Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Ад удару





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Удар Купрыян, удар ударыўся, хвалі Бога, што не задаўніў-ся, стралі — не ўстраляй, сужылак не пацягай. Госпадзі, пасоб, памажы, у жоўтым пяску не сушы ні паўгадзінкі, ні паўчасінкі, ні паўмінуткі. Мой душок лёгенькі, згінь, удар, скоранька. Амін.

563. Ад звіху

Ехаў апостал залатым мостам на сівым коніку. Мосцік ска-лыхнуўся — і звіх мінуўся.

564. Ад звіху, удару

Ішоў Ісус Хрыстос чаратамі, балатамі, скалоў ножку на чарэцінку. Сеў на дубовым пяньку аддыхаць, звіху шаптаць і помачы даваць. Як таму пяньку пэрсткаў не пускаці, так звіху, удару і вопуху палягаці.

565. Ад звіху

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Прачыстай мацеры пакланюсь. Святая Прачыстая мацер Божая, вялікая памошніца, прашу я цябе ў помашч да сябе ўдару шаптаці.

Ехаў Сус Хрыстос залатымі гарамі, залатымі мастамі, мрст увагнуўся, а сустаў звіхнуўся. Мусіў Сус Хрыстос з каня злязаць, (імя) сустаў к суставу настанаўляці і вопухаль не да-пускаці.

566. Ад звіху-ўдару

Першым разам, божым часам, Госпада Бога ўмаляючы. Святыя. ўгоднікі божыя! Прыходзьце, кіеўскія, пячэрскія пры-падобнікі божыя! Прыходзьце мне на помач рабе божай Марыі ўдары-звіхі выгаварваць з нагі.

Ехаў Ісус Хрыстос на сівым кані па Сіянскай гары. Конь спатыкнуўся — рабе божай Марыі ў назе сустаў стаўхнуўся. Выгаварваю Марыін удар, і звіхі, і выбоі з гаручай крыві, з жоўтай касці, з сямідзесят жылак, з сарака суставаў і ссылаю Мар'іны ўдары-звіхі на маха, на балота, на ніцыя лозы.

567. Ад звіху, выбою, удару

Ішоў Гасподзь цераз гару, цераз мяжу. Бог спатыкнуўся, ножка спавіхнулася, костачка з костачкі, суставачка з суста-вачкі: стань на стану, як стаяла, а рабі так, як рабіла, а хадзі так, як хадзіла. Я з словам, а Бог з помаччу.

568. Ад звіху, выбою, удару

ІІішоў Гасподзь гарамі із Юрам, з Міколам, святым Пятром-Паўлам. Яны горы лічылі, горы счыталі, каб горьі з гарамі сха-дзіліся, і рэкі з ракамі, і жылы з жыламі, кроў із кроўю, кось з косьцю, зьвіх з зьвіхам. Святы Пётра і Паўла гэты зьвіх і ўшыб састаўляя, гэты зьвіх і ўшыб ніколі больш ня бывая.

569. Ад звіху

Ехаў Мікола на шасці колах, кол зламіўся, звіх на месца станавіўся ў раба божай Аўгінні.

570. Ад звіху

Ехаў цар Давыд на белай кабылцы з Богам ваяваць. Стой, цар Давыд, не едзь з Богам ваяваць, а будзь сведам араць! А ты, звіх, не будзь ліх, касьцей не ламі, сэрца не тужы, жывата не сушы.

571. Ад звіху

Первым разам, гасподнім часам, ранняя зарніца (калі ўранні), гасподняя памашніца, стань жа на помач раб божаму Міколу.

Ішоў Ісус Хрыстос цераз калінавы мост, цераз белы камень, залатой трасціной папіраўся. Звіся-ўдар, мініся (імя). На сі-нім моры, на чыстым полі стаіць дуб, на том дубе гняздо, у том гняздзе яйцо, у том яйцэ зай, раб божаму (імя) звіх загрызай. I з сініх жыл, і з жоўтае касці, і з гаручае крыві і з румянага сэрца рассып на макавае зерне. Ні я ж угаварала — угавараў сам Госпадзі Ісус Хрыстос, ні мой дух, да Гасподні.

572. Ад звіху, выбою, удару

У нядзельку параненьку ішоў сам Гасподзь Бог, сустракая

бабку:

— Куды йдзеш, бабка? (вузел завязаць).

— Іду даваць коніку-саколіку рады (вузел), каб яго косьці ня ламіла (вузел), цела ня пушыла (вузел),— кось выпраўляць (вузел), шкура нарастаць і сустаў у сустаў устаўляць (тож вузэльчык на нітцы на ільняной завязаць і нагу ля зьвіху абвя-заць).

573. Ад звіху

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, матцы Прачыстай пакланюся і ўсім святым гадавым празні-кам. Усе святыя гадавыя празнікі, станьце на помач, Прачыстая маць, хадзі ты на радасць.

Ішла Галя па ржышчу, па мургавішчу, скалола свае ножкі і вочкі; ідзець Галя і плача. Маць Прачыстая ідзець:

— Галя, чаго ты плачаш?

— Як жа мне, мамка Прачыстая, не плакаць? Хадзіла па ржышчу, па мургавішчу і скалола і звіхнула ножкі, скалола

вочкі.

— Раба божая Галя, не плач, не рыдай. Едзя Юрай на сі-вым кані, за ім бяжыць тры харты. Адзін белы, другі серы, трэці чорны. Белы бяльмо зганяя, серы туску сцягувая, а чорны

звіх вымая.

574.Ад звіху

Стань, Госпадзі, на помач, стань, Прачыстая, на помач.

Не радуйся, змей-ліхадзей, не радуйся, змей-чарадзей, не радуйся, змей палятучы. Ехаў Гасподзь па Сіяньскай гарэ на вараном кане, прыязджаець к рабу божыю звіх-ламоту ўністажаць, косьці-суставы ўстанаўляць. Оттаець ("яко таець) воск, а счазаець дым — пагібнуць усе бясы-ўрагі.

575.Ад звіху, выбою, удару

Хадзіў Хрыстос па гарах-гарах, па межах-межах, шатаўся, валяўся і зьвіху не баяўся. I ты, раб божы Іванька, зьвіху ня бойся.

576. Ад звіху, выбою, удару

Шоў Гасподзь па шырокай дарозі, па вялікіх лясах, па зялё-ных лугах, костачкі-сустаўкі сабіраў, рабу ад зьвіху помачы даваў.

577. Ад пералогу

Выйду я з дзвярэй у дзверы, з варот у варота. Зайду я ў чыс-тае поле. У чыстым полі залаты стоўб стаіць. На тым стаўбе Божая маці сядзіць, залатую голку дзяржыць і шаўковыя ніткі. Якому Івану раны зашываці, шчоб і не шчымелі, шчоб і не балелі, шчоб яго душы спакой давалі. Адвярні, Госпадзі, гэтыя болі на сухія лозы, дзе сонца не сходзіць і месяц не сіяе і народ не бывае.

578. Ад звіху

Звіх угавараці, звіх умаўляці. Звіхнухна мой бацюхна, па жылках не хадзі, крыві не ганГ, жоўтага мозгу не сушы, белае касці не ламі. Ляцеў воран праз мора, пусціў кальцо касцяное. Як таму кальцу не ўсплываць, так (каго лечыш) звіху не бы-ваць. На сучку каціся, на сучку лажыся, (імя) дапамажы.

579. Ад звіху

Госпадзі Божа, благаславі, матка, памажы, святая суботыч-ка матычка, стань «а помач. Упрашаю ўвесь мір Гасподні, і ўпрашаю Хазяінаў дамавых і палявых, і загаварываю віх.

Віх, віх, не будзь ты ліх, не хадзі ты па касьцях, не ламі касьцей. Як сухой ігрушы на корані не етаяць і веццем не ма-хаць, так у рабы віху па касьцях не хадзіць і касьцей не ламіць. Загаварую віхі жэньскія і мужчыньскія [маладзіччыя, дзявіч-чыя, малеччыя, пасмешныя і пацешныя, жаласныя і радасныя і нагаворныя, падзіўныя], вядзьмацкія і чараўніцкія.

580. Ад звіху

Як сухой елі атростку не пушчаць, так етаму чалавеку злому звіху не бываць, бунной касьці не ламіць, рацівага сэрца не знабіць. Етага чалавека не ламіць, не крышыць, а ламіць, крышыць асіннік, бярэзнік, арэшнік, алешнік.

581. Ад удару, звіху

Як сухім дубчычкам тром на пні не стаяці, карэння не пу-скаці, голлейкам не мёці, лістом не шумеці, расою не прыпадаці, так гэтаму ўдару не ядрыцца, не балеці. Расходзься, удару, па белай касці, па бягучай крыві, па салодкаму мясу, па сініх жылах, па сарака сустаў. Госпадзі, на первом здароўі пастаў. Разыдзіся, раскаціся, рассватайся, разбратайся з чыстаплон-наю, ражджэннаю, ад (імя) адчапіся, адкасніся. Не памінайся, удару, ты ні ў маладзіку, ты ні ў траццяку, ты ні пад поўнай, ты ні ўсхода, ні ў перакрой. Шоб яна на сабе гора не мала ніколі.

У чыстым полі ўшак стаіць (калок стаіць), на калку ўдар сядзіць. Калок павярнуўся, рабы божай (імя) удар памінуўся.

582. Ад звіху

Звіху, звіху, божы чалавечэ, а не так і звіхнуўсь, сам сабе ўлякнуўсь, косці на косці, жылы на жылы, кроў на кроў, какаткі на какаткі, сустаў на сустаў, а ты, звіх, на месці стань (разачкі трэ ўзяць з венічка, з бярэзкі). Як етым разачкам на карэньчы-ку не буваць, і лісточкам не махаць, і расой не прыпадаць, і перад сонцам не сядзець, так етаму звіху ці ўдару на Марце (ці на Насці) не буваць.

583. Ад удару

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай мацеры пакла-нюся. Божа маці на прэстолі стаяла, залатыя рызі на сябе . накладала, усёму свету помач давала.

Горад з горадам не сходзіцца, так і етаму ўдару з ударам не страчацца, не ўспамінацца. Костачка на костачку, жыла на жылы, кроў на кроў, сустаў на сустаў, Госпадзі, на месці пастаў. Як сучкў на пянёчку не стаяць, так і етаму ўдару не буваць.

Другім разочкам, лепшым часочкам...

584. Ад удару

Удару-гасудару, не ўпамінайся ты ні ў красу, ні ў цвяту, ні схода, ні пад поўня. Сам Грспадзі, прыступі і памажы, у зда-роўечка пастанаві.

На дубовым пянёчку стаіць ліпка. Той ліпцы карэньчыкаў не пускаці, лісційку не зелянеці, а ў етага чалавека касталомцы не буваці, па касцях не хадзіці, касцей не ламіці, не крышыці, не калоці, не балеці, не гарэці і не ўпамінацца.

585. Ад звіху, выбою, удару

На Сіяньскай гарэ мамка Прачыстая хадзіла, свайго сына звіха будзіла: «Ой ты, сын мой звіху, устань ты к етаму ліхому ліху!» Едзе сам Сус Хрыстос па Сіяньскай гарэ, водзя раба божага па крутой гарэ, па шаўковай траве, па сілнай расе. Як тые крутыя гары ня таптаці, шаўковыя травы ня зьядаці, сілныя росы ня 'ббіваці, так звіху-ліху ў раба божага ня бываці. Патуль тььстаяла, пакуль я цябе ня знала, а цяпер я стала ўхажаці, косць на косць настаўляці і жылу на жылу, і кожай прыкры-ваці; ядрасць і вопух выганяць, гаручую кроў разганяць.

586. Ад звіху

Госпадзі, прыступі, дапамажы.

Я ж Наталачку з таго свету ўспамінаю, усякі ўдар загава-раю. Прыступі, Гасподзь, дапамажы. Каб у Валячкі ручачка не балела, не калола, па жылачкам не хадзіла, жылачак не су-шыла, костачак не ламала, лічачка не смуціла. Згінь, прападзі, з цела сыйдзі. Як з таго свету Наталачцы не ўстаць, так звіху падвярозу, ніякія болі ў руцэ ці назе не бываць.

587. Ад звіху, выбою, удару

Ушыб і зьвіх, падзіўны, прыгаворны, угаварую із жыл, із сустаў, із вушэй, із касьцей. Па касьцях не хадзіць, касьцей не ламіць, сэрца не сушыць. Стань на месьці, як маць парадзіла, на залатом крэсьлі пасадзіла. I Гасподзь Бог з помаччу, а я з словам. "

588. Ад звіху, удару

Первым разам, лучшым часам Госпаду Богу памалюся, Прачысце святой пакланюся, мацеру Божу папрашу, усіх свя-тых кіеўскіх, пячэрскіх, займатоўскіх. Прыступіце, памажыце да й удару гаварыці.

Да дзень добры табе, удару-гаспадару. Тут удару не стая-ці, касцей не ламаці, жыл не сушыці, крыві не смактаці. Доўга ты тут стаяў, косдь ламаў, да я цябе не знала, не ўдувала, а цяпер я цябе знаю, удуваю, угавараю з касцей, з машчэй,

з чорнай крыві, з чырвонай крыві, з белых жыл, з сініх жыл, з белай касці, з жоўтай касці, з белага воласу, з рыжага воласу, з чорнага воласу.

Ідзі ты сабе, удару-гаспадару, на крутыя горы, на нізкія лозы, на быстрыя воды, там вам гулянне, буянне, раскошуван-не, а табе (імя) на лёгкае дыханне.

589. Ад звіху

Першым разам, божым часам, Божай маткі ўпрашаючы: прыступі і памажы звіх угавараці.

Звіхі звіхнуліся, кроў улякнулася, звіх, не звіхніся, кроў, не ўлякніся. Сівы конь з гары спускаецца, віхор із віхорам страчаецца, сустаў із суставам злучаецца, кроў із кроўю злі-ваецца. Ты, царыца-памочніца, заступіся, звіху мініся.

590. Ад звіху (падвяроту)

Падвярот, падвярот, ідзі пад лёд, там табе дабрэнька і мі-ленька, і чысценька, бяленька. Ідзі сабе гуляй, балесці не да-вай, з сініх жыл балезні вынімай, з сініх жыл, з румянае крыві, з залатых касцей. Ішоў падвярот дарогамі крамяністымі, камяністымі, дзе неба з зямлёй стыкаецца, там Аўдоцейкай падвярот знімаецца.

591. Ад звіху

Звіх па жыту ходзіць, няхай жыту не шкодзіць, не шко-дзіць Нінінай назе. Вымайце звіх з сініх жыл, з румянае крыві, з залатой касці. Ішоў звіх дарогамі крамяністымі, камяні-стымі; дзе неба з зямлёй спаткаецца, няхай звіх змінаецца. Ідзі, вывіх, з хаты пылам, з печы дымам за сухія лясы, за быст-рыя рэкі, дзе сонейка не грэе, дзе ветрык не вее. Ідзі ігуды, там табе будзе дабро і харашо.

592. Ад звіху

Было ў цара Давуда Сем валоў, сем бугаёў, Сеў цар на крэсле — Стаў сустаў на месце.

593. Ад удару

Первым разам, божым часам Марына Кандратаўна ў хату нагой, назад пятой. Марына ўдарыла, із рабы божае Галі ўдар ізваліла.

Кандрат, мой брат, серад мбсту ляжаў, трастом папіраўся, із Галі боль вынімаў, паганую кроў разганяў, косць Галіну ўкрапляў на костачках, на сустаўчыках.

594. Ад звіху

Ехаў Даніла на сівой кабыле. Кабыла прыстала, і каб у (імя) нага балець перастала.

595. Ад звіху

Жылы на жылы, сустаў на сустаў, шапчу, штоб звіх пера-стаў.

596. Ад зубнога болю

Іду я не вуліцаю, не дарожкаю, а па пустых перавулках, па канавах, па ярах. Насустрач мне заяц. Заяц ты, заяц, дзе твае зубы? Аддай мне свае, вазьмі мае,

Іду я не пуцём-дарогаю, а шэрым борам, цёмным лесам. На-сустрач мне шэры воўк. Воўк, ты шэры воўк, дзе твае зубы? Аддай мне свае, вазьмі мае.

Іду я не зямлёю, не вадою, а чыстым полем, квятастым лугам. Наеустрач мне старая баба. Старая ты баба, дзе твае зубы? Вазьмі ты воўчыя зубы, аддай свае выпалыя. Замаўляю я зубы моцца ў раба па цяперашні дзень, па цяперашні час і на векі вякоў.

597. Ад зубнога болю

Госпадзі, як начынаўся свет, было на свеці тры царыкі: первы царык'— зялёны дуб у полі, другі царык — белы камень на моры, трэці царык — шырокі месяц на небі. Як крэпак зялёны дуб у полі, каб так былі крэпкі зубы ў році; як бел белы камень на моры, каб так былі белы зубы ў році; як свецел шырокі месяц на небі, каб так былі светлы зубы ў році. Не я зачэрчаю, не я загаварую — зачэрчая, загаваруя сам Гасподзь Бог Ісус Хрыстос і Прасвятая маці Багародзіца са ўсімі святымі анга-

ламі і архангаламі; яна зачэрчая і загаваруя і ўсіх пад зубамі чарвякоў у раба божыя вымарывая. Як мёртваму чалавеку да страшнага суду ад гроба ня ўстаць, каб так у раба божыя скор-бі, зубной балезні да смерці яго ня бываць.

598. Ад зубнога болю

Зара-зараніца, божжа памашніца, і Прачыстая маці, па-мажы памагаці.

На кіяні-моры стаіць дуб, пад тым дубам камень, на камяні жарства, на той жарстве стаіць цясовы стол, на стале пярчастая скацерць, на той скацерці стаіць тры кубкі віна, перад тым віном сідзіць тры царыкі: первы царык ракаў, другі воўчы, трэці ясен месяц. Як тым царыкам трох кубкаў віна ня піваць, так у раба божага касьцям-зубам ня балець.

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.