Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Ад кашлю





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

На сінім моры стаіць камень, на тым камені тры папы, гаво-раць аб кашаль — у Тані кашаль. Аднаму папу штаны, друго-му рубашка, а трэцяму мак, каб ад етай дзевачкі, ад етай ражо-най, пасвяцонай, хрышчонай прапаў кашаль так.

1256. Ад гарачкі

Гарачка, балячка, не палі, пад сэрца не падварачан, вопух не апухай. Ідзі сабе на здохлу кабылу, на здохлу карову, на здохлу свінню. Як свайго ценю не відаць, так на тым чалавеку гарачцы не стаць.

1257.Ад чумы

Чума-чумішча, ведзьма-вядзьмішча, сука-сукішча, пайдзі ты на мхі, на балоты, на сухі лес, на чортаву люльку, ад раба божыя (імя), ад яго жоўтай касці і краснай крыві. Хух, святы

дух!

1258.Ад касцяной балячкі

Балячка касцяная, балячка галаўная, балячка ўнутраная, пака я цябе не знала, не ўмаўляла, не ўгаварала, то ты белую косць ламала, ружэ мяса збівала, чырвоную кроў пералі-вала. Прашу цябе нізкім уклонам, пакорным словам. Дам табе напіціся, наесціся і дам табе пагуляці, а тры яблачкі ў полі пакачаць. Сын Божы, прыступі да памажы.

1259. Ад болю ў спіне

Дубняк на дубняк. Перастань болець спінак! А сустаў на сустаў, штоб спіна перастаў.

1260. Супраць колькі

Ішоў Бог дарогаю і сустрэў колюку.

— Куды ты ідзеш?

— Іду калоць і пароць.

— Ідзі ў цёмны лес, там стаіць чорны вол, ідзі, калі і пары, а етага чалавека (імя) не калі і не пары.

1261. Ад колькі

Первым разковам, гасподнім часковам Госпада Бога папрашу, святога чэснага дзянёчка, нядзелькі. Памяні, Божа, Маланніну душку, што яна мне паказувала.

Ехаў цар на кані, конь прыстаў — колькі перасталі. Сном са-шліцеся, саспіцеся, колькі ў Йвана суніміцеся.

1262. Ад колкі

3 печаней, з грудзей, з плячэй, з белае касці, з цёмнае крыві, з рыжага мяса я цябе ссылаю ў чыстае поле. На шыпшыну, на ажыну, з ажыны на калючую ружу. На калючую ружу развівацца, на лісточках разгуляцца.

1263.«Ад жывата»

На сінім моры, на лукаморы стаіць тры крэслы, у тых крэслах сядзелі тры паненкі. Адна паненка хусталку ўмывала, другая паненка песенкі спявала, а трэцяя паненка прычча, шпачча і боль з жывата і з-пад грудзей у (імя) сунімала, Госпада Бога на помач прызывала.

1264. Ад патніцы

Шыла ланя, вышывала, у ей жылкі не стала, а ў Надзі патніцы не стала.

1265. «Ад чэрава»

Чэмеро, чэмеро, не хадзі па маему жывату ці па чэраву. У чэрэсла не ўпадай, пуд жывот не пудпірай, на спіну не легай.

Було ў чэмера Завоя дзевяць дачок. Воны не ткалі, не пралі, у (імя) чэмера шапталі. Ехаў Завоў з-за гары, валы спусціў, у раба божага (імя) чэмера Завой адпусціў.

1266. Ад запору

Ішла хрышчона, чыстаплрнна, ражджэнна, благаславенна (імя) дарогаю. Сустрэла вона нехрышчонае, сустрэла вона неражджэннае, неблагаславеннае.

— Куды ідзеш? Куды йдзеш, нехрышчонэ, куды йдзеш, неражджэннэ, куды йдзеш, неблагаславеннэ?

— Я іду тому тавараняці, быдляняці канаверт гала не пускаці.

— А я Кацярына, як я хрышчона, ражджэнна, благаславен-на, эта таваранятка (ці чалавека) па кржу (крыжу) пера-крашчу, канаверт гала пушчу.

3 белае касці, з чырвонае крыві, з салодкага мяса, з сініх жыл гало ўпала да й прапала, а вон туды бегіць трушком, ухапіў да й пабег бяжком.

1267. Ад ікаўкі

Ехала ікота (вар.: ікаўка) кыла балота на сівай кабылі; кабыла ўпала — ікота прапала.

1268. Ад «пячайкі»

Ішла пячайка да мора I пытала Рыгора: Рыгор, вярніся, Пячайка, мініся!

1269. Ад «пячайкі»

Пячайка, не лячы, Спяку цябе на пячы, А з'ем цябе на нажы.

1270. Ад «пячайкі»

Ішло дзевяць папоў чэраз дзевяць прасоў. Першы кажа: добра проса, другі кажа: добра проса, трэці кажа: добра проса і г. д. аж да дзевяці.

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.