Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Прынцыпы арганізацыі ўрокаў чытання. Асноўныя раздзелы праграмы па літаратурным чытанні, іх змест.



Прынцыпы арганізацыі ўрокаў чытання: * Неабходна кіравацца выхаваўчымі задачамі. * Трэбы падбіраць творы розных жанраў і на розныя тэмы. * Улічваць узроставыя асаблівасці дзяцей, захоўваць прынцып даступнасці.

1.урокі чытання павінны садзейнічаць выпрацоўцы і удасканаленню навыкау чытання 2.выхаванню ўдумлівага чытача, які ўмее працаваць з кнігай і любіць кнігу. 3.пашырэнню і паглыбленню ведаў вучняў пра навакольнае жыцце, фарміраванню элементаў навуковага светапогляду. 4. развіццю мовы і мыслення. 5.фарміраванню элементаў літаратуразнаўчых паняццяў.

Праграма па літаратурнаму чытанню складаецца з наступных раздзелаў: “Тэматыка чытання”, “Чытанне вучняў”, “Чытацкія ўменні і першапачатковыя веды вучняў аб літаратуры”, “Пазакласнае чытанне”, “Асноўныя патрабаванні да падрыхтоўкі вучняў”.

Раздзел “Тэматыка чытання” ўключае пералік тэм, якія ўваходзяць у кола чытання малодшых школьнікаў ІІ—ІV класаў і складаюць змест падручніка па літаратурнаму чытанню.

У раздзеле “Чытанне вучняў” змешчаны патрабаванні да чытання. Вызначаюцца як розныя віды і спосабы чытання, так і якасныя кампаненты чытання. Бегласць чытання індывідуальная і адпавядае хуткасці маўлення вучня. Фарміраванне навыкаў чытання ажыццяўляецца як шляхам шматразовага мэтанакіраванага чытання ў ходзе работы над зместам літаратурнага твора, так і з дапамогай спецыяльных практыкаванняў.

Асаблівасцю вучэбнага прадмета “Літаратурнае чытанне” з’яўляецца фарміраванне і развіццё ўменняў і навыкаў чытання (правільнасць, усвядомленасць, выразнасць, бегласць) на розных ступенях навучання.Развіццё ўмення чытання ў першы год навучання прадугледжвае фарміраванне механізму чытання ўголас цэлымі словамі, інтанацыйнае аб’яднанне слоў у словазлучэнні і сказы, павелічэнне тэмпу чытання. Раздзел “Чытацкія ўменні і першапачатковыя веды вучняў аб літаратуры” ўключае пералік уменняў, якімі авалодваюць вучні ў працэсе практычнай работы над літаратурнымі творамі: арыентаванне ў змесце твора; вызначэнне паслядоўнасці падзей; ацэньванне ўчынкаў дзеючых асоб; вылучэнне ў тэксце слоў, сказаў, урыўкаў, якія апісваюць герояў, карціны прыроды; вызначэнне галоўнай думкі твора; знаходжанне і разуменне сэнсу вобразных сродкаў мастацкага твора; самастойнае чытанне твораў і кніг (зборнікаў) па зададзенай тэме, у адпаведнасці з пэўным жанрам або аўтарскай прыналежнасцю і інш. Фарміраванне чытацкіх уменняў адбываецца не паслядоўна, а паралельна адзін аднаму ў працэсе работы з тэкстам. Пры вывучэнні літаратурных твораў малодшыя школьнікі практычным шляхам набываюць наступныя першапачатковыя веды аб літаратуры: пра асаблівасці апавядання, казкі, верша; твораў фальклору (прыказка, лічылка, загадка, песенька); вучацца адрозніваць народныя і аўтарскія казкі; выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці мовы; атрымліваюць звесткі пра выразныя сродкі чытання літаратурнага твора (паўза, лагічны націск, тон, тэмп, рытм); назапашваюць веды аб аўтарах, з творчасцю якіх пазнаёміліся на ўроках класнага і пазакласнага чытання; набываюць літаратурныя ўяўленні пра будову твора, яго галоўную думку, герояў, аўтарскія адносіны да падзей. Неад’емнай часткай вучэбнага прадмета з’яўляецца пазакласнае чытанне, якое праводзіцца ў форме ўрокаў пазакласнага і самастойнага чытання.Мэта пазакласнага чытання — пазнаёміць вучняў з дзіцячай літаратурай, якая ўваходзіць у кола чытання сучаснага малодшага школьніка, фарміраваць цікавасць да кнігі, уменне працаваць з ёй, выхоўваць патрэбу ў самастойным чытанні. АСНОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ НАВУЧАННЯ:развіццё асобы; псіхалагічнай камфртнасці; асаблівасцей успрымання мастацкай літаратуры школьнікамі; практычнай накіраванасці; творчага характару навучання.




Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.