Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Ад уздуцця





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

— Добры дзень, акула!

— Добры дзень, Адула!

— Куда ідзеш, акула?

— Ямкі капаць.

— Нашто ямкі?

— Адулу хаваць, хаваць, каб не ад'ятрывалася.

 

260. Ад хвароб жывёлы

На трыдзесятам царстві, на трыдзесятай зямлі там кабыла сівая, рыжагрывая, галава вялікая, ноздры шырокія. Яна сар- • пала і на ўвесь свет пералогі давала. Польна табе сарпаць, пе-ралогі даваць, пара табе да сябе прынімаць. На етай кабылі еха-ла маць Прачыстая, і прыехала яна к ростаням, к старадарож-жу;там жа стаіцьдубовы пень, утом пнісядзіцьсівы чорт. Маць Прачыстая, выганяй ты пералогі з естай скаціны, жываціны, з такой-та шарсьціны, з буйныя галавы, жоўтага мозгу, з раці-вага сэрца, з трыдзевяці касьцей, з трыдзевяці пакостак, з тры-дзевяці жыл, з трыдзевяці пажылак, з гаручыя крыві, з цёпла-га мяса, з белага жывата. Ніцыя лозы, выганяйЦя вы з правага боку вярбінкаю, з левага боку лазінкаю, а пералогі чорту на рогі, ступай па дарогі. Амін.

261. Ад урокаў

Ішла Прачыстая маць кароўцы ўрокі выгавараць — паду-маныя, пагаданыя, людскія, саседкіны, хазяйкіны, мужчынскія, бабскія, дзявоцкія. Мужчынскія ў шапку, бабскія ў чапец, дзя-воцкія ў коску, жаўне ў глотку. Царскія вароты, атварыцеся, чорнай масці кароўцы ўрокі мініцеся. Царскія вароты атвара-ліся, чорнай масці кароўцы ўрокі міналіся ад злога чала-века, ад злога духу, ад буйнага ветру, жоўтай касці; гарачай крыві не гарэць, не балець ніколі ў свеце. Амін.

262. Ад хвароб жывёлы

Госпаду Богу памалюся, мацеры Прачыстай пакланюся. Першым разам, добрым часам, вячэрняю зарою, добрай парою. Ішоў сам Гасподзь Бог шырокай дарогай з Ісусам Хрыстом, з мацер'ю Божай. Сустракалі яны трох ангелкоў, пыталіся ў іх:

— Што за людзі?

— Мы не людзі, мы ўсе тры прочыя: здна — чараўніца, другая — распятніца, а трэці — пералог.

— Дык ляціце ж вы на нябесы, прынясіце мне семдзесят асінавых дубцоў, дайце мне ў белыя рукі, каб сагнаці мне з гэ-тай кароўкі мукі: з крутых рог, з бягучых ног, з вісучага хваста, з сапучых наздрэй, з чуюшчых вушэй, з белага вымя. Тут табе не стаяць, касці не ламаць, цела не пушыць, сініх жыл не сушыць, рацівага сэрца не ташніць.

Соль вам усім у вочьь, жэрдка ў бок, штоб не стала маёй ка-роўцы на ўрок. Я з духам, словам, Бог з помаччу. '

263. «Як карова малако згубіць»

Выгаварваю з гэтай скаціны, чорна-рабой (можа быць ры-жай, палавой, бурай і інш.) паўсціны, урокі і прыгаворы. Ха-дзіла гэтая скаціна, чорна-рабая паўсціна, па крутых гарах, па буйных вятрах, прыключылісь бальшыя заторы і ня стала ма-лака, ці ад спадобцых людзей, ці ад спасобных вачэй. Я, Пра-скоўя, і плачу, і рыдаю, на помач мацер Божую прызываю. Ма-цер Божая пытае:

— Чаго ты, Праскоўя, плачаш і рыдаеш, на помач мацер Божую прызываеш?

— Маць мая любая, маць мая мілая, як жа мне не пла-каць, не рыдаць, на помач цябе не прызываць? Што хадзіла гэтая скаціна па крутых гарах, па буйных вятрах, прыключы-лісь бальшыя заторы і не стала малака.

Мацер Божая кажа:

— Праскоўя, не плач, не рыдай, будуць у святы храм гас-подні святыя Варвара-велікамучаніца, святы Панцялей, святая Магдаліна-Марыя, будуць несці залатыя тры ключы, храм гас-подзен адкрываецца, рэкі пераходзяць. Так у гэтай скаціны, чор-на-рабой паўсціны, праткнецца раса божжа, Гасподзь з помач-чу, а я з лёгкім духам.

264. На прыбаўленне малака карове

Вада-вадзіца, царыца Улляніца-румяніца! Прыбаўляесся ты із гор, із вод, із вялікіх ключоў, прыбаў ты, Госпадзі і матар Бо-жая, святая царыца Бугуродзіца, етай скаціні малачка. I зоры-зарыцы, ёсць трыдзевяць сястрыцы, між вамі ёсць большая ся-стрыца Ева. Святая Ева, святы Восіп, пашліця вы сваіх слуг шукаці етыя скаціны малачка. А дзе ж яго шукаці: ці ў гляках, ці ў паграбах, ці ў дубовых шулах? Святая Бугуродзіца, стань на помач!

265. На прыбаўленне малака

Первым разам, добрым часам, прашу Госпада Бога і Духа Святога.

На моры, на акіяне, на востраве на Буяне стаіць камень. На тым камні мацер Божая стаяла, свае ножанькі абмывала, рабе божай (калі жанчьгна, або краснай карове) грудзі (вымя) аб-мывала і піць давала, каб малака сколькі было, столькі зноў давала.

Любі мой лёгкі дух. Ху!

266. Ад хвароб

ІІІоў Буг піраз луг адганяці паралуг, з залатою трусцінаю, шаўковаю хусцінаю; трусціноютрахне, хусціною махне — пара-лугі адпадуць^ і ўрошныя, і стрэшныя, падуманныя, пагаданныя, падарожныя, вадзяныя, земляныя.

267. Ад розных хвароб

Ішла Прэсвятая маць дзева Бугуродзіца па залатом масту, у залатых рукавічках, у залатых чаравічках, і залатым пасар-ком (пасашком) папіралася; і стрэла яна трох вахмістаў. Тыя вахмісты размахнулісь — калёсы раскацілісь. Так чэмер і патні-цы, разыйдзіцесь^із ног да ў грыву, а з грывы да ў хвост, штоб вараны конік быў прост. I яму простаму бываць, а мне, рабу бо-жаму, адмаўляць, і Госпада Бога прызываць, і на помач вара-ному каню даваць. Стань, Госпадзі, на помач, Прачыстая мат-ка, на радасць.

268. Ад розных хвароб

Есь у свеці Усіяньская гара; на тэй Усіяньскай гары ляжыць дарожка, па тэй дарожцы бяжыць конь (па масці хворага) і су-стракаець святога Юр'ю.

— О Госпадзі, святы Юрыя! Заберажы і засцеражы мяне ад чараніцы, ад патніцы і ад жыватніцы!

Святы Юр'я адпраўляець:

— Бяжы, конік, дарогаю, і сустрэнеш святога Міколушку — тэй цябе засцеражэць і заберажэць ад патніцы, ад чараніцы і ад жыватніцы!

Сустракаець святога Міколушку. Святы Міколушка адпраў-ляець:

— Бяжы, конік, дарогаю, дарогаю шырокаю, сустрэнеш свя-тога Міхайлу— тэй цябе засцеражэць і заберажэць ад патніцы, ад жыватніцы і ад чараніцы і зялезным мечам рассячэць.

I даван Бог помачы. Святы Ціхан прападрбны, уцішы гэту боль.

269. Каб не брыкалася карова

Шаўковымі ніткамі вязала, жалезныя кандалы накладала, каб ты, кароўка, стаяла, рожкамі не махала і ножкамі не брыкала. Як на калках віць-віта, каб ты стаяла, як урыта.

270. Каб не брыкалася карова

У полі кол, а ты, каррўка, стой, як рыта-віта стой. Табе, ка-роўка, стаяць, ножкаю не трапаць, рагамі не махаць, мне малач-ко даваць і цяля гадав*аць.

271. Як згубіцца карова

Занімаю пушчу на сем міль, зачыняю зеву духу злому мят'ро-вымі ключамі, залатымі замкамі, а ты (назваць карову) хоць іціме дзвесьце, стой на месце.

272. Ад рознага

Святая Ілля і Пятра, каб рабай кароўцы была чыстата. Свя-тыя Грамніцы, убіце злога чалавека ў зямліцы, змея лятучага, гада паўзучага, каб раба (чорна і г. д.) карова была здарова, каб давала малака памногу, каб ціха стаяла, а малако было жырнае.

273. Ад розных хвароб

Першым разком, лепшым часком, Госпада Бога прашу, чы-стага поля, сіняга мора. На сінім моры стаяў капец, а ў тым кап-цы ляжаў мярцвец. Як таму мерцвяцу не ўстаць, так з Рабкі ма-лачка Г жырнасці не ўзяць.

274. «Ад уроцы»

Святая нядзелька, памажы, Божачка, ад уроцы.

Адзін уракаець, а ўтрох адракаюць, сам Бог, Сын, Дух Свя-ты, Ісус Хрыстос, тры асобы святых. Усе святыя святочкі, гас-поднія дзянёчкі, станьце на помач краснай кароўцы. Я ж нічога не знаю, толькі Госпада Бога, Духа Святога, Ісуса Хрыста. Як мерцвякам не ўставаць, так карове ні балезні, ні ўроцаў не знаць. Ідзіце, кароўкіны ўроцы, на мхі, на балоты, на ніцыя ло-зы каменне гладаць і ваду хлібаць, каб у кароўкі ўроцам не бы-ваць ні ў маладзіку, ні ў віташку, ні ў круглым гадку. Уроцы, уроцы, гары'це на агні. Амін.

275. Ад чэмеру

Мор-марыца, чэмер-чамярыца, красная дзявіца. Заклінаю цябе гасподнім словам: як чыст бел камень на вадзе, каб так стала чыста ў скаціны на жываце. Як мяртвец ўміраець і ня 'тжываецца, каб так і ты ў лошадзі ня 'тжывілась, амін.

276. Ад чэмеру

На моры, на лукамор'і ляжыць камень, на том камяні ся-дзіць дзявіца. Яна шыя, чорным шоўкам вышывая. У тыя дзяві-цы чорнага шоўку ня стала, так у рыжыя скаціны чэмеру ня стала.

277. Ад урокаў

Плыла мядзведзіца з медзведзянятамі чэраз сіняе мора. Як яе халодныя воды не панімаюць, так на Жанку (карова) урокі не нападаюць—ні дзявоцкія, ні жаноцкія, ні парабоцкія, ні хлапоцкія, ні панскія, ні цыганскія. Амін.

278. Ад пералогу

Сядзіць Бог на куце, а чорт пад кутом. Ізняў з чорта рожкі, праганяў пераложкі.

279. Ад хвароб жывёл

Цераз мост, цераз коньскую кось пайшлі пералогі ў зям-лю. Сядзеў пан на куце, паня на паррзі, шылі пану чабаты, пані чаравікі, вынімалі пералогі з коньскія касьці ў сырую зямлю. Святыя святочкі, гадавыя празьнічкі, хадзіця ка мне на помач.

Я з славамы, Бог з думамы — як стала, так перастала.

280. Ад хвароб жывёл

Первым разам, гасподнім часам. Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матары пакланюся, усім святым пячэрськім, і свято-му Русаліму і сцянам яго.

На моры камень, на камяні дуб, на дубу галуды. А галуды з дуба далоў, а патніцы і паралогі, із каня ідзіця вон. Тут вам ня гуляць, буйных касцей ня ламаць. Ідзіця на маха, на балата, на ніцыя лозы.

281.Ад хвароб жывёл

Памяні, Госпадзі, цара Давыда, цара Касьцянціна, усю кро-тась яго, ласку святую, атца — мацер яго.

Высылаю цябе, чэмер, з жывата з пупа, з жоўтых касьцей, з разных шарсьцей. Ехаў Сус Хрыстос цераз мост, бабка чхнула, Хрыста здрыгнула.

— Ахці, бабка, чорная галка: я цябе з свету збаўляю!

— Не збаўляй мяне, Госпадзі. Я духавіцу выганяю і скаціну напраўляю! Хух, прылюбі мой дух!

282. Ад уздуцця

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мацеры пакланюся. Прыйдзець да паможэць здуцье шаптаці.

Ехаў Гец на белам кане, на залатом сядле, вёз ключэ на пра-вам плячэ. Пайшоў цэркаўку адмукаці, у каровы здуцье адга-няці. Амінь!

Другім разочкам, лепшым часочкам...

283. Ад чарвей

Бульняк-бульнячына, белая на табе цвяціна, загну цябе, за-ламлю цябе, пакуля ў маёй скаціны, чорнай шарсціны, чэрві павысыпаюцца; а тагды разагну цябе, адламлю цябе.

284. Ад чарвей

На двор чарвей, На гарод чарцей.

285. Ад чарвей

Седла грымяць, вузды брынчаць, у парожні мех ехаці па хмель, па лёгкі тавар чарвям!

Ляціця за мара: там у чарвей свадзьба, іўца ялывіца — пі-шчына; о здзеся чарвям агонь* сера гаручая, смала кіпучая — бягіця, чэрві, атселя за мара!

286.Ад урокаў каровы

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай мацеры пакла-нюся. Божа маці на прэстолі стаяла, на сябе залатыя рызі на-кладала, усёму свету помач давала.

Бегла ваўчышчэ чэраз (імя) дварышчэ, выставіла дурнішчэ. Усе людзі зяхнуліся, і ўрокі мінуліся.

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.