Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Ад спугу





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Добрым часам, первым разам Госпаду Богу памалюся, Гос-пада Бога папрашу, вячэрняй зары. Зара-зараніца, спутняя па-машніца, памажы, Госпадзі, маёй Мані спуг загаварыць. Адкуль ты ўзяўся — ці дзённы, ці палудзённы, ці ветраны, ці вадзяны, ці з вачэй, ці з ветру — тут табе не бываць, касцей не ламаць, чыр-вонай крыві не паліць, цела не таміць. Ідзі, урок, на сіняе мора. Там на моры сядзяць тры сястрыцы. Адна золата ўлівая, другая платкі ўшывая, а трэццяя ад цябе, Мані, спуг угаварвая. Тут табе, спуг, у маёй Мані не бываць і касцей не ламаць, і чырвонай крыві не паліць, і цела не таміць. А маёй Мані крэп'ка спаць і це-лам прыбываць. Цішанькі-лёганькі, мой дух на помач, мой дух пры мне, а Госпадзі Божа памажы табе.

I яшчэтак гавораць: «Хрыстос цябе нараджаў, усю балезнь, гарачку адганяў».

1056. Ад іспугу

Якая маць нарадзіла, такая і адхадзіла. Адна лён часала, другая збірала, а трэйця прыстрэк-іспуг угаварала.

1057. Ад ляку

Пайшоў Сус Хрыстос на мёжу, шаптаць Марылі ляк пайшоў. Пайшоў Хрыстос на далінку, прабіў нагу на сцярнінку. Як той сцярнінцы не адчынацца, так тому ляку не адчынацца.

Села за стол тры браты: дуб на зямле, камень на моры, месяц на небе; сталі думаць і гадаць, каму ляк забраць. Пайшоў ляк на мост, мост праламіўся — і ляк утапіўся.

Я славамі, а Госпад да помачы.

1058. Ад ляку

У цёмнам лесе пад дубам сядзіць баба без зуба, не ўмее ні шыць, ні бяліць, толькі па свету хадзіць да людзям ляк гава-рыць — мужчынскі, жаночы, і хлапочы, і дзявочы, і цялячы, і сабачы, і кацячы. I заносіць еты ляк за цёмныя ляса, за шырокія паля, за сінія мара. Там табе піценне і гідзенне, і гулянне, а дзіцяці (імя) сон і прыбуванне.

1059. Ад зляку

Мінуўся зляк пужлівы, баяз'лівы, начной, слядной, жаноцкі, хлапоцкі, мужчынскі, матчын, бацькаў, каціны, сабачы, тава-рацкі. У шчырым бару рос дуб. У том дубі дзвянаццаць какатоў, на тых какатах дзвянаццаць малайцоў. Як тых дзвянаццаць ма-лайцоў не ўзяць, не дастаць, так етаму рабёнку прыстрэку, іспу-гу не бываць ні пад поўна, ні маладзіком, ні сходна, ні на веку вяком.

1060. Ад спужання

ГасУюдзь Бог, Ісус Хрыстос і Бог святы, стань на помач гэта-му чалавеку.

На гарэ на Масіяне залатая цэркаў стаіць, на той царкве дванаццаць царыц — родных сястрыц. Яны шыюць, вышыва-юць, гэтаму чалавеку помач даваюць ад спугу.

Выкачвайцесь, балезні, лебедзем, макавым зярном рассы-пайцесь.

1061. «Ад маладзенца (када спужаецца і яго калоціць)»

Стану я благаслаўлюсь, пайду перахрышчусь. 3 дзвярей у дзверы, з варот у вароты, у чыстае поле ў васточную сторану. У васточнай старане стаіць божая цэркаў. У етай цэркві залатой прэстол, на залатом прэстоле сам Ісус Хрыстос, прысвятая гас-пажа, Бож'я маць Багародзіца, скорая памошніца, Міхайла-ар-хангел, Кацярына-мучаніца, Ілля-прарок, Дзмітрый, прыйдзіце ўсе, прыйдзіце, памажыце, пасабіце рабе божай Надзі. У рабе божай Надзі радзімцы прэстаўце, унутраныя, пазакожаныя, па-забалонныя, жылінныя і пажылінныя. 3 каждага пазваночніка, з каждай костачкі, з лёгкіх, печані, з гарачай крыві. Как вячэр-няя зарыца-матушка патухае, палягае, так жа ў раба божай Надзькі ўсе балячкі патухалі, палягалі, так жа рабе божай Надзькі не было на сваём белам целе ні пасеку, ні парэзу, ні во-пухалі, думныя ўрокі ўсе ўцяшалісь, унімалісь, ад дзеўкі-сама-думкі, ад бабкі-касматкі, ад трох ражэнцаў, ад двух жэншчын. Маць Марыя і сын і дзева, дай, Госпадзі, Надзі ноччу сон і днём угамон.

1062. Ад перапалоху

У чыстым полі касцёл стаіць, а ў том касцёле прыстол стаіць, а кругом прыстола ходзяць анёлы. Анёлы ходзяць, Найсвенту матку водзяць, у Госпада Бога найвышэйшага просяць, упра-шаюць, умаляюць і Госпаду Богу пакланяюцца, і Найсвентай матке падчыняюцца: асвабадзі душу спужанага чалавека ад вя-лікага перапалоху, ад благога чалавека.

1063.Ад спужання

Першым разочкам, гасподнім часочкам. Госпада Бога ўпра-шаю, а Прачыстую мамку на помач прызываю. Святая гаспод-ня, вялікая зара-зараніца, рабы божай (імя, хто замаўляе) па-мачніца, стань, Госпадзі, на помач, Прачыстая матка, на рату-нак, ангелы, на радасць. Я, бабка, славамі, Гасподзь сваімі думамі.

Ехаў Сус Хрыстос цераз калінавы мост. Калінавы мост здры-гануўся, раб божы (імя, каго лечаць) улякнуўся. Як на небе ме-сячка састанавіўся, састанавіся ў раба божага (імя) жылкі ў пажылкі, кроў у кроў, печань у печань; каляснік калесніка суст-ракая, чорным (?) адсякае, стрэчнае падкурая.

Дарогай ішоў Сус Хрыстос, Пётра-Паўла, святы Лля, суст-ракаюць Прачыстую маці. Яны ў яе пытаюць:

— Ох маці ж, мая маці, чым мы ету будзем балезць пакры-ваці?

— Будзем жа мы пакрываць чорнай рызаю.

Чорнай рызай пакрывалі, к сабе пераход любімага ліха пры-зывалі: любімае, радзімае, спужанае, уздрыганае, ураканае, аручае, перучае, ветраное, вадзяное, падзіўнае, пагляднае, пас-мешна, прыгаворна, намоўна, з агня, з ветру, з вады, у раба бо-жага (імя) ня быць, па касці не хадзіць, касці не ламіць, серца не таміць, жылак не марыць, вочак не цямніць, галовачкі агнём не паліць, у вобмарак не вадзіць. Патуль ты хадзіла, гуляла, бу-яла, пакуль раба божая Дар'я (хто замаўляе) прыступіла, уха-дзіла, угаварыла, высылала з жыл, з паджыл, з касцей, з ма-шчэй, з чуткіх вушэй, з чырвонае крыві, з жоўтыя касці, з буй-ныя галавы, з румянага ліца, з русага валаска, з шчырага серца, з белага целца. Дай Бог час добры, любі мой дух лёгкі.

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.