Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Дантаўскія матывы





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

На сцэне ішла «камедыя», у якой апавядаецца, як мужык дзеля п'янства душу сваю чорту аддаў, пана абкрадваў і Бога не баяўся.

Зноў шэпты доктара багасловіі і філасофіі пачуліся пры стале.

Ён хваліў гэту п'есу:

– «Камедтыя» Марцэвіча багатая па зместу, вфельмі багатая. Хаця мастацкі бок яе дтрохі кульгае, кульгае дтрохі.

На гэта адзін малады клерык заўважыў:

– Гэта, ойча вялебны, тое самае, што хваліць балерыну за вочкі, а ганіць за ножкі.

– Я не гханю твфор ксяндза Марцэвіча, не гханю! – апраўдваўся ксёндз Курачковіч.

– А ксяндза Марашэўскага ойча ведае? – запытаўся ў доктара багасловіі і філасофіі той самы клерык.

– Не, не вфедтаю! У чым справфа?

– А справа ў тым, – адказаў клерык, – што ксёндз Марцэвіч запазычыў сюжэт камедыі ў ксяндза Марашэўскага. Я сам быў на гэтым прадстаўленні ў Забельскай гімназіі.

– О Езсу! – спалохаўся ксёндз Курачковіч. – Ці ж праўда?!

– Праўда, праўда! – супакойлівым тонам адказаў клерык.

– Дык гхэта ж плягіядт, зсадцейства! – абурыўся ксёндз Курачковіч і выставіў здзіўленыя круглыя, як у шчупака, вочы.

– Не зладзейства, а запазычанасць, ойча вялебны, – лагодна гаварыў клерык. – Справа ў тым, што ў ксяндза Марашэўскага гэта камедыйка расцягнута на тры акты, а ксёндз Марцэвіч склеіў усё ў адзін акт. Апрача таго, гэта агульны сюжэт. Кожпы выкарыстоўвае яго на свой лад.

Ксёндз Курачковіч пачаў супакойвацца, увайшоў у раўнавагу і давай паказваць з сусветных літаратурных твораў такія самыя факты. Даводзіўшы шмат падобных прыкладаў, пачынаючы з Грэцыі, ён спыніўся на Шэкспіру, які для сваіх драматычных твораў браў гістарычныя аповесці ранейшых аўтараў.

Заўважыўшы, што пан Вашамірскі таксама прыслухоўваецца да гутаркі, доктар багасловіі і філасофіі перагнуў кій у другі бок і, каб угадзіць пану, пачаў даводзіць, што ксёндз Марцэвіч геній:

– Ён уносіць у нашу літаратуру дтантаўскія матывы. У Марцэвіча таксама ёсць пекла! Гэта наш Дтантэ! – кончыў ён горача, расчырванеўся, выцер хустачкай пот з лысіны і зірнуў у бок пана Вашамірскага «шчырымі» вачыма.

Клерык усміхаўся хітра і длубаў зубы спецыяльнай зубадлубкай, якіх ляжала купкамі пры кожным гасцю.

Супярэчыць доктару багасловіі і філасофіі ён баяўся, але паводле яго «х‑х‑м‑м» пры калупанні зубоў відаць было, што ён не зусім згодзен з развагамі ксяндза‑крытыка аб пекле Дантэ і пекле ксяндза Марцэвіча.

Доктар багасловіі і філасофіі перайшоў на тэму аб мастацтве і філасофіі наогул і даводзіў, што мастацтва – наймітка касцёла, а філасофія – прыслужніца багасловіі. Мастацтва і філасофія самі па сабе існаваць не могуць.

Галоўны герой п'есы ў гэты час канчаў адзін з сваіх доўгіх маналогаў такога зместу: «селянін шкадаваў, што слухаўся тых, якія яго вучылі розным кепскім справам».

– Кепскія людзі казалі, каб я быў няверным пану, абкрасці пана за грэх не мелі, – гаварыў актор. – Гэтыя людзі навучылі мяне красці ў пана пры малацьбе збожжа і несці ў карчму на гарэлку. Яны вучылі, як панам адказаць, каб з віны выкруціцца. Праклятае гэтае таварыства! З д'яблам я звязаўся!

– Гэта ж грэх перад Богам! – гаварыў далей актор у роспачы і трос прыклеенай барадой.

Ён разводзіў рукамі і, пакорліва апусціўшы галаву, дэкламаваў трагічным голасам завучаныя фразы:

– А мы дзень на дзень грашым і пакутаваць не хочам! Гэта‑то прычына нашае згубы, гэта ў пекла нас вядзець.

Актор стагнаў пры апошніх словах і набожна лупіў вочы ва ўсе бакі.

– Вось гэта правітдлова з хрысціянскага поглядту! – смактаў свае ўласныя словы, нібы цукеркі, доктар багасловіі і філасофіі. – Вось на што мастацтва: вучыць людт ідтэям Пана Езуса!

У адным з куткоў стала, дзе сядзела дробная шляхта, таксама вялася размова. На гэтых гасцей мала зварочвалася ўвагі. Яны былі ніжэйшага рангу, мала адукаваны і не ведалі добра панскіх этыкетаў і цырымоній. Яны, не чакаўшы тостаў, самі частаваліся.

З іх вызначыўся адзін шляхціц Завішша. Гонарам сваім ён лічыў адтапыраныя, як у таракана, доўгія чорныя вусы. З вялікім форсам ён іх круціў, выцягваў, як спружыны, і вечна імі харахоліўся. Гэта не перашкаджала яму частаваць самаго сябе выпіўкай. Ён не чакаў, каб лёкай яму наліваў у келіх. З гэтым спраўляўся сам.

Кожны раз, як яму трэба было выпіць, ён спачатку гладзіў паважна вусы, выцягваў іх направа і налева, потым стукаў сабе пальцам у лоб і гаварыў адно чароўнае слова «вудка!»

Келіх ён сабе наліваў пяць разоў адзін за адным, і кожны раз адбывалася такая цырымонія са словам «вудка».

З усёй камедыі яму спадабалася толькі адна маленькая сцэнка:

На сцэне стаіць хлоп. Пры ім ляжыць на падлозе дуда. З'яўляецца каеннік – «покутуёнцы». Каеннік са страхам зірнуў на дуду і крыкнуў:

– Ой, гадзіна!

Хлоп засмяяўся і кажа:

– Чаго, ваша, баіцца, ці не знаеш, што гэта ёсць?

– Не вем! – адказвае каеннік.

– Гэта не гадзіна, гэта дуда руская, – кажа хлоп. Бярэ дуду ды грае.

Шляхціц Завішша вельмі захапіўся дудою. Сам заспяваў:

Гэх ты, дудка мая, ух – я!

Весялушка мая, ух – я!

Госці паднялі пры гэтым шчыры рогат. Толькі некаторыя пані крывіліся. Маляванымі губкамі яны пачалі фэкаць у бок Завішшы:

– Які невыкшталцаваны.

Пачуўшы гэта, шляхціц Завішша пакруціў вусамі, пагрозна зірнуў ва ўсе бакі і пачаў дэкламаваць аб польках доўгі верш‑сатыру, што пачынаецца такімі словамі:

Żadnej Polki tu nie baczę

O, ta, ta, siedzi, widze, z weneckiej dziedziny.

A ta zaś w tej szacie z hiszpanskiej krainy,

To podobno Francuska, ta zaś niderlandzki

Ubiór na sobie nosi, czyli to florencki.*

* Ніводнай полькі тут не бачу:

Вось гэта, мабыць, з Венецыі,

А тая, у вопратцы, з Гішпанскай краіны,

А вунь, напэўна, францужанка,

А вось адна нідэрландскі ўбор

Або фларэнтыйскі апранула.

Шляхціц Завішша доўга шаптаў гэты верш, у якім высмейваюцца чужаземныя ўбранні полек. Ён гаварыў, як замовы, і воўкам паглядаў ва ўсе бакі.

– Загубяць яны Рэч Паспалітую, загубяць, – буркнуў Завішша свайму суседу, – паны – дурным гонарам і распустай, а ксяндзы – фальшам і хцівасцю. Дальбог, загубяць!

Злосна тапоршчыліся вусы шляхціца Завішшы. Ён шаптаў на вуха суседу:

– Чытаў я адну гісторыйку, як цэзар Нерон падпаліў Рым, сталіцу сваю, дзеля ўласнай забавы… Тое самае робяць цяпер магнаты ў нас! А хлоп – горш быдла ў іх, у магнатаў…

Сусед спалохаўся. Азірнуўся па баках, ці хто не чуў, і прашыпеў:

– Маўчы…

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.