Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Метад навучання грамаце ў сучаснай школе (характэрныя прыметы).



Асноўны змест навучання грамаце размяркоўваецца па перыядах (падрыхтоўчы, букварны і паслябукварны) і па раздзелах (навучанне чытанню, навучанне пісьму, развіццё маўлення, пазакласнае чытанне). Змест навучання грамаце будуецца так, каб выпрацаваць у дзяцей новае стаўленне да маўленчай рэчаіснасці, не менш цікавай і важнай, чым навакольнае жыццё; пачаткі пісьменнасці ў сапраўдным сэнсе слова: творчае стаўленне да ўласнай маўленчай дзейнасці, пазнавальны інтарэс да мовы, валоданне ”чуццём роднай мовы“, элементарнае разуменне яе будовы і некаторых заканамернасцей і ўменне карыстацца імі.

На ўроках навучання грамаце ажыццяўляецца развіццё маўленчага і фанематычнага слыху дзяцей, азнаямленне вучняў з асноўнымі лінгвістычнымі паняццямі. Яны знаёмяцца са сказам і слоўнай будовай сказа. Атрымліваюць веды аб складовай будове слова, аб слоўным націску. Дзеці вучацца арыентавацца ў гукавой рэчаіснасці мовы, аналізаваць гукавы склад слова, параўноўваць гукі па іх якаснай характарыстыцы (галосныя, цвёрдыя і мяккія зычныя), супастаўляць словы па гукавым складзе.

Чляненне сказаў на словы, гукавы і складовы аналіз слова выступаюць як сродкі выяўлення асноўнай уласцівасці мовы – лінейнасці. У вучняў фарміруецца ўяўленне аб тым, што элементы мовы (словы, склады, гукі) праяўляюцца ў лінейна пабудаваных выказваннях, у маўленчым ланцугу. У той жа час дзецям дэмаструецца дыскрэтнасць (членараздзельнасць) моўных адзінак. У працэсе навучання вучні знаёмяцца і з такой кардынальнай уласцівасцю мовы, як залежнасць формы і значэння моўнай адзінкі.

Навучанне чытанню прамых складоў ажыццяўляецца па пазіцыйным прынцыпе – з арыенціроўкай на галосную літару і галосны гук. Пасля асваення чытання склада і слоў па складах вучні авалодваюць злітным чытаннем слова і плаўным, звязным чытаннем сказа.

Працэс навучання грамаце выступае таксама як прапедэўтычны курс арфаграфіі, падчас авалодання граматай адбываецца знаёмства дзяцей з правіламі словаўжывання і эстэтыкай роднага слова.

Такім чынам, навучанне грамаце носіць агульнаразвіццёвы характар, садзейнічае развіццю творчых здольнасцей, актыўнай мысліцельнай дзейнаці дзіцяці. Усе гэта мае вырашальнае значэнне для далейшага вывучэння мовы.

З улікам лінгвістычнай сітуацыі ў Беларусі ў працэсе навучання грамаце дапускаецца азнаямленне вучняў з эквівалентнымі з’явамі блізкароднаснай мовы. Настаўнік дапамагае дзяцям параўноўваць з’явы абедзвюх моў (гук – звук, склад – слог, сказ – предложение), падводзіць да разумення таго, што і беларуская, і руская мовы маюць адны і тыя ж заканамернасці. Гэта садзейнічае больш глыбокай лінгвістычнай падрыхтоўцы дзяцей.

Змест навучання грамаце рэалізуецца праз урокі чытання, пісьма і факультатыўныя заняткі, якія забяспечваюць права першакласніка на выбар заняткаў у адпаведнасці з яго інтарэсамі і магчымасцямі.

 




Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.