Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Ад зубнога болю





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Я ж з таго свету бабачку ўспамінаю, у зубачках усякую балезнь затавараю. Прыступі, Гасподзь, дапамажы. У месяца зубы не баляць — не баляць; у маладзіка зубы не баляць — не баляць, і ў мерцвяца не баляць. Трэба каб у Валечкі да смерці зубачкі не балелі, не калолі, балезні па жылачкам не хадзілі, лічачка не смуцілі, жылачак не сушылі.

Другім раз^ам, бабаччыным указам, я ж Гоепада Бога ўпра-шаю, у зубачках усякую балезнь загавараю. Прыступі, Гас-подзь, дапамажы. У месяца зубы не баляць — не баляць; у маладзіка зубы не баляць — не баляць, і ў мерцвяца не баляць. Трэба каб у Валечкі да смерці зубачкі не балелі, не калолі, балезні па жылачкам не хадзілі, лічачка не смуцілі. Згінь, прападзі, з зубачак сыйдзі! (паўтарыць шэсць разоў, а потым): I як печ на месце, каб сталі зубачкі на месце.

625.Ад зубнога болю

Месяц ты, месяц, сярэбраныя твае рожкі, залатыя твае

ножкі.

Зыйдзі ты, месяц, знімі маю зубную боль, занясі боль пад аблокі, мая боль не малая, не цяжкая, а твая сіла магучая.

Мне болі не перанесці. Вось зуб, вось два, вось тры — усе твае, вазьмі маю боль.

626. Ад зубнога болю

На небе месяц, у дубе чарвяк змярцвеўшы, рыба мае зубы ан-ямеўшы — каб так і зуб анямеў.

627. Ад зубнога болю

На моры валмяным ляжыць сіні камень. А на том камені ляжаць дваццаць пяць мерцвякоў. У іх не баляць зубы век, каб і ў мяне не балелі.

628. Ад зубнога болю

Святы Ягоры, вотча Мікола, і святыя зоры, і святыя нябёсы Хрыстовы: як у мертвых у дзядоў, у баб зубы не баляць, дай Госпадзі ў гэтага чалавечка не балелі. Есь у полі дрэва: яму з места ня рыцца, так зубом ні разу не балець. Есь у лесі гні-лая калода: калодзі гніць, а зубом ні разу не балець.

629. Ад зубнога болю

Здраствуйця вам, коні,— начхання, нафарсення, а зубам на добрая здароўя. Як у вас, коні, копы не баляць, так у раба божыя (імя) зубы і дўпла не баляць. Амінь.

630. Ад зубнога болю

О вы, зубы, зубы! Чаму ж вы не белы, да руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробы дасталі. Перастаньце жа вы хварэці, будзеце, як велькі пан у гарэці. А коль не перастанеце балеці, то мы будземо вас жалезам цягнуці. Ідзі жа ты, хвароба, у шырока поле, у сухія ляса да ў мокрыя балата, а хваробы нам жадной не трэба, бо яна прыйшла ад чорта, але не з неба.

631. Ад зубнога болю

Са святога неба ішла маць Прачыстая з залатым крастом, з залатой талеркай, у моры ваду даставала, прычча, шпачча выбірала, рабу божжаму (імя) больз зубоў, з дзясень выбірала, Госпада Бога на помач к сабе прызвала, па ету порачку, па раннюю (вячэрнюю — якой парой шэпчаш) зорачку.

632. Ад болю зубоў

Ішоў Хрыстос чэраз раку Іардань, сказаў раке Іардань: стань, а ты, зуб, балець перастань.

633. Ад болю зубоў

Стаіць дуб, у дубе смоль, каб із зуба вышла боль.

634. Ад зубнога болю

Млад маладзік! Млад маладзік нараждаецца

Ў цёмных начах, у вячэрніх зарах,

Не чуяў ён ні стукату, ні грухату,

Ні заносных лун да ні солнышка.

Раб Мікалай у ўтробе мацеры зараждаўся,

Не чуяў ён ні стукату, ні грухату,

Ні краснага сонца, ні яснага' месяца.

Дай Госпадзі, штобы яго зубы не балелі

I балезні ў сабе ня імелі. Амінь.

635. Ад воўчага зуба

У цёмным лесе стаіць хатка, у той хатцы сядзіць бабка.

— Што ты, бабка, робіш?

— Не п'ю, не гуляю, воўчы зуб замаўляю.

636. Ад зубішча, цемянніка

Госпаду Богу памолімея, Прачыстай мамцы паклонімся, усім святым 'апосталам, усім святым гадавым празьнічкам — усе мне станьця на помачы.

Зубгшча, зубішча, ідзіця на дубішча, бакавыя, рэкавыя, гарлавыя, цемянныя, імянныя, нутраныя, ветраныя і прыгавор-ныя. А калі ня пойдзеця, я к вам прыйду з косамі, з тапарамі, з добрымі малайцамі, і я вас пакашу, парубаю і ў груд складу і спалю і попел разадму.

637. Ад зубішча, цемянніка

Зубішчы, зубішчы, выхадзіця на дубішчы. Сухі дубішча, вазьмі етыя зубішча ад етага дзіцяці, цеменныя, ёменныя, бакавэя, гарлавэя, і калючыя і балючыя, і падуманыя і пагаданыя, і паглядныя, і пасмешныя, і пастрэшныя і папярэшныя, і радасныя і жаласныя — з буйныя галавы, з русага воласа, з румянага ліца, з ярых глаз, з чорных броў, з дванаццаці жыл, з сараку сустаў і з сараку палусустаўцаў. Выхадзіця вы на мохі, на балоты, на топкія патопы. Там вам цясовыя краваці, пуховыя пярынкі, цвілёвыя падушкі; там вам спаць і гуляць, і красавацца, а ня ў етым дзіцяці, рабе божам Іваньку.

638. Ад зубішча, цемянміка

Госпаду Богу памалюся і матары Божай пакланюся. Святая маці Хвядорычацкая, высылайця пошліных і к маладзенцу на помач.

Зубішчы, ідзіця вон у дубішчы. Дубішчы, вазьміця ў раба божага зубішчы, у верх вярховыя, а ў бок бакавыя, а ў корань каранявыя, із цемя із палуцемя, із куткоў із палукуткоў, із шчаляпей із палушчаляпей, із касьцей, із ясных вачэй. ""

639. Ад цемяннога зубішча

Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амін.

Багаславі, Госпадзі Хрыстос і Прэсвятая Багародзіца, ты, вялікая стошніца, усім дзілам памошніца, пумагі нам і паса-бі сваім Святым Духам выганяць цімяннэй зубішча і зуб на зялёны дуб (у рату пацісківаць, а на дуб ваду выліваць).

Вы, зубы, зубішча, ідзіця на дубішча, но ты, цімяннэй зуб, ступай на зялёны дуб! На зялёным дубу, на дзівятым суку, там царыца Марэя і прысвятая Праскавея. Аны шатры разбівалі, краваці станавілі г вяночкі савівалі: но ты, цімяннэй зуб, ня быдзь туп — паспішай туда; саўюць і табе, а то табе бяседываць з імі некада.

Я цібе пувяду на Чорныя мора. На Чорным моры там стаіць востраў. На томвостраві ляжыць серы камінь. Там ты стань, прыжывісь, вальною ты ўмувайся, рыбаю ты пітайся; толька рыбы еш тэй сорт, якей ня есць хрышчоны народ.

Штоба табе і звароту адтэль ні було (ваду каля шула вылі).

640. Ад зубішча, цемянніка

На моры, на лукамор'і стаіць дуб; а ў том дубу два какаты, а ў том какатў два зубы — адзін цемянны, другі бакавы. Дуб-дубішча, вазьмі сваё зубішча! Калі возьмеш — я цябе люблю, а не возьмеш — я цябе зрублю.

641. Ад зубішча, цемянніка

На моры, на лукамор'і стаіць дуб. Дуб, дуб, вазьмі маладзен-ца цёменны зуб, а вы, сучышчы, вазьміця зубішчы — цёменныя, ёменныя, бакавыя, гарлавыя, урошныя, смяротныя, вадзяныя, ветраныя, агняныя, палыняныя. А ня возьмеш — з'есь ён цябе з галлём і з карэннем. Выгаварую з бунныя галавы [з русага воласа, з румянага ліца, з ярых глаз, з чорных броў, з дванац-цаці жыл, з сараку сустаў і з сараку палусусгаўцаў).

642. Ад зубішча

Першым разам, лепшым часам. Дубішчы-дубішчы, вазьміце Васькавы (Мар'іны) зубішчы. Зуб цёменны, зуб ёменны, зуб і бакавы, зуб і рагавы, зуб і цемянны. Угаварваю цябе з Васька-вай буйнай галавы, з румянае крыві, і з рацівога сэрца і белага ліца, з чорных броў, з жыл, з пажыл, з касцен, з машчэн, з усіх печаней.. •

Другім разам, божым часам. Дубішчы-дубішчы, вазьміце Васькавы зубішчы. Зуб цеменны, зуб еменны, зуб і бакавы, зуб і рагавы, зуб і цемянны. Угаварваю цябе з Васькавай з буйнай галавы, з румянае крыві, і з рацівога сэрца і белага ліца, з чорных броў, з жыл, з пажыл, з касцей, з машчэй, з усіх печаней, з ясных вачэй. У раба божага Ваські ў роце не бываць, у галаве не стаяць, па жылах не хадзіць, жыл не тужыць, вопуху не пушыць, сэрца не знабіць, гаручае крыві ў роце не паліць.

643. Ад зубішчаў (як зубы растуць ды баляць)

У лясішчы стаяць дванаццаць дубішчаў. Што на тым дубіш-чы сядзіць зьмяішча. Ты, зьмяішча, вазьмі ў Ванькі зубішчы, ветраныя, грудныя.

Хух, палюбі мой дух!

644. Ад зубішча, цемянніка

Як Гасподзь нарадзіў і на еты свет пусьціў, так і помачы маладзенцу давай.

На моры, на кіяні стаіць дуб; на том дубу чорны воран, выгаваруець зуба цемяннога, і гаручага, і калючага, і балючага, і злога і црызлога, харошага і худога, і бацькавага І маткі-нага, братняга і сёстрынага. Сам Гасподзь выгаваруець, Сус Хрыстос, і Божая мацер Прэсвятая Бугуродзіца су свячою, і святы Мікола, і святы Міхаіл-архаіл. I выгаваруюць з касьцей, з мазжэй, [з усіх печаней, з буйныя галавы, з ясных вачэй, з чорных броў, із ліца румянага]. I зуб Максім, і зуб Васіль, выхадзі сусімі.

645. Ад зубішча, цемянніка

Первым разам, Гасподнім часам. Паперад Госпаду Бргу памолімся і ўсім святым паклонімся, усім святым святочкам, гадавым празьнічкам — і станьця мне ўсе ў помачы.

На Ярдані на рацэ, на Сіяньскай гарэ стаіць дуб на дванац-цаць какатоў, на дванаццаць варатоў; на том дубі сідзяць галу-бяняты. Галубяняты, галубяняты, выбірайця зубяняты ў раба божага, бакавыя, рэкавыя, гарлавыя, цемянныя, імянныя і ўрошныя, прыгаворныя із жыл, із пажыл, з касьцен, з машчэй, з усіх печаней, з бунныя галавы, з ясных вачэй, з чорных з броў, із ліца румянага.

646. Ад зубішча, цемянніка

Стаіць дуб на полі. Як мне з етага дуба не знімаць ні злата, ні срэбра, так у етага младзенца раба божага няхай ня будуць зубішчы ні куцьнія, ні пярэднія, ні цемянныя, ні ветраныя.

647. Ад зубішча, цемянніка

Як етаму дрэву на корані не стаяць, залатым веццем не махаць, птушачкам не сядзець, гняздзечкі ня віць, дзетак ня вывадзіць,—раба твая божая,— так етаму зубішчу ў році ня быць: ні бакавэй, ні вісакавэй, ні ніжні, ні вісучы (гаварыць, абвёўшы пальцам сучок у сценцы).

648. Ад зубішча, цемянніка

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матцы пакланюся — ка мне Бог на помач, Прачыстая матар на радасць.

Угаварую я зубішчы, бакавыя, гарлавыя, сцісковыя, паты-лашныя, грудковыя, бацькавы, маткіны, завісныя, карысныя, моўныя, прыгаворныя, дзявоччыя, парабоччыя, хто і чуў, хто і бачыў. Як табе, дубя Даніла, бяроза Кацярына, як табе на корні ня стаяць, голлям ня махаць, карэння ня пускаць, так у раба божага маладзенца зубішчу-цемянніку ня бываць,

бакавому, гарлавому. Угавараваю, умаўляю зубішча ў раба божага маладзенца. Не я гавару — Гасподзь Бог Сус Хрыстос, янгеллім словам, святым духам. Дубя, дубя, вазьмі свае зубы, бакавыя й гарлавыя.

649. Ад зубішча, цемянніка

Вотча... Багаславі, Госпадзі, мацер Божыя Бугуродзіца, царыца нябесная.

Загаварую зуб цемянны, ветраны, вадзяны, уцешны, пас-мешны, із буйныя галавы, з таўстыя касьці, з гаручыя крыві. Цар Аўхіён, ці мееш ты сілу на етаму дрэву? Як етаму дрэву (гаворыцца тройчы ля дубовага коліка) на пні не стаяць, зялёнаму ня буваць, вецційкам не махаць, так у раба божага зуба цемяннога ня буваць, жывата-сэрца ня ўзрываць. Хух, любі мой дух!

650. Ад зубішча, цемянніка

Зара-зараніца, божая памашніца, Прачыстая маці, памажы памагаці.

Як папу пад стаўпом ня стаяці, храстоў ня паднімаці, званоў ня біваці, харуімы ня ўспеваці, так у раба божага зубішчам ня бываці, ні цемянніку, ні вісковым, ні грудным, ні падпятным, ні падпашным. I ўрошныя і прыгаворныя зубішчы, ідзіця на старыя дубішчы.

651. Ад зубішча, цемянніка

Раба божая Хоўра я ўсё знаю і зубішча загавараваю, цемян-ныя, бакавыя, пёракавыя (папярэчныя), падумныя, прыгавор-ныя, радасныя, жаласныя, уцешныя, пасмешныя і ўрошныя (куском дубовага дрэва гладзіць па цемю). Сколькі сухому дубу ня раскідацца, столькі ў раба божага зубішчам ня 'трыгац-ца. Вам тут ня стаяці, касьцей ня ламаці, крыві ня псуваці. Дай Бог на помач. • •_.

652. Ад зубішча, цемянніка

На моры камень, на землі дуб, на небі месяц. Як гэтым тром царком укучу, не схадзіцца, так рабу божаму зубішчам не балець: ні гарлавым, ні бакавым, ні цемянным.

653. Ад эубішча, цемянніка

Першым разам, божым часам. Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матцы пакланюся, усім сілам нябесным, кіяўскім, пячэрскім, Антонія, Хвядосія, стань, Госпадзі, на помач.

I на моры і на лукамор'і стаяў дуб на тры какаты, і на том дубу сідзяць тры дзявіцы; адна шыла золатам, а другая сера-бром, а трэцьцяя нічога ня зная, толькі цемянны зуб замуў-ляя, урошны, прыгаворны, наносны, набродны, калючы і балю-чы. Тут табе ня стаяці, касьці ня ламаці, сэрца шчырага ня знабіці. Ад Госпада Бога помач, а мой дух ціхі, мяхкі.

654. Ад зубішча, цемянніка

Святы чацьверг, стань мне на помач зубішчы ўгавараваць. На моры, на лукамор'і стаяць тры дубяняткі, на тых дубянят-ках сідзяць тры галубяняткі. Як етым дубяняткам не стаяць, галлём не мятаць, так у раба божага зубішчу ня бываць.

655. Ад зубішча, цемянніка

Першым разам, добрым часам.

Дубішчы ж вы, дубішчы, вазьміця ж вы ад раба божага маладзенца зубішчы, і цёмянныя і ёмянныя, і патылашныя, і бакавыя, і верхавыя, і прыгаворныя, і набродныя, і жаноцкія, і парабоцкія, і хлапоцкія, бацькавы, маткіны, і радасныя, і жалосныя. Калі ж вы будзеця мне салодкі, дак я вас праглыну, а як горкі — праплюю (плюнуць тройчы). I ссылаю вас, зубіш-чы, у гнілыя дуплішчы. Тут вам ня стаяць, касьці ня ламіць, галовачкі ня паліць, шчырага сэрца ня знабіць.

Святы аўторак, стань, Госпадзі, на помач рабу божаму

маладзенцу. Ад Бога помач, а мой дух.

?

656. Ад зубішча, цемянніка

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матцы пакланюся. Прачыстая ідзе памагаці зубішча лячыці.

Дубішчы, дубішчы, вазьміця свае зубішчы, бакавыя, цема-выя, прыдумныя, прыгадныя, жаноцкія, парабоцкія, хлапоцкія. Ня 'дбаўляю ні піцення, ні ядзення — адбаўляю зубішчы на ні-цыя лозы, на крутыя горы. Там вам і піць і гуляць і ў маладзен-ца ня бываць.

657. Ад зубішча, цемянніка

Вішшб адсякаем, к сырой зямлі пакідаем, ад касьці боль адхінаем, на мхі, на балоты, на чорныя воды адсылаем: вада збягаець, гэтую боль адцінаець.

658. Ад зубішча, цемянніка

Вылілася мора, а над морам бяроза, пад бярозай ляжыць баба няжывая. Як гэтай бабі ня 'тжывацца, так гэтым зубішчам ня 'трыгацца.

659. Ад зубішча

Дымішча, дымішча, вазьмі ў гэтага дзіцяці зубішча (перад адчыненай печчу).

660. Ад зубішча

•Ч, ;

Зубішча, зубішча, ідзі на дымішча. Пака я вас не выгава-рала, вы горла закладалі, неба падпіралі. Цяпер вам горла не закладаць, неба не падпіраць, табе (імя) пры здароўі стаць.

661. Ад зубішча

На сінім моры стаіць дуб зялёны, на тым дубе залатая кара, сярэбраная, там гулялі цараняты, паняняты. У Настасі цёменны зуб атнімалі, пад залатую кару, сярэбраную схавалі.

662. Ад урокаў і скулы

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай пакланюся. Святая Прачыстая мацер Божая, прыступі. і памажы.

На моры кашавіца, у кашавіцы тры сястрыцы; што яны вымаўлялі — скулу ўгаваралі. Скуліца, маравіца, раданіца, крыжаўніца, прыстрэшніца, я цябе ўмаўляю, угавараю ад жоў-тай касці, ад рыжага мяса, ад'шумнай галавы. Сем пятніц малі, святую Прачыстую ждалі, скулу ўгаваралі. Скулухна-галухна, тут табе не сядзець, Раманавай крыві не піваць, касці не ламаць. Ідзі сабе за ніцыя лозы, за цёмныя лясы, сухія балата. Там сабакі не брахалі, пеўні не спявалі, тапарамі не рубалі. Там табе сталы засціланыя, кубкі наліваныя. Там табе папіць, пагуляць, пакрасаваць. Прыстрэкі, падзіўкі, падумкі, хлапоцкія, дзявоцкія, жаноцкія, пасмешныя, паветраныя, паду-маныя, пагаданыя — усІх вас сабіраю. Я славамі ўгавараю, а Гасподзь з помаччу.

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.