Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Замест тэатра стайня





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Доўга пан Вашамірскі глядзеў на гравюру. Розныя думкі лезлі ў галаву такім напорам, нібы іх гналі да яго, як пастух гоніць атару авечак. Згладзіўся боль, адышла крыўда мінулай ночы. Спакойныя разважанні апанавалі ім.

Няма лепшага хараства над хараством прыроды. Няма болей пэўнага мастацтва над мастацтвам, што раскідана ў прыродзе. Чалавек павінен гэта ўразумець. І чаму я такі доўгі час быў сляпым? Прырода – бязвінна, чыста і ніколі не здрадзіць, як чалавек.

Падняўся з дывана. У галаве выспявалі новыя планы. Новыя ідэі хараства мігацелі рознакалёрнымі вясёлкамі.

Раптам пан Вашамірскі пачуў крыкі:

– Салаўя! Салаўя!

– Злавілі Салаўя! – падумаў ён.

Вочы ўспыхнулі гневам. Ён выскачыў з пакоя насустрач Салаўю. Тонкія белыя пальцы яго скрывіліся ў дрыготах і зрабіліся падобнымі да кіпцюроў коршуна.

У калідоры стаялі збянтэжаны пан Вольскі і ксёндз Марцэвіч.

Рыжыя валасы пана Вольскага былі натапыршчаны, нібы пер'і ў пеўня.

Ён ажыўлена махаў рукамі. На вачах выступалі слёзы. Ён хрыплым голасам крычаў:

– Салаўя! Салаўя!

– Ціха, пане Вольскі, – супакойваў яго ксёндз Марцэвіч, – а то пан Вашамірскі зноў пачастуе венгерскім віном з дзедаўскага келіха.

– Я праспаў Салаўя. Хачу паслухаць яго спевы!

Супакоіўся толькі тады, як заўважыў пана Вашамірскага.

– О, д'ябал! А я думаў… – заскрыгатаў зубамі пан Вашамірскі. Але абавязак гасціннасці да чалавека, якога ён запрасіў у госці, ды які яшчэ не ўцёк ад яго, як усе іншыя госці, прымусіў пана быць далікатным.

– Прашу да майго пакоя, пане Вольскі, – гасцінна прасіў пан Вашамірскі і ўзяў шляхціца пад руку з такой ласкавасцю і асцярожнасцю, нібы пан Вольскі быў шкляны.

Ціхім, нячутным крокам ксёндз шмыгнуў у малельню да пані Вашамірскай.

Пан Вольскі ззяў ад вялікай прыемнасці. Аглядаўся па баках – хто яшчэ заўважыць (хоць бы лёкай), якой пашанай ён карыстаецца ў пана Вашамірскага.

Пан пасадзіў шляхціца ў мяккі фотэль. Сам сеў насупроць.

У пана Вольскага ў вачах і ва ўсёй фігуры выяўляліся і ўласны гонар, і пачцівасць да пана, і хітрасць.

– Пан Вольскі мне друг? – запытаўся пан Вашамірскі.

– Ой, вечна гатоў служыць яснавяльможнаму пану! – сказаў шляхціц, стукнуў абодвума кулакамі сябе ў грудзі, наморшчыў лоб і ледзь не расплакаўся.

На тонкіх губах пана Вашамірскага мільгнула ўсмешка. Ён заўважыў.

– Верш, якім пан Вольскі мяне пачаставаў на балі, ніколі не выйдзе з маёй памяці. Каб пана за яго аддзякаваць, я прымушан быў пачаставаць пана з дзедаўскага келіха.

Шляхціц наставіў спалоханыя вочы. Рукі задрыжэлі.

Пан Вашамірскі гучна зарагатаў, супакойваючы шляхціца:

– З дзедаўскага келіха не буду пана цяпер частаваць, але віна вып'ем з панам!

– Ой, вып'ем, яснавяльможны пане! – прагаварыў набожным голасам пан Вольскі і па‑дзіцячаму пачаў перабіраць нагамі.

– А пакуль што пагаворым аб справах!

– Я слухаю, яснавяльможны пане!

– Дык вось, пан Вольскі пэўна бачыў, якія стаеннікі ў маіх гасцей, а ў мяне на стайні ніводнага добрага каня няма.

– Ой, праўда, яснавяльможны пане!

Шляхціц, спачуваючы, зірнуў пану ў глыбіню вачэй. Яму горача стала ад перспектывы гандлю і добрага заробку.

– Значыцца, – казаў пан далей, – я памяняў сваю стайню на тэатр…

– Ой так, так, яснавяльможны пане, – больш халодным тонам прамармытаў шляхціц. З інтанацыі яго голасу нельга было ўцяміць, ці ён хваліць за гэта пана, ці ганіць.

«Мабыць, гандлю не будзе!» – падумаў шляхціц.

– Не было мне часу, – гаварыў пан Вашамірскі, – калі глядзець за стайняй… Быў заняты тэатрам. А цяпер абавязкова мне трэба набыць некалькі троек. Абавязкова!

Вочы пана Вашамірскага загарэліся.

Пан Вольскі зноў ажыў: гандаль наклёўваецца.

– Дык, можа, пан Вольскі дапаможа мне ў гэтай справе?

Пан Вольскі па‑гандлярску гумкнуў і наморшчыў лоб:

– Многа грошы будзе каштаваць, яснавяльможны пане. Ой многа! Добрых коней ніхто не хоча прадаваць. А калі пан іх набудзе, дык хто за імі будзе глядзець? Пан тэатрам заняты…

– Тэатрам? Няхай яго д'яблы! Апрыкрыў ён мне! Я гатоў яго задарма аддаць! Карысці няма ад яго.

– Нікому гэтыя тэатральныя хлопы не патрэбны. Яны ж, яснавяльможны пане, ні да якой працы ўжо не гадзяцца. Яны ж адвыклі ад яе, – гнуў сваю лінію хітры шляхціц.

– Бізун навучыць! – апраўдваў сваіх актораў пан Вашамірскі. – Коні, коні мне патрэбны нагвалт!

– Калі на тое пайшло, дык мы наладзім як‑кольвечы справу яснавяльможнага пана! – казаў шляхціц такім тонам, якім гаворыць доктар да хворага.

Пан Вашамірскі абрадаваўся.

– Калі не будзе ахвотнікаў на актораў, – разважаў ён уголас, – дык я іх зноў пушчу на гаспадарку. Набалаваліся, і годзе. А пану Вольскаму ў нагароду аддам, калі захоча, некалькі чалавек з маёй трупы па выбару. Пан Вольскі мне паможа купіць коней.

– Што яснавяльможны пан мне загадае, тое і выканаю!

Пан Вольскі так моцна стукнуў сабе ў грудзі, ажно дыханне стрымалася.

«Выберу для сябе аднаго музыканта і пару балерын», – падумаў ён.

Ад хмельнай радасці шляхціц ёрзаў у панскім фотэлі і зноў упэўніўся, што гэта яму сон сніцца.

– Дык ідзём вып'ем, пан Вольскі. Аб справе пагаворым.

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.