Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Методыка чытання і вывучэння баек.



Цікавым і займальным творам для вучняў пачатковых класаў з’яўляецца байка. Байка– алегарычнае апавяданне павучальнага зместу. Пад звярамі, птушкамі і рознымі прадметамі ў ёй падразумяваюцца людзі, высмейваюцца іх недахопы. Дзеці любяць байку за прастату зместу і мастацкіх вобразаў, за выразнасць і трапнасць апісання, за багатую, яркую народную мову. Сюжэт байкі звычайна ўяўляе сабой адзін эпізод, адну сцэну з жыцця, на прыкладзе якой аўтар вкчыць мудрасці, проста і даступна расказвае пра розныя недахопы людзей.

Методыку работы над байкай у пачатковых класах вызначаюць яе мастацкія асаблівасці: 1)Падрыхтоўка да ўспрымання байкі.(расказ пра аўтара, гутарка пра жывёл – дзеючых асоб байкі, разгляд малюнкаў). 2)Першае ўспрыманне байкі. (чытае настаўнік, гутарка эмацыянальна-ацэначнага плана, аналіз зместу, выясненне сітуацыі) 3)Чытанне байкі вучнямі і аналіз зместу. (удакладненне структуры і кампазіцыі байкі – чытанне, складанне плана, гутарка па зместе) 4)Раскрыццё алегорыі. 5)Падрыхтоўка да выразнага чытання. Выразнае чытанне вучняў.

Работа з байкай часцей за ўсё складаецца з наступных кампанентаў: успрыманне канкрэтнага зместу; раскрыццё кампазіцыі, характэрных асаблівасцей дзеючых асоб, матываў іх паводзін; раскрыццё алегорыі; выясненне галоўнай думкі байкі; аналіз маралі.

Чытанне і аналіз зместу баек: 1)падрыхтоўчая работа; 2) чытанне; 3) гутарка з мэтай праверкі першаснага успрымання; 4) работа з тэкстам; 5) заключная гутарка; 6) падрыхтоўка да выразнага чытання; 70 праца з крылатымі выразамі.

 

28. Навучанне дзяцей складанню плана артыкула ці апавядання на шроках чытання.

Пры навучанні дзяцей складанню плана прачытанага настаўнік паказвае, што ўсякі твор мае лагічную паслядоўнасць, пэўную структуру. План адлюстроўвае паслядоўнасць эпізодаў, з якіх складаецца твор. Навучанне складанню плана праходзіць у два этапы: дзяленне твора на часткі, адносна закончаныя па змесце, і падбор загалоўкаў ці пунктаў плана. Праводзіцца шэраг падрыхтоўчых практыкаванняў. Падбіраеццца тэкст з яснай і простай структурай, вызначаюцца рабочыя задачы работы з планам (устанавіць паслядоўнасць, падзяліць твор, сфармуляваць гал.думку твора, кожнай яго часткі), план складаецца пасля аналізу зместа твора. Навучанне складанню плана арганізуецца з улікам нарастання цяжкасці і праводзіцца ў пэўнай сістэме. Першакласнікі вучацца складаць малюнквы план. Ужо ў першым класе складаецца лагічны (слоўны) план – вучацца дзяліць твор на часткі, устанаўліваць паслядўнасць частак.

Складанне плана дапамагае школьнікам больш свядома і глыбока зразумець змест твора, яго галоўную думку, сэнсавыя сувязі паміж часткамі. Работа з планам развівае мову і мысленне вучняў, павышае свядомасць чытання, узбагачае слоўнік. Пункты плана могуць быць у форме двухсастаўных і аднасастаўных сказаў, розных па мэце выказвання. У межах аднага плана сказы пвінны быць аднатыпныя.

Навучанне дзяцей складанню плана пачынаецца з 2 класа. Пачынаць працу лепш з малюнкавага плану- чытаецца, аналізуецца тэкст;- настаунік прапануе падрыхтаваць высныя малюнкі да яго; малюнкі суадносяцца з тэкстам;- малюнкі размяшчаюцца у паслядоуным апавяданні

Прыемы навучання складання плана:1. апавяданне падзелена на часткі, калектыуна падрыхтаваны малюнкі да кожнай часткі і размешчаны у паслядоуным парадку 2. да малюнкаванага плана падбіраюцца назвы і запісваюцца на дошцы 3. апавяданне падзелена на часткі, настаунік дае гатовыя загалоукі да кожнай часткі, вучні павінны суаднесці пункт плана з часткай, прачытаць частку 4. тэкст разбіты на часткі, загалоукі падзелены уразбіуку пад тэкстам, вучні павінны прачытацьпункты плана, зауважыць непарадак і размясціць загалоукі у паслядоунасці апавяданню, потым кожны пункт плана суадносіцца з адпаведнай часткай 5. апавяданне падзелена на часткі, пад кірауніцтвам настауніка (2-3 клас) ці самастойна (4 клас) вучні паёфмйадбіраююць загалоукі плана 6. апавяданне не падзелена на часткі, пад тэкстам ёсць загалоукі да частак, вучні павінны падзяліць тэкст на часткі адпаведна плану 7. падрыхтаваць апавяданне па матэрыям твора па гатовым плане 8. вучні самаст. дзеляць план на часткі і падбір. Загалоўкі да кожнай часткі

 




Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.