Букварны перыяд складаецца з 4 ступеней. Работа на кожнай з іх мае сваі асаблівасці: ускладняюцца матэрыялы і характар склада-гукавога аналізу, павышаецца ўзровень сфарміраванасці навыку чытання, паглыбляецца сэнсавы разбор прачытаннага.Урокі на першай ступені асноўнага перыяду у многіх адносінах аднатыпныя.Па прадметных малюнках у двух словах выдзяляюцца цвердыя і мяккія зычныя. Дзеці практыкуюцца ва ўспрыманні выдзеленых гукаў на слых, вызначаецца месца гука ў слове.Вучні знаемяцца з літарамі для абазначэння ахарактарызаваных гукаў.Далей ідзе навучанне чытанню складоў ЗГ па складовай табліцы.
У гэты перыяд навучання грамаце дзеці знаёмяцца з асноўнымі гукамі роднай мовы, вучацца выдзяляць іх з мовы, абазначаць літарамі, чытаць і пісаць з імі словы. Абазначэнне гука літарай (паказ літары) праводзіцца толькі пасля таго, як выдзелен гук са слова і дзеці добра засвоілі яго гучанне, умеюць вызначаць, чуць яго ў розных месцах гукавой структуры слова (у пачатку, у сярэдзіне і ў канцы слова). Мэта букварнага перыяду — навучыць дзяцей чытаць і пісаць.
У букварны перыяд навучання грамаце праводзяцца наступныя віды заняткаў з вучнямі: а) азнаямленне вучняў з новым гукам і літарай; б) Чытанне складоў і асобных слоў; в) чытанне асобных сказаў; г) чытанне невялікіх тэкстаў; д) пісьмо літар; в) пісьмо слоў, сказаў і невялікіх звязных тэкстаў.На першым этапе дзеці вучацца чытаць словы толькі з цвердымі зычнымі М, Т, н, х, ш, р, с, л, к, якія стаяць перад галоснымі а, у,ы, о .
Асноўная задача гэтага этапа — навучыць дзяцей чытаць у словах двухлітарНыя прамыя склады, стварыць аснову правільнага складовага (а не па літарах) чытання і чытання адразу цэлых слоў. На гэтым этапе дзеці ўжо знаёмяцца і з аднаскладовымі трохлітарнымі словамі з галосным у сярэдзіне. Вучацца чытаць такія словы прыёмам нарашчэня. (та — там, ту — тут.)
Чытанне павінна быць Не толькі плаўным складовым, але і асэнсаваным. Для гэтага настаўнік з першых урокаў сочыць за правільнай пастаноўкай націску ў словах, за паніжэНнем голасу на кропках і за клічнай і пытальнай інтанацыяй пры адпаведных знаках.
На другім этапе вывучаецца галосны гук і у сувязі з чым дзеці вучацца чытацЬ словы з мяккімі зычнымі і адрозніваць іх ад цвёрдых зычных. Спачатку чытаюць словы з тымі зычным: якія вывучаны на першым этапе, а потым — з новымі зычнымі, якія вывучаюцца на гэтым этапе,— п, в, з. Апрача гэтых зычных, вывучаецца зычны ж, які не бывае мяккім.
У канцы гэтага этапу вывучаецца галосны э, а таксама Й і ь(мяккі знак, які абазначае мяккасць папярэдняга зычнага ў канцы і сярэдзіне слова). Такім чынам, на другім этапе дзеці вывучаюць два віды абазначэння [ мяккасці зычных: 1) пры дапамозе галоснага і і 2) пры I дапамозе ь (мяккага знака). На гэтым этапе вучні чытаюць у слупках, сказах і тэкстах буквара словы, якія складаюцца з трох і болыы прамых складоў (Та-ма-ра-, па-ла-ма-ла, жу-ра-ёі-ны); словы, у якіх ёсць трохлітарныя склады ў рознай пазіцыі слова (Лыс-ка, Ша-рык, ма-лан-ка, жа-ва-ра-нак); словы са збегам двух і трох зычных (парк, картг, хто, стук, страх). Трэба дабівацца, каб дзеці чыталі трох- і чатырохлітарныя склады цалкам, а не раздзельна.
На трэцім этапе вывучаюцца галосныя е, я, ё, ю і зычныя б, д, ч, г, ў, ц, дж, ф, дж. У канцы гэтага этапа дзеці вучацца чытаць словы з раздзяляльнымі знакамі: апострафам (’) (б’ю, сям'я, пад’ехаў) і раздзяляльным мяккім знакам (ь) толькі пасля зычнай л (лью, Ільіч, Ульянаў), а пра іншыя выпадкі ўжывання раздзяляльнага ь вучні даведваюцца пазней. Цяжкімі для аналізу і вывучэння на гэтам этапе з’яўляюцца ётавыя галосныя е, ё, я, ю і злітныя зычныя ч, ц, дз, дж.