.

Тое, што чалавек вырабляецца на сцэне па‑чалавечаму, іх не дзівіла, але калі чалавек спявае, як птушка, брэша, як сабака, вые, як воўк, няўкае, як кот – вось гэта дзіва. Гэта варта паглядзець і паслухаць.

За апошнія некалькі месяцаў госці наслухаліся пра Салаўя шмат цікавых баек.

– Салаўя! Хочам паслухаць спевы салаўя!.. – крыкнуў нехта.

– Салаўя! Салаўя! – раздалося з усіх бакоў.

Пан Вашамірскі ўсміхнуўся:

– Будзе і салавей. Да месяца мая яшчэ далёка.

– Калі яснавяльможны пан захоча, дык май месяц будзем адчуваць і ў Каляды! – сыпнуў пану Вашамірскаму камплімент ксёндз Курачковіч.

Пры гэтым ён пачаў новую філасофію:

– Старасвецкія алхімікі даставалі золата з жалеза, а пан Вашамірскі Каляды на май пераробіць, бо ў калядную ноч у яго палацах салавей заспявае.

– Салаўя! Салаўя! – крычалі нецярплівыя госці.

Пан Вашамірскі міргнуў аднаму з гайдукоў. У пана было раней задумана на гэты час інтэрмедыя пад назваю «Муй жыдэк».

Салаўя пакінулі на апошні нумар вечара.

Гайдук выскачыў у бакавы пакой.

Праз хвіліну пачулася адтуль суматоха. Рыбак Меер трымаўся абодвума рукамі за дзверы, упіраўся нагамі і не хацеў ісці ў залю.

– Паночкі… паночкі… – прасіў ён літасці, – баюся… палохаюся…

Ён быў у чорнай аксамітнай ярмолцы, у шабасовай халадайцы, з шапкай у руцэ. Яго цёмная густая барада распусцілася, як веер: твар быў бледны, з кроплямі поту, а ў цыганскіх бліскучых вачах дрыжэў страх. Меер кідаў позіркі ва ўсе бакі і мармытаў:

– Баюся, паночкі, палохаюся!..

Меера паставілі ў сярэдзіне залі супроць гасцей. Ён смешна кланяўся ва ўсе бакі, махаў шапкай перад сабою, як шчытам.

Пан Вашамірскі загадаў яму спяваць «Маёфіс».

Госці смяяліся, перашэптваліся між сабою, забыліся ў гэтую хвіліну пра Салаўя.

– Гэта чыстакроўны семіт! Муй жыдэк! – хваліўся пан Вашамірскі перад гасцьмі. – Тут, шаноўныя панове, ён нам «Маёфіс» заспявае, а там, у Варшаве, нашы магнаты жыдам «Маёфіс» пяюць. Там жыдоўскія банкіры забіраюць у свае лапы нашага брата, і тыя жэняцца на банкірскіх дочках, каб такім чынам выратавацца ад вялікіх даўгоў.

Пан Вашамірскі пры гэтых словах падняўся, зрабіў шырокі гэст правай рукою, пачціва пакланіўся і з іроніяй у голасе сказаў:

– Рэкамендую, панове вяльможныя, майго жыдка, як вашага крэўнага!

Госці кісла ўсміхнуліся і паморшчыліся.

За гэткі няўдалы жарт некаторыя з ганаровых гасцей пакрыўдзіліся на гаспадара; аднак стрымаліся, бо ведалі добра куслівы язык пана Вашамірскага; апрача таго, ён быў самым багатым панам у ваколіцы, і тое, што не выпадала іншым, дазвалялася яму.

Галоўным чынам чырванеў ад злосці адзін шляхціц, чарнявы, з доўгім носам. Але на яго ніхто ўвагі не зварочваў.

Меер як бы не чуў гэтай гутаркі. Бляск багатых пакояў і гасцей яго не здзівіў і не збіў з панталыку. Калі ён спачатку баяўся, дык гэта быў толькі «страх божы». Меер не баяўся нават найвялікшага пана, а баяўся «грэху».

Меер быў чалавек просты, ведаў толькі штодзённыя малітвы, ведаў, што над яго дзядамі і прадзедамі заўсёды здзекаваліся і здзекуюцца іншыя народы – «гоі», апрача Міхалкі і блізкіх яго суседзяў.

– На гэта ёсць «вышэйшая воля», – думаў ён. Меер спакарыўся «гэтай вышэйшай волі», і калі пан крыкнуў да яго строга «ну» і злосна тупнуў нагой, ён заспяваў «Маёфіс»…

Вочы «панскага жыдка» ў час спявання запалалі двума чорнымі агнямі. Ён утаропіў іх у гасцей. Хоць у гэты час нікога з іх не бачыў, але кожнаму здавалася, што «панскі жыдэк» пранікае яго наскрозь вачыма.

Прыкра было гасцям.

Голас у Меера быў надломаны, ад грубаватага на нізкіх тонах пераходзіў у дрыжачы піск на высокіх. Словы пераліваліся ў горле і часам булькалі, нібы ён захлёбваўся, душыўся…

«Панскі жыдэк» спяваў нейкую песню на мове Бібліі. У цішыні вялізнай залі словы песні здаваліся незразумелым праклёнам, які рваўся не то з‑пад зямлі, не то з акон палацаў. У час спявання Меер рабіў шпаркія рухі рукамі, нібы пісаў у паветры таемныя знакі. Часам шчоўкаў пальцамі, круціў галавой, падымаў вочы ўгору, застываў на месцы.

Спачатку некаторыя пані ціха хіхікалі, паны ўсміхаліся; але з кожным разам яны спакайнелі і як бы падпалі пад уладу «панскага жыдка».

Яго песня была нібыта вясёлая, нейкая гопка з жыдоўскага вяселля. Толькі ў гэтай вясёласці адчувалася няшчырасць, гукавы грым вясёласці. У глыбіні ж мелодыі панаваў тысячалетні сум вандроўца‑бяздомніка.

У маліцвенна‑спакорлівым тоне чулася вялікая ўпартасць і пагроза.

Госці апусцілі галовы.

Пан Вашамірскі не гэтага эфекту чакаў ад інтэрмедыі‑экспромта пад назваю «Муй жыдэк». Гэткі настрой гасцей не пасаваў да балю.

– Годзе! – крыкнуў пан Вашамірскі Мееру.

Меер ў экстазе малітвы‑песні не чуў панскага крыку.

– Годзе!!! – крыкнуў пан яшчэ мацней.

Меер спыніўся. Ён азіраўся па баках, нібы прачнуўся толькі што з глыбокага сна.

– Га?! – здзівіўся Меер.

– Вон! – крыкнуў пан Вашамірскі.

Да Меера падбеглі лёкаі.

Меер з горда паднятай галавой сунуўся да дзвярэй.

Панскія госці маўчалі, саромеліся глядзець адзін аднаму ў вочы, не разумеючы прычыны; ільдзяное паветра пранеслася ў пышнай панскай залі.

За заслонай стукалі малаткамі. Рабілася новая дэкарацыя. Гэта прыкра разіла вушы гасцей. Было такое ўражанне, нібы робіцца новая будыніна, а панскія палацы зараз будуць знішчаны.

Пан Вашамірскі больш за іншых страціў гумар. Ён адразу пачаў на ўсё вакольнае глядзець іншымі вачыма. Усё бачыў цяпер у новым асвятленні. Святло ад белых і жоўтых васковых свечак у кандэлябрах было дрыжучае і ажыўляла малюнкі і барэльефы на сценах. Пану здавалася, што сатыры са сцен смяюцца з яго, паглядаюць яму ў вочы; німфы на сцэнічнай заслоне ўцякаюць не ад фаўна, а ад яго ж; аркадскія пастушкі на яго са страхам пазіраюць.

Ён углядаўся ў твары гасцей. Апрача нявольнай угодлівасці да сябе, ён у іх нічога не заўважыў.

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.