Мои Конспекты
Главная | Обратная связь

...

Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Прысушка





Помощь в ✍️ написании работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Пайду я ў бела поле, белага крэчата папрашу, злётаў бы ён у чыста поле, у сіне мора, у крутыя горы, у цёмныя ляс'ы, у граз-кія балоты і папрасіў бы ён акаянную сілу, каб дала яна дапа-могу схадзіць яму ў высокі церам і застаць раба божага (імя) хоць бы сярод цёмнай ночы соннага. Сеў бы белы крэчат на бе-лую грудзь, на рэцівае сэрца, на гарачую печань і ўлажыў бы рабу божыю з сваіх акаянных уст, каб ён не мог без рабы божай ні жыць, ні піць, ні есць.

1309. Любоўная (прысушка)

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мацеры Божай пакла-нюся, кіеўськім, пячэрськім, усім сілам нябеськім, усім святым гасподнім божым угоднікам і ўсім святым гасподнім божым скорым памочнікам. Прыступайце рабе божай Валі да помачы пра любоў угаварыці.

Маладзік малады, у цябе рог залаты. Табе, маладзік, на высату, а Валі жыць у пары з Раманам на красату. Табе, маладзік, высакавацца, а Валі з Раманам жыць у пары да краса-вацца. Прыветствую я цябе, маладзік, вячэрняю зарою, як сейчас, так і ўсегда.

Месяц і зоры, не давайце майму Раману пакою, шчоб ён ні піў, ні еў, ні драмаў, а аба мне толькі, аб Валі, думаў. Бо я, Валя, раджона-хрышчона, месяцам абгараджона, сонейка ў вачах, месяц ў плячах, зоры па рабрах, ангалы на небясах, камень у моры. Як таго камня ніхто не можа з мора падняць, так рабе божай Валі ў пары ніхто не можа паддаць.

1310. Любоўная

Я іду каменным бродам, а мой (імя) гарою. Я стала і дзіў-люся ў воду, яка з мяне цень: з вады — вадзяна, а з лазы — лазіна, а з мяне — мая. Як мая нага за нагою, каб так (імя) за мною. Каб ён куды ішоў — не дайшоў, каб ён еў — не даеў, каб ён спаў — не даспаў, каб ён дзень і ноч думаў аба мне — і ў ядзе, і ў хадзе, і ва сне думаў аба мне.

1311. Любоўная

Зоры-зараніцы, гасподнія памашніцы, памагалі Богу, пама-жыце і мне. Раннія зоркі, вячэрнія і божы дзянёчык, святая нядзелька, прыступіце, памажыце.

На небе месячка ясны, у яго тры зорачкі пракрасны: адна зажога, другая запека, трэцяя прылюбка. Зажогу зажыгну, а запеку запяку, а прылюбку прылюблю, раба божага (імя хлопца) к свайму сэрцу прывлякну. Вазьму яго з-пад левай рабрыны за шчырае сэрца, каб хадзіў і нудзіў і (імя дзяўчыны) верна любіў.

1312. «Прысуша»

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай мацеры пакла-•нюся. Божая маці з прэстола ўставала, раба божай Дар'і помач давала.

На небе есць тры зарніцы, воны ўсе тры сястрыцы: адна прывара, друга прынуда, трэйця прысуша. То прывара прыва-рыла, прынуда прынудзіла, прысуша прысушыла раба божага Івана да раба бржай Дар'і. Як не можа маці без рыбёнка, ка-рова — без цяляці, асліца — без асляняці, шоб так Іван не мог пражыць без Дар'і. Колька ў гаду празнічкаў, прынясі, Гос-пад, Дар'і столька памошчнічкаў.

1313. На добрае жыццё (каханне, шчасце)

Добрыя людзі, штоб за сталом селі, пілі і елі, добрыя мыслі мелі. Іванаў русы волас, разгладзісь, красна кроў, разгарысь, бела грудзь, навалісь да к дзеўцы прыгарнісь; Зыходзіць со-нейка Васілле, усходзіць месячка Гаўрыла, штоб мы жылі, веся-ліліся і добра гаварылі, старыя і дзеткі малыя неслісь з вясё-лаю паскаю, а мы жылі з табою з вясёлаю ласкаю. Прыгор-немся адно к аднаму, як дзіця к грудзям, штоб было дзіва падругам і ўсім людзям. Дзед і баба старыя, хлопцы і дзеўкі маладыя, дзеткі малыя, стойце той пары ў помачы, мір вам! Хрыстос васкрэсе, узрадуецца маць. Толькі там Івану адну дзеўку браць. Хрыстос васкрэсе.

Над етан дзеўкі больш жонак нет. Яна ж цябе прывучыць, яна ж цябе прысмуціць, яна ж цябе прыўлячэ, яна ж цябе пры-пячэ. А на небе свеціць месячка і зара, штоб у Івана была жонка адна. Зоры высокія! Зоры далёкія! Памагайце людзям, пама-гайце і нам. Первая зорка зануда, другая засуха, трэцця пры-варотніца, чацвёртая прывара. Зануда, нудзі, засуха, сушы, прываротніца, прывярні, прывара, прывары. Як прывара пры-верне, дык ніхто не адверне! Адам і Ева спарышы, етай пары ніхто не нарушы. Мір вам!

Доверь свою работу ✍️ кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой



Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.