Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Замова карове





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Прачыстая мая маці, хадзі маю карову чорна-рабую дагля-даці, жалезнымі тынамі абгараджваць, меднымі замкамі зам-каці.

Святая Пакрова — мамка Хрыстова, закрой сваёй залатой рызай ад усякіх рачэй, вачэн, закрый, заступісь. Не я знаю, Гас-подзь знае і мне памагае.

288. Ад вяхі

Вяха вехавая, ты не векавая, а ты расавая. Раса спала — вяха прапала.

289.Ад хваробы каня

Конь мой вараной, у цябе склад залатой. Па-малецку сту-пай, да далека сцябай, да гары да крутой, а з гары ў пералог. У пералозе былінка, на той былінцы верабейка. Верабейка стра-пянецца, коньскі рух мінецца.

290. Ад хваробы свіней

На моры-амары, на сінім камені стаяў дуб, на том дубу два-наццаць какатоў, на тых какатах стаяў дом, а ў том доме сам Гасподзь жыў і Прачыстая. Гасподзь нёс рыбу, а Прачыстая крэст, сустрэлі мужчыну, сталі пытаць:

— Што ў вас чуваць?

— Хочуць свінні здыхаць.

— Наце ячменю, наварыце крупеню, дайце пад'есці, і не будзе ўпадку.

291. Ад хваробы свіней

Ішоў Ісус праз Ерасалім і сустрэўся з Яўхімам і пытаецца, што за навіна.

— Хварэюць на золзы свіння.

— Вазьмі тры горсці ячменю на імя мае, будуць здаровы свіння твае.

292. Ад гадзюкі

Госпадзі Божа, благаславі, Прачыстая матка святая, пама-жы; не сам сабою, Прачыстаю святою. Первым разам, добрым

часам.

У чыстам полі стаіць яблань какацістая і кудравістая. На той яблані змяінае гняздо; у том гняздзе ляжыць змяя Шкурапея. Ты, змяя Шкурапея, ляжы, да не праляжай, да сваіх слуг з уся-го свету сабірай: падмежных, падсценных, палявых, лесавых, вадзяных, падкарчовых, падкалодных, балотных, усякіх; і спрасі ты, каторая пара божую скаціну (ці чалавека) укусіла. А ня бу-дзеш ты слухаць і будзеш ты праляжаць — будуць цябе на гаручы камень ускладаць і залатою меччу рубаць; будуць цябе жар-кім сонцам выпякаць, і будуць цябе сільным бунным ветрам выдумаць, і будуць з етай скаціны жала, яд вынімаць і етай скаціні помачы даваць. Хух, святэй дух.

293. Ад гадзюкі

На моры, на лукамор'і, на шырокім раздоллі ляжыць Латыр-камень, на том Латры-камені стаіць ліпавы (вар.: альховы) куст, у том ліпавым кусьці чорнае руно, у чорным руні ляжыць зьмяя-багатырка. Зьмяя-багатырка, вынімай сваю ярасць з ра-ба божага, з буйныя галавы, [із ясных вачэй, із чорных бравей, із гаручыя крыві, із чорнага пячэння, із жыл, із пажылак, із касцей, із пакастак]. А ня будзеш вынімаць — буду цябе пра-клінаць божымі звяздамі, божымі балакамі, бржым тромам, яркім сонцам. Мой раб божы, не ўлякайсь: Бог з табою.

294. Ад змяі

Гадзя, гадзй, гадзя! Унімі свой ядзе, а не ўнімеш сванго яду — буду гадзю заклінаць ясным сонцам, дробнымі звяздамі і ўсім мірам праваслаўным, Міхаілам Архістрацігам, чудным Іярэмаю, утрэнняю і вячэрняю зарою.

295. Ад гадзюкі

Просім цябе, сонца краснае, месячко ясны, святых вясёлых звёзд, і святога Івана Ксціцеля, каторы ксціў Ісуса Хрыста, і зямлю і ваду, і ўсіх нас грэшных,—просім вас і кланяемся вам.

Есь на моры камень, сіні і белы, і на камяні цар Есіп, царыца Мар'я, памошніца Ганна іх, Яны дванаццаць дачок маюць, па ўсяму свету бываюць, усякія тровы і цвяты і зелля-карэння знаюць, рады-помачы даюць ад гадыні лясовыя, ад гадыні паля-выя, ад гадыні межавыя, ад гадыні балотныя, ад гадыні калод-ныя, ад гадыні гнаявыя... Просім вас і кланяемся: дайця ж рады й помачы рабу божаму (ці скаціні, рыжай шарсьціні).

296. Ад гадзюкі, вужакі

На Ягіпецкам полі стаіць тры ябланы, на тых ябланах тры-дзевяць каранёў, трыдзевяць какатоў, трыдзевяць вярхоў; на тых трыдзевяці каранях, на трыдзевяці какатах і трыдзевяці вярхах там зьмяінае гняздо; у том зьмяіным гняздзе зьмяя стар-шая, бальшая Галёна-Алёна. Што ты ляжыш, праляжаеш, свой гад па беламу свету распушчаеш? Устань, не ляжы, свой гад па беламу свету ўнімі, падстрэшных і [падпешных, і чаротных, і ба-лотных, падколных, намоўных, нагаворных і падмежных, земля-ных і вадзяных]. А ня ўнімаеш ты сваіх гадаў, ня вынімаеш ад раба божага ядлу, вопуху па зашкур'ю ня выдымаеш, дак пайду я да Госпада Бога. Сашлець Гасподзь Бог Міхаіла-арханія, і ўзойдзець ён на Сіяньскую гару, затрубіць ён у залатую трубу — будзеця вы сабірацца, вужы і зьмеі-яшчары, будзеця вы стана-віцца на праведнам суду; а не станеця на праведнам суду — будзеця бяз ветру выдыхаць, бяз сонца высыхаць, корчыцца. Рачэ Міхаіл-арханія рэчы: «Вы вужы, зьмеі, вынімайця вы свой гад-ядла, вопух па зашкур'ю выдымайця; а ня будзеця свайго гаду-ядлу вынімаць, вопуху па зашкур'ю выдымаць — паганю я вас за Сіяньскія горы, за паганыя моры, буду вас біць-пабі-ваць, зялезным пруццем пасякаць! Выдымаю я не сам сабою — Госпадам Богам, Сусам Хрыстом, Міхайлаю-арханіем, страсц-кім вялікім суддзёю праведным, амін.

297. Ад гадзюкі

Святы Георгі (Юры?) храбры распушчан па ўсей зямлі на зверы, на змеі, на гады лютыя. Гадзіна вадзяная, земляная, сляпні і вужы, змеі і вужакі, ярыца, пераярыца! Аддайце і вазь-міце сваю жаласць і ярасць у рыжай каровы (калі скаціна ўку-шана, то гаварыць з яе прыкметай, калі чалавек — у раба бо-жыя такога-та). Еслі не аддадзіце сваёй жаласьці і ярасьці, то не будзець вам сбудзішча ні пад кустом, ні пад лістом, ні пад карнямі. Сонца і яркі месяц не будуць вам свяціць і не будзець прынімаць вас сыра маць-зямля.

298. Ад змяі

Аўгіння і Марыля, садзяржайце сваю сям'ю. Еслі не будзе-це садзяржаць, я вас выведу на каменную гару, ілі сонцам выпе-ку, ілі дажджом вымыю — змяю вадзяную, змяю межавую, змяю баравую, змяю рудую, змяю шэрую, змяю чорную, змяю верацяную, змяю рудую, а дванаццаты гад, як ты ёсць гад, выні-май із цела свой яд.

.) 299. Ад гадзюкі, вужакі

На моры, на лукамор'і, там ё зялёны лужок, а на том лужку стаіць бальшы гурган; у том гургані ляжыць вужа Ева. Ты ву-жа Ева, сабірай сваіх вужоў, усіх добрых мужоў, і вінных, і ня-вінных, і вынімай сваё жала з раба божага Грыгора. А то я на твой гурган нашлю гром і маланню: громам разаб'ю і маланнёй спалю, а ветрам папялом размяту, архаіла Міхаіла, суддзя пра-вядная, сваей меччу галаву яму (?) ссяку.

300. Ад змяі

У полі за полем стаіць ліпа Матруна, у той ліпі Матруні бол-нае гняздо, у том гняздзе зьмяя Шкурапея, зьмяя Палагея, зьмяя Кацярына — дзяцей парадзіла, на сьвет пусціла. Вот яны ўкусілі там раба божага (імя). Унімай-ка ты сваіх дзяцей — ля-тучых, бягучых... забудных і заблудных. А ня вымеш ты іх — будзець табе граза, гром і маладня, востры меч, агняная печ. Затрубіць архаіла Міхаіла .ў свае трубы і будзець вас зганяць у ровы шырокія, у пячуры глыбокія. Там вам будзець амін.

Хадзіў Бог па шаўковай траве, па зямчужнай расе, залатою трасьцінаю папіраўся. Залатая трасьціна пераламілась — у зьмяі жала прыламілась.

301. Ад укусу змяі

Святая Прачыстая Бож'я маці по полю ходзіць, шукае, а ў яе сам Гасподзь пытае: «Чаго ты ходзіш, шукаеш?> — «Хаджу, шукаю Шкурапеі-змяі». Шкурапея-змяя на высокай гарэ, пад сі-нім каменём. Адна — Шкурапея, другая — Пелагея, трэця — Кацярына. Радзілі яны па дзевяць дачок разные змеі: лесавую, палявую, вадзяную, межавую, падплотную, гарохавую. Вот ты, Кацярына, закрый свае рыла, бо прыйдзе сам Юрый з кап'ём, праб'е яго кагГём.

302. Ад змей

Гад-гадавіца, вуж-вужаніца, яшчар-яшчарыца, слівень-слівяніца, каторыя вы раба божага кусалі, свой яд распушчалі: ці дамовыя, ці кутовыя, ці падпешныя, ці гнаявыя, ці межавыя, ці падплотньГя, ці падтынныя, ці рассадныя, ай тыя, што ў зялё-най папараці? I вымайця вы свой яры зуб, і ўнімайця сваю яд-расць. А ня вынеця сваіх ярых зуб, ня сунімеця сваёй ядрасьці, то я скажу цару Далыду — ён вас пагоня на 'гнянную раку, на быструю ваду, патопя вас і папаля вас і пасмаля вас — ні 'днаго вас ня будзя ў белым свеці.

303. Ад змяі

Есць у свеці сіня мора, на тым сінім моры ляжыць камень, на тым камні стаіць дуб, на тым дубі крываць, на той крываці пярына, на той пярыні ляжыць змія Кацярына і вуж Сіміён. Ах ты, змія Кацярына і вуж Сіміён, сабірайця сваіх слуг і прыка-зыйця сваім слугам, каб яны ўнімалі сваё жгала — палявое, межавое, лугавое, курчыжнае, гнаявое, земллное,— унімайця і высылайця. А ня выніця сваё жгала, пойдзем к Госпаду^Бо-гу, возьмем гром і маланню, будзем і паліць і смаліць, ваша се-мя вывадзіць.

304. Ад змяі

На моры, на кіяні стаіць дуб, пад тым дубам ліповы куст, у том кусці ляжыць змяя Шкурапея. Ты змяя Шкурапея, а я раб Яўстрат (знахар): сабірай свой народ з усіх старон, са мхоў з балотаў, з нятленных гнаёў, з цёмных лясоў, з шчырых бароў і з крутых меж, і вынімай змяіны яд з касцей, з машчэй, з русых валос. Не паслухаеш таго, нашле на цябе Гасподзь тучу — гром і маланню.

305. Ад змяі

Памяні,Тоспадзі, цара Давыда і ўсю кротась яго і вялікую памяць яго. Судзяржаў цар Давыд ваду, зямлю і нашы грэш-ныя душы, судзяржай жа змей скурлупей — падпешных, запеш-ных, зашчытных, гнаявых і падмежных, лесавых.

На сінім моры ды на востраўі бягіць рака Смародзіна; чэраз тую раку ляжыць дуб гнілы, дуплянясты, а ў том дубі сядзіць змяіны цар Сакатын. Унімай жа ты, цар Сакатын, сваіх змей

скурлупей, унімай і жало вынімай, і вопух палягай, і пользу да-вай. А ня будзеш унімаць, будзець Гасподзь гразу насылаць, каменнем пабіваць, градам засякаць.

306. Ад змей

На моры на востраві стаяў куст, а ў том кусце залатое гняз-до, а ўтом гняздзетры старшых: адна Куліна, а другая Марына, а трэцяя Кацярына. Сабірайця ўсіх сваіх — і балацяных, і гная-вых, і махавых і лесавых, вынімайця з естага чалавека з касьцей зуб свой. А калі ня вымеця, то нашле Бог гром і малонню, і паб'е і папаля.

307. Ад змей

Гад-змяя паха, гад-змяя верапаха, гад-змяя Шкурлупея, пажанавітая, хлеўная, вадзяная, межавая, верасовая, зялезо-вая, лятучая, паўзучая, серанавая, ідзі к рабу божаму, вынь сваю ярасць, паганае жала-жыгала. Ня вынеш ты ў раба божа-га сваю ярасць, паганае жыгала—перавяду ваш род і пакален-не, усю вашу хвамілію. Буду ў Бога прасіць святога Міхайла-ар-ханела і з гразой, і з перуном, і з дажджом; ня будзець вам па-месця нігдзе: ні ў грудзі, ні ў нары, ні на сухапуцці. У грудзі я цябе агнём спяку, у нары перуном заб'ю, на сухапуцці вадой залью — сам я, раб божы Лукаш.

308. Ад змей

Госпадзі, памілуй, баславі, Госпадзі.

На моры на Кіяні, на быстрым буяні стаіць ліпавы куст, пад тым кустом ляжыць бел камень, у белым камні чорна руна, у чорнай руні змяя Шкурлупея, сястра Палагея, цётушка Аў-хім'я. А ты, змяя Шкурлупея, сястра Палагея, цётушка Аўхім'я, змірай сваіх змей, а то буду прасіць Міхайла-арханела — ён ця-бе громам заб'ець, маланнёю спаліць, буйным ветрам попел раз-нясець. Унімі сваіх змей, сіпучых, лятучых, паўзучых, земляных, вадзяных, навозных, дзярновых, крышачных, бярновых, падка-лодных, карчавых, падмежных, запечных, качарэжных. Гос-падзі, памілуй, баславі, Госпадзі.

309.«Ад укушэння змяі»

На моры, на кіяні стаіць куст, ліпавы куст. У том кусце ля-жыць скаварода; пад скавародай ляжыць чорная.руна. У том чорным руні ляжыць змія Шкурапея. Унімай сваіх лютых дзяцей. Еслі штоб яны ні кусалі: сігіуху, храпуху, падстрэшную, падмежную, лугавую, палявую, зімляную, шчыпяную, дравя-ную. Ня ўніміш — буду прасіць Міхайлу-архангіла. Громам за-б'ець, праскаміцый сквозь гняздо цябе возьмёць.

310. «Ад укушэння змяі»

На ржаном на жнівішчы стаіць куст ракітавы, пад тым ку-стам ракітавым стаяць краваці цісавыя, пярыны пухавыя, адзія-лы шаўкавыя, ляжыць руно шэрсці; і ў том руні шэрсці сядзіць змія Шкурупея, змія Шкурупе^, змія Партупея, змія Настасея, змія Марэя. I прашу я вас, усех змеяў набальшых: унімайця вы ўсех сваіх змяёў: падкутных, вуглавых, і дамавых, і падна-возных, і палявых, і міжавых, і вадзяных, і ўсех гадаў, паўзучых па зямлі, і махавых, і балотных, і плаваюшчых па рэках, і лята-юшчых па ваздухах, што аны ходзя зброднічаюць, распутніча-юць: укусілі скаціну разнай шэрсці і сваё змяінае жала ўпусцілі. I скажыця вы ім, штобы аны ўзялі к себе свае жала. А еслі аны не возьмуць к себе свайго жала, то я буду прасіць Спасіцеля і Міхайлу, вялікага Архістраціга. Міхаіл — вялікі Архістраціг прыйдзіць судзіць з сваім страшным судом, з жызлом зялезным. Разаб'ець краваці цісавыі, і пярыны пухавыі, і руну шэрсці. I ва-шы будзіць на зялеза матаць кішкі, і вас саміх будзіць біць ма-латамі, і вас саміх будзіць агнём паліць, штоба вас не была на зямлі. Ня будзіць вас на зямлі і ня будзіць вашага змяінага жа-ла. Амінь.

311. Ад змйі

Цар змей Скурупей і царыца змяіца Скурупяіца, сабірай-ця сваіх змей і спрашывайця, каторыя хадзілі, каторыя брадзілі і такую-та жывотную кусалі, і злое жыгала пускалі, і лютую ярасць.

I вы сабірайця і спрашывайця, змеі балотныя, змеі лугавыя, і змеі куставэі, і змеі падкалодныя, і змеі падкурчэжныя, і змеі дамавэя падугольныя, і змеі чорныя, і змеі рудыя, і змеі пірапя-лёсыя, і ты, лютая змія, злая віраценніца.

Сабірайцісь, усі змеі, вынімайця свае злоя жыгала і лютую ярасць, штоб вам тут ня быць і ня жыць, і такую жыватную ска-ціну ні нудзідь, і ні марыць, і яе кожу ні кусаць, і вопуху ні пу-шчаць.

Вынімайця свае лютыя жала і ліхую ярасць ад етай жывот-най із касцей, із машчэй, із жыл, із пажылак, із сустаўцаў, із

паўсустаўцаў і малінькіх сустаўцау, і ад буйнай галавы, і ад быстрых ног, і ад храбетнай касці, і ад дліннага хваста. То мы будзім прасіць святога Міхаіла-архангіла і нябесныя сілы, на-праганяюшчых усех урагоў і супастатаў: святой Міхаіл-архан-гіл і нябесныя сілы ўсех змяёў пажгець, пупякець, святым сваім копіім пасякець, сямі огнінная кадзіла агнём запякець і вітрамі і віхрамі ў паганыя мора попіл знясець.

312. Ад змяі

Ва імя Атца і Сына і Святога Духа, амінь.

Прасвяты дзень і святы аўторак (упамянуць дзень, у які га-ворыцца замова). У чыстым полі на такавішчы там высокы кур-ган, пад тым высокім курганам сядзіць цар Халіман і царыца Ягіпа. Туды едзіць святы Міхаіл-архангел з вострым мечам, з нябеснаю сілаю.— Памагай Бог, цар Халімон і царыца Ягі-па.— Добрае здароўе, святы Міхаіл-архангел. Унімай сваіх лю-тых змеяў, лятучых, паўзучых, падпечных, падстрэшных, калі-новых, рабіновых, асіновых, сунічных, бруснічных, межавых, гнаявых, вадзяных, балотных, калодных; унімай лютыя яды рыжаі, ярыя жалы раба божыя (імя яго) з чорнага воласа, з бе-лай касці, з чырвонай крыві, у дні пад сонцам, уночы пад меся-цам, перад раннімі росамі, перад вячэрнімі зарамі; не будзеш унімаць — буду залатым крастом пабіваць, вострым мечам га-лаву зрубаць [па коллю мяса расторкаць], па сырой зямлі кроў разліваць.

313. Ад змей

На моры, на кіяні стаіць дуб Пракурон, на том дубі трыдзе-вяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гнёздаў, к тым гнёз-дам прылятала, прыбягала трыдзевяць зьмей: кутовая, печавая, бярновая, гнаявая, падтынная, крапіўная, гаравая, палявая, ме-жавая, куставая, вадзяная, лугавая, бярозавая, асінавая, кру-шынавая, ляжэнька, бяжэнька, лятучая, паўзучая, серанавая, жоўтая Шаўра, шкурапея Хаўра,— сунімай сваіх слуг, вынімай жала раннія, паўднёвыя, вячэрнія зары. Будзець ехаць святэй Міхаіл з залатою меччу. Ен цябе пасячэць і парубіць, попел па полю разадзьмець.

На моры, на кіяні стаіць дуб Пракурон, на том дубі трыдзе-вяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гнёздаў, к тым гнёз-дам прылятала, прыбягала трыдзевяць змей: кутовая, печа-вая, бярновая, гнаявая, падтынная, крапіўная, гаравая, палявая, межавая, куставая, вадзяная, лугавая, бярозавая, асіна-вая, крушынавая, ляжэнька, бяжэнька, лятучая, паўзучая, се-ранавая, жоўтая Шаўра, шкурапея Хаўра,— суніман сваіх слуг, вынімай жала раннія, паўднёвыя, вячэрнія зары. Будзець ехаць сам Гасподзь із агнём, із пёрунам, і пасячэць цябе, пару-біць, і попел твой па полю разнясець. Вынімай і корань твой вы-ведзь.

314. Ад гадзіны

На моры, на акіяні, там стаяў ліповы куст, пад тым ліповьш кустом чорная руна, у той руне змяя Шкурупея, сястра Пала-гея, цётка Хіма. Унімай сваіх дзяцей: балотных, калодных, ма-хавых, лугавых, палявых, падмежных, сустрэчных, лятучых, паўзучых, сыпучых, дваровых, страховых. Калі ты іх не будзеш унімаць, то я буду жалавацца святому Міхаілу-архангелу, каб і громам разбіла, маланкаю спаліла, па ўсім полі раскідала. Ад-дуну, адплюну ад чорнай шэрсці.

315. Ад гадзюкі

На сінім Буяне, на сінім акіяне стаіць кіт-дрэва на ста кар-нях, на ста вярхах, на ста какатах. Там жыве сама гадзіна Каця-рына. Сабірай свой яд, вынімай свой гад із краснай краві, із жоўтага мяса, із скаціны серай. Слухайце, гадзюкі: махавая, гнаявая, падтынная, межавая, балотная, мінутная, часовая, на хвасце стаячая і харошы муж — бязврэдны уж. А не будзеш, гад, сабіраць свой яд, будзе цябе ангел, архангел маланнёй папаліць і громам паб'ець.

316. Ад вужакі

Выйду я за вароты, гляну ў чыста поле. У чыстым полі на сі-нім моры стаіць дуб. Што на тым дубе залатое гняздо, што ў тым гняздзе вуж-вужаніца і гад-гаданіца, і ўсім вужам-гадам цары-ца. Не будзеш ты сваіх вужоў-гадаў збіраць, не будзеш ты ім гразу даваць: паспешных, крапіўных, махавых, балатавых, гна-явых, падкалодных, межавых, земляных, не будзеш ты іх збі-раць, не будзеш ты ім гразу даваць, будзе ехаць Пётр і з пёрунам і з маланнёю. Маланнёю будзе паліць, пёрунам вам будзе гразу даваць, на сінім камені галовы адсякаць. Вуж-гад, слівень-гад, гад-гаданіца, вуж-вужаніца, вазьмі сваё жала, вазьмі Алены боль.

317. Ад змей

У чыстым полі на сінім моры стаіць дуб шыракаліст, пад тым дубам воўцы стары, пераяры, чорная воўна. На тэй воўні ля-жыць змяя змяіная. Змяя-змяішча, вынімай сваё жала, высылай сваіх слуг, падпечных, падмежных. Не вынеш сваё жала, не па-шлеш сваіх слуг, пашлю на цябе тры грозныя тучы: адну вагня-ную, а другую вадзяную, трэццю камянную: агнём спякець, кам-нем заб'ець, вадой пальець — корань выкіпіць.

318. «Ад укушэння вужа»

Цар кудыка, цар мудыка, унімай вужа, слушнага мужа; і ўнімай, і вынімай янысці, ярысці, гадысці з такей-та скаціні!

Ня ўніміш і ня выніш сваю янысць, ярысць, гадысць — што пайду к усім святым, буду прасіць Госпада Бога Ісуса Хрыста і Масіера з нябеснымі сіламі.

Нашлець Госпадзі тры тучы грозных: адну камянную, дру-гую вітравую, трэцюю агняную — агнём пупаліць, каммім ра-заб'ець, ветрым попіл разнясець.

319. Ад гадзюкі, вужакі, сліўня

Ісаакія святая і Руся, Палюся, Саламіда Расасвецкая, уні-майця ўсякага сванго ската, палявога, лесавога (і г. д.). Ежлі ж ня воймеця, пабідзіць вас Гасподзь Бог піцьма тучамі: першаю камянною, другою мечавою, трэццяю стралавою, чацьвёртаю дажджавою, пятаю агнянаю. Камянная выб'ець, мечавая выся-чыць, стралавая выстраліць, гразавая вызнабіць, дажджавая вымачыць, агняная выпячэць.

320. Ад змей

На чыстым полі яблань, пад той ябланею з чорнага барана руна гняздо; а ў тым гняздзе змяя серавокая, белавокая, стар-шая, бальшая. Унімай ты сваіх змей — ламавых, палявых, гна-явых, межавых, лесавых, вадзяных, курдупых, лятучых, паўзу-чых, з-пад кўстаў, з-пад кручаў, штоб яны ярасць вынімалі і пух-ліну сымалі. А то я^буду прасіць самаго Госпада Ісуса Хрыста. Пашлець на вас тры тучы — грамавую і дажджавую, агняную. Громам паб'ець, дажджом пальець, агнём папаліць.

321. Ад гадзюкі, вужакі і сліўня

Выяжжаў Бог на вараном каню, вызываў змію Шкурапію. Змія Шкурапія, выхадзі і сваіх слуг вывадзі, і лесавых і гнаявых, сунішных, бруснішных, балотных і падкалодных, падпешных і запешных, межных і падмежных, крапіўных і затынных. А ня будзеш выхадзіць і сваіх слуг'вывадзіць, то асыплем вас грэц-каю крупою, дробнаю чарствою. I пашлець Бог на вас тучу ка-мянную, і павыпаліць і павыкаціць вас з етага света, амін.

322. Ад змей

На моры, на кіяні, на гарэ на Сіяні стаіць дуб; на том дубі тры какаты; на тых трох какатах тры гнязды, а ў тых трох гняз-дах тры змяі: первая змяя Шкурапея, другая змяя Сахвея, трэ-цяя змяя Палагея. Змяя Шкурапея, змяя Сахвея, змяя Палагея, гукніця вы і сабярыця сваіх слуг верных, і лесавых, і махавых, вадзяных, палявых, дамавых, хатніх, кутніх,— гдзе б яны ні бы-лі, і выньця вы сваё ядо з раба божага. Ну ня вынеця вы свайго яда з раба божага з кален, з сукален і з сукаленачак, із жыл, з паджылачак, дык я пайду к святому Міхаілу на жалабу. Святы Міхаіл нашлець на вас тры тучы грозных: первую тучу агнян-ную, другую тучу камянную, трэцюю — скаловую. Агняннаю ту-чаю будзець у л«сі паліць, камянною тучаю будзець па полю біць, скаловаю тучаю будзець у вадзе біць.

323. Ад гадзюкі

Первым разам, добрым часам прашу Госпада Бога і Духа Святога.

Змяя бушма, змяя бушміня, змяя цар-цакадзін, царыца-ца-кадзільніца, змяя рабая, змяя палавая, змяя выблюдак, дак вазьмі сваё жала з белага, з румянага з цела, з чырвонай крыві, з жоўтай касці. Не возьмеш, Гасподзь на цябе нашле тры тучы: первую тучу — камнем заб'е, другую — агнём спале, трэцюю — ветрам садзьме. Раба божая Агата прыступіла і ўгаварыла не сваімі славамі, Гасподнімі думамі. Дай Бог у добры час. Любі мой Лёгкі дух. Ху!

324. Ад змей

Цар змяіны Ір

I царыца Ірыца!

Лютых сваіх змей унімай,

Ліха жала вынімай: Первую змяю дваравую, Втару змяю лесавую, Падмежніцу, карэжніцу, Палявіцу, вадзяніцу. Не будзеш унімаць, Напусціць на цябе Сам Гасподзь Бог, Сам Ілля-прарок Тучу цёмну, пелену огненну I пажнець ця, паццнець ця, I па ветру разнясець ця; I будзеш унімаць, Будзеш сакрашчаць, Будзеш жыць, царыць, Дзяцей вывадзіць.

325. Ад змей

На моры, на паўмор'і, на камні, на выспе (вар.: у полі на гарэ) стаіць іва зеленая (вар.: явар). На той іве залатое гняздо з чорнага руна, там жывець змяя Шкурапея-Праскавея (вар.: Настасся) *. Унімай сваіх сяецёр адзінаццаць, а ты дванацца-тая, падкалодных, лесавых [чаротных, балотных, падколных, намоўных, нагаворных, падмежных, падпечных, падстрэшных, земляных, вадзяных]. Вынімай сваё жала з раба божага, з буй-ныя галавы [із ясных вачэй, із чорных бравей, із гаручыя крыві, із чорнага пячэння, із жыл, із пажылак, із касцей, із пакостак]. Аня будзеш вынімаць — нашлю на цябе тры тучы: адну грама-вую, другую дажджавую, а трэці — востры меч. Не зацэлееш ты ні ў курчы, ні ў мяжы, ні ў якей пажарыне.

326. Ад змяі

На моры, лукамор'і стаіць дуб, на том дубу трыдзевяць ка-катоў, на тых какатах трыдзевяць гнёзд, у самом шчыці белая палата, у тых палатах змяя Скарупея. Улляна, Улляна, сунімай свой чэр, нашлю на цябе граматзыя тучы, лукавыя стрэлы — разаб'юць тваё ўсё Ягіпецкае гняздо.

327. Ад змей

Пад каменем Барласом там ёсь змеі Шкурапеі: Ягіпа і Ул-ляна, Матрэля і Сахвея. Унімайця вы сваіх слуг і жалы і яды; а то стану перад святым Міхаілам Архістрацілам на каленях. Будзець Міхаіл Архістраціл выязджаць сы 'гнянным пламем, з залатою меччу, з пабойнаю стралою, будзець сеч і рубаць, і аг-нянны град кідаць, і па коллю мяса торкаць.

328. Ад змяі

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Пра-чыстай мамцы пакланюся. Стань, Гасподзь, на помач!

На гарэ на Саянскай ляжыць гнілая калода, пад той калодай ляжыць скураная гадзюка. Эх ты, скураная гадзюка, сабірай усіх сваіх гасцей, сунімай іх зубы і жалы, падтынных, падпеч-ных, лятучых, крапіўных, падкалодных і якіх я толькі не знаю. Сунімай ім зубы і жалы. Еслі ты мяне не паслухаеш, то я ўзні-мусь у небеса, пажалуюсь святому Міхаілу. Святы Міхаіл вас усіх будзя сабіраць, у кучы складаць, жалезным прутом пера-сякаць, а рабу божаму чалавеку помачы даваць.

329. Ад змяі

На моры, на лукамор'і стаіць куст ракітавы, у том кусці ба-рання руня, у том руні ляжыць змяя Шкурапея. Ты, змяя лютая, лятучая, збірай сва'іх змей—лятучых, бягучых, сіранавых, маха-вых, калодных, крапіўных, падтынных, мяжэўных, вынімай свае жала і зубы ад раба божага. А то не я цябе паб'ю, паб'е цябе сам Сус Хрыстос, выйдзя ў чыстае поле, наложа каляную стралу, праб'е цябе, лютую змяю.

330. Ад змей

Госпадзі Божа, багаславі, Госпадзі Божа, памажы. Госпаду Богу памолімся і Прачыстай матцы паклонімся. Прачыстая маць прыступая і ад гадаў помачы давая.

Прашу вас, змеі, прашу вас, гады, і цябе, вуж, добры муж, вуж Сакадын, і змяю самў Саламў, і змяю Саўру, і змяю Сала-пею, і змяю Шкурапею. I слуг — сваіх падруг сунімай і жалы за-маўляй, і ў раба божага вопуху ня пускай і жыл ня трудзі, і крыві ня гнаі і сэрца ня ташні. I прашу ж я вас. Калі ж вы мае просьбы не паслухаеця, нашлець на вас Гасподзь грамавую ту-

чу, камянны бой. Ен вас нігдзе ня 'ставя: ні ў ямі, ні ў пячарах, ні ў дрэві, ні пад дрэвам, ні ў камяні, ні пад камянем. Ен вас ка-мяцем паб'ець на грэцкія крупы, драбней чорнага маку.

331. Ад змей

Госпадзі Божа, благаславі! Памяні, Госпадзі, цара Давыда і ўсю кротась яго. Сакручыў Божа зямлю і ваду, сакручы, Божа, і змяю Шкурлупею.

На сінім моры ляжыць камень Латыр, на том камні стаіць яблынь, на той яблыні змяінае гняздо, у том гняздзе тры шэр-сці: шэрсць чорная, шэрсць белая і шэрсць рыжая. У трй шэрсці ляжыць змяя Шкурлупея. Змяя Шкурлупея! Не ляжы, а прабя-жы, сваіх чадаў унімі: Сахвей і Палагей і Марэй. А ня ўнімеш сваіх чадаў і ня вынеш сваіх жал, то буду маліць Госпада Бога і прасіць Прасвятую маць Багародзіцу, Ісуса Хрыста, Мі-хайла-архангала, Іллю-прарока, ангалаў-храніціляў і ўсіх святых Хрыстовых апосталаў і ўгоднікаў божых, штоб наслаў на цябе сам Гасподзь Бог тры тучы, тучы грозныя: адну камянную, другую вадзяную, трэцюю агняную. Камянная заб'ець, вадзя-ная затопіць, агняная спаліць. Ня будзець табе места ні ў мохах, ні ў балотах, ні ў гнілых калодах, ні ў цёмных лясах, ні ў зялёных лугах, ні ў быстрых рэках, ні ў крутых берагах, ні ў жоўтых пяс-ках, а ні за мяжою, а ні пад мяжою, ні ў траве, ні ў крапіві, ні ў гнаі, ні ў зашчыці. Первым разам і добрым часам плюю і дую на цябе, бясстудную.

332. Ад змей

, На полі на кіяні стаіць ду0 Ракітан, пад тым дубам куст ра-кітавы, а ў том кусьці ракітовым камора, а ў той каморы куст явору, а ў том у кусьці, у яворы, гняздо, а ў то.м гняздзе яйцо, а ў том яйцы тры змяі: адна Гея, другая Палагея, трэцяя Шкурапея. Унімайця сваю чэр, ярхаў і пераярхаў, і падмежных, і падбярозных і падкалодных... Ня будзеця ўнімаць, будзем Гос-пада Бога ўпрашаць і Міхаілу-суддзю праведнага. I Міхаіла навядзець з небеса камянную тучу, разаб'ець вашы норы і пячо-ры сваёю сілаю нябеснаю. Сам Гасподзь із Міхайлаю коло сіня-га мора ходзіць, залатою тросьцю апіраецца: ці вынімалі пага-ныя жалы з раба божага, ці залізувалі крывавыя раны?

333. Ад змей

Памяні, Божа, цара Давыда і ўсю кротась яго.

Змія Ева, змія Куртупея, змія Чарапея, змія Вад, вынімай свой яд з гаручыя крыві, з тоўстага мяса. Каторыя вы кусалі — ці большая, ці меньшая, ці дваравая, ці гнаяоая, ці падмежная, ці падграніцкая, ці падкамяніцкая, ці лесавая, ці падкалодная, выніманця свой яд! Ня вынеця^вы свайго яду з гаручыя крыві, з тоўстага мяса (ці шарсціны),— ну, стаіць дуб на сінім моры на дванаццаць какатоў, ну, на том дубу стаіць гняздо. Нашлю я на тое гняздо грамавую тучу, навяду я каменную стралу: як ударыць — разаб'ець на дванаццаць грань. Толькі ета ня помач. Пайду я к самому Госпаду Богу, вазьму я меч-самасеч, пасяку я, парубаю, па ўсём чыстаму полю пакідаю. Слова маё, дух гас-подні. .

334. Ад сліўня

Госпаду. Богу памалюся, Прачыстай маці пакланюся і ўсім апосталам — кіяўськім, пячэрськім, пачаяўськім, русалімськім; не сама сабой, Гасподзь Бог са мной, Прачыстая маці перада мной.

Пояс сінянькі, слівянь белянькі, вынімай свой яры зуб, паху-чае жала. I ня выніш, будзя цябе Міхайла біць зялезным кнутом, нашлець на цябе тучу камянную, тучу грамавую. Ен цябе выб'я, агнём выпаля, твой народ выведзя.

335. Ад змей

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся, усім атцам прападобнікам, бальшым угоднікам.

Ішла змяя Шкурапея са сваімі змяямі; яна ўсіх сабірала, гкі іменню ўзывала. Змяя Шкурапея, усіх цяпер — і жарых, і ра-бых, і ярых — усіх цяпер я дамаўляю, выгавараваю: выбер зубі. Ня'выберэш зубі, пайду на агнянную печ, вазьму гойструю меч, агнём прыпяку, мячом засяку, дзёгцем замажу.

336. Ад змяі

На сінім моры-акіяне стаіць дуб, пад тым дубам ляжыць Ла-тыр-камень, пад тым камнем ляжыць чорная руна, у той руне жывець змяя, змяя Скурапея, сястра яе Палагея, Сцепаніда, Арына, Куліна, Салепянета, Цыкліда.

Змяя-змяіца, ярая ярыца, уніман свой ужыны яд, унімай сва-іх дзяцей падмежных, курчыжных, запечных і падпечных. А то не будзеш вынімаць, будзе святы Мікалай рубаці на дванац-цаць часцей, у вогненную печ кідаці.

Амінь! Амінь заразе!

337. Ад змей

І

Первым разам, добрым часам, не сам сабою, Прачыстаю святою.

На рацэ на Смуродзіні стаіць калінавы мост: на калінавым масту стаіць дуб Мелляноў на дванаццаць какатоў; на тых кака-тах змяіны гроб; у том грабу змяя Шкурапея, над усімі стар-шая, бальшая, над усім гадам. Змяя Шкурапея! Унімай сваіх гад, выніман свой яд (з скаціны, з чалавека). А ня ўнімеш свой гад і ня вынеш яд, то панду к святому Міхаілу і вазьму* меч і залато капіе, вашу гадзінскую сілу парублю і пасяку, на ўсём свеці ўвесь корань перавяду, жаркім сонцам запяку, ясны-мі зарамі, ясным месяцам і зямчужнымі росамі.

338. Ад гадзюкі, вужакі, сліўня

Дзвезары-зарніцы, родныя сястрыІШ, станьця на помач свя-тому Юр'ю-Ягор'ю, святому ангалу Міхайлу.

У садзі-вінаградзі цвілёвае гняздо, у том гняздзе змяя Шку-рупея, другая Данілея, трэцяя Сахвея,— сабірай ты сваіх слуг крапіўных, гнаявых, і падтынных, і серановых, і падпечных, і падмежных, і лятучых, і паўзучых, і вынімай ты пчалінае жала, а пракляты яд, а ня выніш пчалінага жала, праклятага яду — я гіайду к Міхаілу-архангалу, суддзе нябеснай, то возьмець ён войстры меч, то ссячэ вас, зрубая, у асінавы груд паскладая, па чыстаму полю попел распылая, раба божага ачышчая.

339. Ад гадзюкі

Устану я раненька, памыюся бяленька, памалюся Госпаду Богу і самога Госпада Бога папрашу.

У чыстым полі, у цёмным лесе стаіць ліпавы куст, пад тым кустом ляжыць гадзюка-змяя Шкурапея. Ох ты, гадзюка Шку-рапея, сабірай сваіх гадзянят, змеянят, вужанят, гнаявых, пад-печных, падпольных, крапіўных, палявых, лясных, балотных, ва-дзяных, сабірай і ў етага (імя, каму шэпчаш) опухі і яды ўнімай. А еслі не будзеш унімаць, то я буду ўнімаць, Міхаіла^гаспод-ніка ўпрашываць. А ты, Міхаіл — гасподні памочнік, выйдзі ў чыстае поле, вазьмі свой огненны меч і разбі той ліпавы куст, разбі гадыню Шкурапею, дым і пыл яе разнясі.

340. Ад змяі

Стану я рана, умыюся бела, памалюся Богу верна, выйду я ў чыстае поле, гляну на кіян-мора. Там ідзе Божжая мацер, Ісус Хрыстос, Сын Божжы, і Дух Святэй. Яны ішлі і жаўтыя пяскі бралі, і змяіныя раны прысыпалі, і вужыныя жалы, і такому рабу чалавеку помачы давалі (дунуць). Дух Святэй на пользу!

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.