Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Ад скулы





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Госпаду памОлімся.

Вадзіца-царыца, красная дзявіца, вымываеш ты з мора белыя камушкі і перамываеш жоўтыя пяскі, абмый раба божага скулу-скуліцу, красную дзявіцу, і сінюю сінюгу, і белую бялугу, і жоўтую жаўтугу, із раба божага з русага воласа, з бумаж-нага цела, з румянай крыві. I скула-скуліца, красная дзявіца, выхадзі, выступай на зялёныя лугі, І на шырокія лісты, і на шчырыя бары, і на тоўстыя дрэвы,— там табе гуляння, там табе буяння — у раба божага нет ні гуляння> ні буяння. Ня будзеш жа ты выхадзіць* скула-скуліца, вазьму дванаццаць

прутоў і дванаццаць ігол, буду скуліцу калоць і пароць, сеч і рубаць, на зялёныя лугі выганяць і на шчырыя бары, і на тоўстыя дрэвы — там табе гуляння і буяння.

681. Ад скулы

Гасподняя Божая маць-заступніца, памажы мне, Госпадзі, раба божжаму Івану загаварыць скулу. Скула-карытніца, па-нітніца, рожа, крупчатка, вадзяная, ветраная, прыдумная, прысмешная, кіпучая, гаручая, каўтунніца, абдульніца. Ідзіце, мае скулы, на сінія мара, на сухія ляса, там будзіце піць і гуляць і скулы свае замаўляць. Я вас, мае скулы, загаварыю і вышэп-тую: і з жыл, і з паджыл, і з краснай краві, і з матушкі трыбушы-най. Штоб Івана не сушылі і серца не скамілі. I сунімаецца воінства. Суніміся, скула.

682. Ад скулы

А скула ж ты скуляніца і сіняя муравіца,жоўтая жаўтавіца, і белая бялавіца, і красная красавіца, і чорная чарнявіца, і га-давая і палугодная, і часовая і мінутная і разовая. I ўсе ж вы калючыя і балючыя, і прыгаворныя, і набродныя, і жаноцкія, і парабоцкія, і дзявоцкія, бацькавы і маткіны, радасныя і жалас-ныя. Я ж цябе ўпрашаю і выгаварую з касьцей, з мажджэн, з палукасьцей, з буйнай галавы, з румянага ліца і з усіх жыл і з паджылачак. I тут табе ня стаяці і касьці ня ламаці, і галавы ня паліць, і шчырага сэрца ня шчаміць. Я ж цябе выгаварую і ўпрашую, і выйдзі ж ты, скула-скуляніца, на гуляй-поле. Там табе мяккія падушкі і белая пасцелька; там табе сталы засланы і кубкі паналіваны, там табе гуляння, там табе буяння, там тваё красавання. I тут табе ня стаяць, і касьці ня ламіць, і галовачкі ня паліць, і шчырага сэрца ня знабіць. I рассыпся там на макава зерня. I святая Пяцінка Хрыстова, станьты, Госпадзі, на помач. I ад Госпада Бога помач, а мой дух ляхкі.

683. Ад скулы

Першым разам, добрым часам прашу Госпада Бога і Духа Святопа, святую царыцу і скулу-скуліцу. Ты, скула-рожа, тут табе сядзець непрыгожа. Ідзі ты ў чыста поле, у сіне мора, дзе птах не залятае, канюх не заязджае, тапарамі не замахаюць. Там табе прыстолы пазасціланы, ском'і пазастаўляны, праскоўкі панаразаны. За тымі прыстоламі сядзяць тры скулы, п'юць, гуляюць, у карты іграюць, мяне, рабу божую Ганну, на пір зазы-ваюць. А мне некалі піру піць, а трэба рабу божаму (імя) скулу ўхадзіць. Скулу-агнявіцу, скулу-муравіцу, скулу-рожу, скулу прыгаворную, скулу пасмешную.

Ты, чоран воран, ляці ў Кіеў. У Кіеве стаіць капліца, пад той капліцай крыніца. Набяры ты з тае крыніцы вадзіцы, падкладзі пад правае пяро, пад правае -крыло. Прынясі рабу божаму (імя) напіцца, памыцца. Ад скулы-агнявіцы, скулы-муравіцы, скулы-рожы, скулы прыгаворнай, скулы пасмешнай.

Не сваімі думамі, гасподнімі славамі. Любі мой лёгкі дух. Ху!

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.