Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Кплівы смех і французская гравюра





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

За ноч выпаў пульхны снег. Пад ім загубіліся, зніклі ўсе пуцявіны, усе дарогі, якія вялі ў маёнтак пана Вашамірскага.

Здавалася, што з вечнай ночы выплыў першы дзень на зямлі – белы, малады і марозліва пахучы.

Здавалася, што будыніны ў маёнтку павырасталі раптам, у адну хвіліну, выраслі аграмаднымі дзівоснымі грыбамі. Сярод іх шэрымі казуркамі мітусіліся людзі. Яны соваліся туды і сюды па вялікаму дзядзінцу. На іхніх тварах заклапочанасць. Нібы людзі збіраюцца ўцячы ад нейкай небяспекі.

Панскія фурманы рыхтаваліся ў дарогу. Гэта было для іх неспадзяваным. Яны думалі, што паны будуць баляваць у пана Вашамірскага некалькі дзён. А то раптам загадалі запрагаць коней. Паны нават не выспаліся добра пасля такога балю.

Коні былі выведзены табуном да вадапою. Фурманы гікалі, свісталі, падбадзёрвалі крыкамі рысакоў, стаеннікаў розных масцей; ляскалі моцнымі рукамі па гладкіх шыях, па бліскучых і круглых крыжах.

Коні фыркалі, дымілі ноздрамі, стрыглі вушамі і выгібалі шыі па‑лебядзінаму. Некаторыя падымаліся дубка.

Фурманы жартавалі між сабою спяшаючыся. Было загадана, як найхутчэй справіцца.

Хутка былі запрэжаны коні.

Укутаныя ў дарожныя футры, паны рассаджваліся ў павозкі, раскланьваліся паважна з панам Вашамірскім. Ён стаяў на парадным ганку.

Фурманкі рынуліся з месца. Выехалі адна за адной у галоўныя прысады і расцягнуліся доўгім змеем. Звон бразгулак разліваўся шкляным дзынканнем.

Пан Вашамірскі стаяў у глыбокім задуменні і глядзеў у бок аснежаных прысад, дзе спаміж дрэў, нібы з‑пад вэлюму, ярка вырысоўваўся доўгі шэраг павозак яго гасцей. Яму відаць было, як госці рабілі знакі адзін аднаму, як фурманы (відаць, па загаду гаспадароў) стрымлівалі коней і ехалі паволі.

«Мабыць, аба мне гутараць», – думаў пан Вашамірскі і ўзяўся рукою за разгарачаны лоб.

Пачаў пільна прыслухоўвацца. Спаміж звону бразгулак пачуў нястрыманы гучны смех. Ён заўважыў, як на апошніх павозках госці браліся за бакі, хапаліся за грудзі, душыліся ад смеху – дзікага, непрыстойнага.

Смех лез вострымі голкамі ў грудзі пану Вашамірскаму, аглушаў слых і драпаў па нервах, нібы кашачы канцэрт яго маткі.

Пабляднеў. Вочы ўглыбіліся, сківіцы ходырам захадзілі.

У снежнай далі захаваўся ланцуг павозак. Не чуваць звону бразгулак, а смех – кплівы, бязлітасны, на розныя галасы, звініць у вушах пана Вашамірскага.

Гэта была толькі галюцынацыя слыху.

Вакол стаяла цішыня.

Пан акамянела ўтаропіўся ў свежа‑пратораную дарогу і не ведаў, дзе ён і што з ім. Ён уяўляў сабе міміку і гукі разнастайнага смеху кожнага з гасцей паасобку. Яны высмейвалі яго, пана Вашамірскага, за няўдачу з Салаўём. Яны закранулі яго панскі гонар… Ён упіваўся пякельнай музыкай смеху. У сваім уяўленні пераходзіў ад госця да госця. Прыглядаўся, прыслухоўваўся.

Вось тоўсты багаты пан Тольскі гігікае. Замасленыя маленькія вочкі блішчаць дзвюма кропельнымі лужынкамі. Твар чырвоны, як медзь, трайная пыса складваецца ў шырокія фальбоны. «Гу‑гу‑гу», – смяецца Тольскі басам. Трымаецца за вялізнае пуза. «Гу‑гу‑гу».

А то брэша па‑сабачаму тонкі, як жэрдка, пан Забела. «Гі‑га‑гі‑га‑гі‑га‑аў!» Ён ківаецца з боку на бок, як трысцянё пад бурай, глытае словы, пырскае слінай з рэдкіх жоўтых зубоў, захлёбваецца – і словы з яго бледных вуснаў вырываюцца слізкія, як жабы. Нічога ў іх не разбярэш. Толькі ўрыўкі слоў: «Салавей уцёк! Пан Вашамірскі толькі – гі‑га‑га‑аў – фарсіў! Нас абманваў!»

Ксёндз Курачковіч смяецца мала. Яго ўсмешка такая кплівая, круглыя вочы такія бліскучыя, а лацінскія фразы такія мудрагельныя, што горш рогату труцяць гонар… Лезуць нажамі ў грудзі…

А вось глухі пан Гайкоўскі. Калі яго лаеш, ён заўсёды ветла ўсміхаецца, бо не чуе. Пан Гайкоўскі і Салаўя не чуў бы. А цяпер і ён смяецца, і ён крытыкуе.

Паміж гучнага смеху мужчын звініць капэля жаночага хіхата‑піску. Пані смяюцца да плачу, да гістэрыкі, да непрытомнасці:

«Хі‑ха‑хгі‑і‑і! Салавей не спяваў!»

«Іхі‑ха! Пан Вашамірскі абмануў!»

«І‑гі‑гі‑і‑і! Баль не ўдаўся!»

Пані заходзяцца ад смеху. Белыя, вострыя зубкі ў іх пры гэтым блішчаць, асляпляюць. Ямачкі на шчоках глыбеюць: ружовыя ямачкі, у якіх не раз тапіўся ў асалодзе пан Вашамірскі.

Жыва бачыў пан Вашамірскі ў сваім выабражэнні, як на прыгожых санках па дарозе смяюцца госці з няўдалага балю, няўдалага дзякуючы таму, што яго гонар, яго пахвальба – Салавей – адмовіўся спяваць. Гэтулькі гутарак было аб Салаўі, людзі так цікавіліся, а раптам…

Пан Вашамірскі не думаў цяпер аб тым, як будзе караць Салаўя. Думкі яго ўсё яшчэ луналі ў снежных бязбрэжжах каля павозак гасцей, дзе, паводле яго выабражэння, госці выкпівалі няўдалы баль. Ён злаваўся на іх за такія кпіны. Злаваўся на ўсіх людзей, на ўвесь свет.

Доўга стаяў на ганку.

Пуста на дзядзінцы. Усе як бы павыміралі, а ён адзін‑адным астаўся. Астаўся зняслаўлены, асмеяны ўсімі.

Пан Вашамірскі вярнуўся ў палац.

У залі, дзе ўночы кіпела жыццё, дзе столькі было бляску і вясёласці, цяпер засталіся руіны. Ён кінуў вокам на тэатральную заслону, на сталы. У залі мітусіліся слугі, прыбіралі пасуду, астаткі яды. Пан, як асцёбаны, пайшоў у свой габінет.

Сеў на мяккую канапу.

Вялікая стомленасць. Цяжка было варухнуцца з месца. Успамінаў усе падрабязгі мінулай ночы ў той чарзе, як яны адбываліся.

Як Салавей выскачыў з залі, не захацеўшы быць панскім салаўём, усе госці разявіліся ад дзіва. Зірнулі на яго, на пана Вашамірскага, такімі вачыма, нібы ён у іх штосьці ўкраў. Потым пачалі шушукацца і пераміргвацца. Хутка ўсе падняліся з‑за стала. Пакрыўдзіліся. А яго маці, пані Вашамірская, абамлела. Яна ўвесь час плача, зрабілася непрытомнай ды ўсё пра Салаўя шэпча. У малельным пакоі моліцца, просіць літасці ў Бога, каб Салавей вярнуўся. Ад яе не адыходзіць ксёндз Марцэвіч.

«Вось рабі людзям дабро! – думаў ён. – Хам заўсёды застаецца хамам. Прыгрэеш змяю на сваіх грудзях, а яна цябе ўкусіць. Ці кепска жылося ў мяне Салаўю? Адарваў яго ад прыгонніцкай працы. Панам жыў у мяне. А вось і аддзякаваў!»

Тупнуў ад злосці нагой.

– Закатую яго… насмерць закатую!

Тры разы пляснуў у далоні.

З'явіўся лёкай, пакланіўся.

– Што яснавяльможны пан прыкажа?

– Салаўя злавілі?

– Не, яснавяльможны пане.

– Вон!

Спалоханы лёкай пакланіўся яшчэ ніжэй і ціха высунуўся з пакоя.

– Вось рабі хаму палёгку! – крыўдзіўся пан невядома каму і паглядзеў на французскую гравюру, што вісела на сцяне супроць яго.

Яму стала горача. Успомніў, што сядзіць у цёплай футры. Скінуў яе з плеч на дыван і зноў ляснуў тры разы ў далоні.

З'явіўся той самы спалоханы лёкай, пакланіўся і з маўклівым запытаннем у вачах зірнуў на пана.

– Футру забяры!

Думкі аб неспагадных людзях і аб яго ўласным надмерным дабры да іх не давалі супакою.

– Чаму я такі добры? Чаму?

Зноў утаропіўся ў гравюру.

Яна выяўляла захад сонца ў невядомым стэпе. Па высокаму кавылю носіцца ўскач спалоханы табун дзікіх коней. Недалёка ад іх у густым трысці стаіць леапард, гатовы да нападу.

Пан Вашамірскі раптам забыўся аб сваім незвычайным дабры да прыгонных і давай пільней углядацца ў гравюру. Распушчаныя конскія грывы, доўгія калматыя хвасты, дзіка бліскучыя вочы, баечныя позы дзікіх коней, якія нібы ў паветры носяцца ўсімі чатырма нагамі над кавылём, захапілі пана сваім першабытным хараством.

Дзевяць муз

Пан Вольскі пацёр вочы і здзіўлена азірнуўся па баках. Незнаёмы, вялізны пакой.

– Няўжо гэта ўсё мне снілася? Дзе я? А мо яшчэ і цяпер сню?

Нібы ашпараны варам, ён ускочыў на ногі. У яго чырвоных вачах бліснуў непакой.

– Ці я ўжо прачнуўся? Ці яшчэ сплю?

Ён пачынае хадзіць па вялікаму гардэробнаму пакою туды‑сюды.

Водгалас яго гулкіх крокаў адказвае з усіх куткоў, нібы страляніна.

– Не, не сплю…

Ён аглядаецца на шафы з разьбою, з бронзавымі амурамі, успамінае музыку, што яго так вабіла ўночы, і паглядае на сябе ў люстэрка. Не пазнае сябе ў збянтэжаным рыжым чалавечку.

– Мабыць, сплю!

Выпадкова зірнуў на рукі і задрыжэў – рукі ў крыві…

– Няўжо ж забіў каго‑колечы? Часам, праўда, настаўляў на людзей дзеля форсу дзедаўскі пісталет і крычаў: «застрэлю!», але адвагі не хапала на гэта. Я больш языком мялю.

Тут Вольскі ўспомніў, што ўночы сваёю крывёю верш пісаў. Паглядзеў на стол – ляжыць кавалак паперы, а на ёй напісана чырвонае слова «ой».

Трохі забалела рука, заныла ранка.

– Не, не сплю!

Зноў узяўся за агляд пакоя. Ніяк не мог успомніць, як ён тут апынуўся. Давай успамінаць аб усім тым, што рабілася ўночы.

Усё здавалася яму дзіўным і незвычайным. Не мог паверыць, што гэта было наяве.

– Я сплю, сплю! Не чуў яшчэ, як панскі Салавей спявае.

Калі ўпэўніўся, што спіць, што гэта ўсё толькі чароўны сон, ён супакоіўся і павесялеў.

– Прыемны сон цікавей непрыемнай явы.

Перастаў баяцца незнаёмага пакоя.

«Калі сон, дык трэба выкарыстаць, – падумаў ён і хіхікнуў ад прыемнасці. – Пастараюся зрабіць гэты сон яшчэ больш цікавым».

Пан Вольскі пасунуўся да дзвярэй, скрыпнуў імі і апынуўся ў іншым пакоі. Па сценах віселі абразы ў залочаных рамах. Пасярэдзіне стаяў амбон. Гарэлі па кутах вялізныя васковыя свечкі. Перад абразом Маткі Боскай стаяла на каленях пані Вашамірская і ціха малілася. Недалёка ад яе сядзеў у задуме ксёндз Марцэвіч.

Хоць пану Вольскаму здавалася, што ўсё гэта бачыць ён ва сне, аднак стараўся выбрацца адгэтуль назад так ціха, каб яго не заўважылі.

У ранейшым пакоі ён ледзь знайшоў за шафамі іншыя дзверы, што вывелі яго ў нейкі змрочны калідор. Ад выпіўкі трашчэла галава. Губы былі сухія.

«Усё роўна як не ў сне! – падумаў ён і пачаў выціраць рукавом успацелы лоб. – А варта было б трохі апахмяліцца!»

Ішоў па доўгаму змрочнаму калідору. Слабы адсвет пранікаў сюды толькі з абодвух канцоў калідора – з акон з цёмна‑сінімі паўкруглымі шыбамі. Ён адчыніў невялічкія дзверы і апынуўся на дзядзінцы супроць белай нізкай камяніцы.

– Аднак і ў сне холадна, калі табе сніцца снег і мароз…

Нягледзячы на холад, Вольскаму спадабалася вандраванне ў сне. Такія сны бачыў шмат разоў: вандруе ў невядомым палацы ад пакоя да пакоя і не можа выбрацца. Ён спалохаў варону, што дзёўбала нешта ў снезе, і адчыніў дзверы ў камяніцу. Увайшоў у пусты пакой, прабраўся адтуль у другі і апынуўся якраз у спальні балерын.

Пан Вольскі замурлыкаў сваё паэтычнае «ой!».

– Ой, сон! Ой, слаўны, ой, прыгожы, ой, натхнёны, дзіўны сон! О‑о‑ой!

Апошняе «ой» ён выгаварыў працягла.

– Так вечна гатоў сніць!

Зрабіў рыцарскі выгляд.

Смешна выглядала ў такой позе яго дробная мізэрная фігурка. Ён заўважыў гэта ў люстэрку каля сцяны.

«Ой, не падыходзіць. Давай зраблю сабе фізіяномію чалавека ў экстазе малітвы!»

Стаў на калені. Разняў рукі як бы для вялікага малення і вытарашчыў вочы ўгару.

– Хі‑хі‑ха‑ха‑хі!

Пан Вольскі падумаў, што гэта невідочны музыка праводзіць па струнах невідочных гусляў…

З усіх ложкаў на яго ўтаропіліся вочы розных адценняў і колераў. Чырванелі макам, малінамі і вішнямі губкі розных ліній і формаў. Доўгія валасы ад ільняна‑русых да сіне‑цёмных у розных пералівах перасыпаліся хвалямі і абрамлялі твары балерын.

Па чарзе ўсё гэта знаходзіла адбітак у чырвоных вачах пана Вольскага, вырывала водгукі з яго сэрца.

Ён падняўся на ногі і ціханька хадзіў ад ложка да ложка. Углядаўся бліжэй у змучаныя, бледныя твары балерын, з сінімі глыбокімі кругамі пад вачыма. Сэрца яго цюцюкала, як гадзіннік. Ён гаварыў на ўсіх мовах, якія толькі ёсць на зямлі, слова «ой»…

– Ой, як цябе завуць? – пачаў ён пытацца ў кожнай балерыны.

Пявучыя спалоханыя галаскі адказвалі:

– Тэрпсіхора.

– Талія.

– Мельпамена.

– Эрата.

– Палімнія.

Чужыя вуху пана Вольскага імёны грэцкіх муз звінелі залатымі ягадамі, блішчэлі дарагімі дыяментамі.

Вушы і вочы яго былі асыпаны такімі дарамі, што сапраўды можна мець толькі ў сне.

– Ой…

– Ой, каб гэты чароўны сон не паплыў ад мяне, як рэчка на лузе; не схаваўся б, як цень бярозкі, не ўзняўся б у нябёсы, як росы ранішнія.

Каб мацней затрымаць такі дзіўны сон, пан Вольскі ўжыў яшчэ адно – самае багатае з запасу сваіх пачуццяў – пачуццё мацання і пацалункаў.

– Ой, тут сапраўды адчуваеш!

Балерыны закрычалі ад страху.

Пан Вольскі нібы з неба зваліўся.

Незвычайныя істоты з незвычайнымі імёнамі пачалі сыпаць на яго такімі звычайнымі словамі, якіх пан Вольскі часам чуў толькі ад «хлопак».

Не то што дзяўчаты яго лаялі. Наадварот, яны вельмі далікатна прасілі, каб пан іх не чапаў. І «паночкам» звалі, і «літасці» прасілі, але для ганаровага панка «хамскі ензык» быў лаянкай.

Ён пачаў смялей наступаць на «быдла».

Падняўся лямант.

Набегла шмат народу з панскай чэлядзі. З'явіўся ксёндз Марцэвіч.

Пан Вольскі пачаў сумнявацца ў сваім сне:

– Ой, а можа, я ўжо прачнуўся? Чаму ж Салавей не спявае?

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.