Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Пры пажары





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Пры пажары

Упрашаю царыкаў: жаркага огняннага, вадзянога, ветранога, паланянага, вінагра, сікру, тура, ляснога бацьку і лясную мат-ку. О Госпадзі, явіся, на помач рабу божаму станавіся. Упра-шаю вас і ўмаляю вас, царыкаў і багатыроў. Амін.

25.Ад пажару

Святы Іван і Хвядос, і Адам, святы Міхайла-арханій бу-дзець вас у чыстае поле зганяць, у зялёныя лугі; будзець вам ставіць цясовыя сталы, будзець на сталах зялёнае вшо, будзе-

ця вы выпіваць і хароміны раба божага не чапаць. Святы Мі-ханла-арханій будзець задзержаць.

26. Ад пажару

Ехаў Касьцянцін на красным кані ў красным жупані, у крас-ных чаботах, у красных нагавіцах і ў краснай шапцы.

— Куды едзеш?

— Я еду агонь заліваці. Ты ж, Кандраці, ты ж годзі браці, а ты, Цярэшко, не кідан галавешкі.

Ішла Божа маці сінімі марамі, зялезнымі мастамі, залатой чашачкай брала вады еты агонь заліваці.

27. Ад пажару

Сядзіць багатыр, агромны і магучы.

Сядзь, багатыр, ні кверху, ні кнізу, ні на старану!

Над табою стаяць тучы грозныя, пад табой стаіць мора сі-няе, агарожаны вы зялезным тынам.

Памяні, Госпадзі, цара Давыда, цара Касцянтына, вы ўкра-цілі зямлю і ваду — украціце гэтага багатага багатыра на гэтым месце. Амінь.

28.Ад агню

На моры, на кіяне стаіць дуб на тры і дзевяць какатоў, пад тым дубам зрублена на шэсць вуглоў хата г(або авін). Святы цар Зосім стаіць на вугле святою сваею праваю нагою, угаль аціс-каець, агонь унімаець, вецер занімаець, ні пол (полымя), ні іск-раў не распускаець: ні па крышах, ні па ўсіх маіх связях. Сам Іісус Хрыстос окала этага агня ходзіць і абчырчываець, і агонь унімаець, ні пол, ні іскр не распускаець. Святы Ілля прарок на-дзеляшчы па сіняму мору ходзіць і святою сваёю праваю рукою ваду разгарнываець, ваду чэрпываець, на агонь узліваець і агонь пагашаець. Амінь.

Пры пажары

Святы Госпадзі, багаславі, і мне, грэшнаму, памажы.

На гарэ-востраві стаіць божы дом; у тОм' домі стаяць тры 'посталы: Васіль і Марціяній і сВяты Антонія, і дзержуць у руках па свячы із ярага воску, і ўпрашуюць_стар.шага царыка Агена: унімайця вы сваіх адзінаццаць братоў, і самі дванаццатыя ўнімайцеся! На гарэ-востраві стаіць божы прастол; састаўлен тэй , прастол ні з вады, ні з зямлі, а састаўлен прастол з пламена вог-ненна. Што заняў, то патрэбляй, а лішняга не чапай ва векі вяком.

30. Ад пажару

Агенец мой каханы, ты ад Бога прысланы, не раскачывайся як дым! Прыслаў цябе Гасподні Сын (паказаць рукой,- дакуль можа ісці і, дзьмухнуўшы ў той бок, загадаць): у бок, да Бога свечкай!

31. Ад пажару

Аганёк, аганёк ад Госпада Бога, да не даў табе Бог раскошы ні гарэць, ні ўгарацца, вадой разлівацца. I даў табе Бог так га-рэць, як гасподняй свячэ. Табе, хароміна, дагараць.а ты, аганёк, лажысь спаць.

Прыкрыў аганёк Мікіта, Лука, трэцья Хрыстова рука.

32. Ад пажару

Ходзіць Алёна па полю, каменне збірае, колле забівае, да-лей пажару не пускае.

33. Ад маланкі

Сцеражы, Божа, тучу гразавую, Зберажы, Божа, ніву трудавую, Дан Божа ў добры час.

34. Ад гразы

Божай маці пакланюся. Маць Божа, будзь у помачы.

На Сіяньскай гары, на Сіяньскай зямлі там хадзіла Прасвя-тая Багародзіца Божая маці. Яна сабе мала пачыну. Прыйшоў да яе Ісус Хрыстос:

— Ох ты, маці, мая маці, ці ж ты спіш, ці ляжыш?

— Не, мой сынку, я ні сплю, ні ляжу, ва сне цябе віжу, як табе кап'ё надзявалі, навокраст ручкі распіналі, за ногці скобкі заганялі, кроў гарачу пралівалі, шупшынаю галоўку падпера-залі. ', ' • •

А ў нядзелю рана сонейка не ўсходзіць, ужо Божая маць

Прасвятая Багародзіца свайго сынку за ручаньку водзіць. Па-вяла яго на ютрань, з ютрані на службу, з службы на сіняе мора. На сінім моры ляжыць камень, на том камені стаіць цэрква, у цэркві прыстол, на прыстолі Сус Хрыстос ляжыць, сем раз ма-літву творыць. Прыйшоў да яго Пятро і Павел:

— Ох ты, Сусе, наш Сусе, за каго ты страдаеш? За нас, грэ-шных, муку прымаеш.

— Пятро і Павел, бярыце хрэст у рукі, ідзіце па беламу све-ту, закажыце старому, сляпому, глухому, малому: хто етую ма-літву будзе ўмець, рана і ўвечар будзе пець, ня будзе яго гром забіваць, ня будзе ў вагне згараць, ня будзе ў вадзе патапаць, ад наглае смерці сахраніцца.

35. Ад дажджу доўгага

Як настойніка свянціла, я тучы не бачыла. Тучы-адлятучы, ідзіце на сухія землі, на сухія староны, а маю хату мінеце.

36. Ад навальніцы, дажджу

Туча, туча, ідзі бокам, Апыніся над Глыбокім: Там пірожкі пякуць, Табе крошкі дадуць, I цябе паджыдаюць.

37. Ад дамавога

Добры вечар табе, дзядзішча, шырокая барадзішча, куча-равая галавішча. Калі ж ты свой дамавы, жыві ж на месце, аб-ходзься каля гэтай скаціны, бурай (чорна-пёстрай) шарсціны па чэсці. А калі ты чужы, насылальны, ідзі к яму пагуляй, яго ска-ціну паганяй, а ў маём дварэ не бывай.

38. Да дамавога

Мон дамавой, хадзі разам са мной, жыві на месце, аб-ходзься кала рабы божае Ганны (ці Моці) па чэсці. А калі ты чужой, дак абыдзі мяне етаранон.

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.