Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Прынцыпы пабудовы буквара. Кароткая характарыстыка тэарэтычнага і дыдактычнага матэрыялу буквара.



Буквар-асноўны сродак навучання элементарнаму чытанню.Матэрыял буквара па сваім характары дзеліцца на тэкставы(літары, склады, словы, сказы і звязныя тэксты) і пазатэкставы (ілюстрацыі, схемы сказаў і слоў, складовыя табліцы і інш). Ілюстрацыі і схемы сказаў і слоў выкарыстоўваюцца толькі у першым раздзеле, які адпавядае падрыхтоўчаму перыяду, гэтыя ж і ўсе астатнія знаходзяць сваё прымяненне ў другім раздзеле, які прызначан для навучання чытанню ў асноўны перыяд.

Адрозненні ад папярэднікаў:

1. Іншая паслядоўнасць у размеркаванні гукаў і літар для вывучэння(прынцып частотнасці моўных адзінак) 2.Функцыянальнае размеркаванне матэрыялу для гукавога аналізу, для чытання, для развіцця мовы. 3.Прымяненне графічных схем- мадэлей сказаў і слоў. 4.У слупкі уключаюцца толькі цяжкія для чытання словы, якія сустрэнуцца у звязным тэксце 5. Шырокае выкарыстанне дзіцячага фальклору(казкі, загадкі, прыказкі, скарагаворкі і г.) і матэрыялу для моўных гульняў( лато, рэбусы, рассыпаныя словы) 6.Увядзенне прапедэутычных элементаў граматыкі, словаутварэння, арфаграфіі, лексікалогіі. 7.Наяунасць багатага матэрыялу для дэферынцыраванага і індывідуальнага падыходу пры навучанні чытанню. 8.Строгае захаванне такога прынцыпу, як тэматычнае адзінства кожнай старонкі і ідэйна- тэматычная цэласнасць усяго падручніка.

У буквары змешчана многа матэрыялу для гукавога аналізу і сінтэзу: прадметныя і сюжэтныя малюнкі на розныя тэмы, блізкія дзіцячаму разуменню (школа, сям’я, гульні і забавы, сад, лес), змешчаны розныя практыкаванні для складання слоў, падабраны тэксты для развіцця навыкаў чытання слоў з той ці іншай літарай. Ёсць у буквары маленькія апавяданні, казкі, загадкі, вершы і лагічньтя практыкаванні. Малюнкі на старонках буквара настаўнік можа вы- карыстаць для складання з вучнямі асобных сказаў і невялікіх апавяданняў, пры дапамозе якіх дзеці падводзяцца да выдзялення новага гука ці да чытання і разумення зместу матэрыялу на гэтай жа старонцы.

Гэты матэрыял садзейнічае развіццю ў дзяцей кемлівасці, памяці, вучыць разважаць, выхоўвае любоў і павагу да роднага слова..

У склад тэкставага матэрыялу буквара ўваходзяць слупкі слоў для чытання пасля выдзялення гука, асобныя сказы і звязныя тэксты. Словы ў слупках пада-браны для розных спосабаў чьтання: ёсць словы для чытання па падабенству (шашанаша, Натахата, рамарана), для чытання слоў з нарашчэннем ці адыманнем літар ці складоў (асараса, шынымашыны, кусты.куст), з заменай ці перастаноўкай літар (домдым, ліслес, соннос), для супастаўлення патрэбных гукаў (рысрысь, столстоль, Лізаліса). Каб аблегчыць дзецям працэс чытання слоў па складах, усе словы ў слупках падзелены на склады, а ў сказах і звязным тэксце, каб прывучыць дзяцей чытаць цэлымі словамі,— не падзелены, за выключэннем новых слоў і слоў з трох ці болып складоў, а таксама слоў цяжкіх для вымаўлення.

Для вывучэння кожнага гука і літары, а таксама для развіцця мовы, мыслення і пазнавальных здоль- насцей дзяцей у буквары змешчан наступны матэ- рыял: 1.На кожнай старонцы з новай літарай даецца ма- люнак ці некалькі ілюстрацый, у асноўным аб’яднаных адной агульнай тэмай. 2.Ёсць малюнкі, падпісаныя словам, якое звычай- на прызначана для выдзялення яго з гутаркі. Такія словы на некаторых старонках стаяць з боку малюнка ці ў пачатку першага слупка слоў. 3.Потым ідуць слупкі слоў, падзеленых на склады. 4. Ніжэй слупкой, звязныя сказы, а потым і тэксты.

 




Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.