Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Развіццё мыслення на ўроках мовы. Лагічныя практыкаванні на ўроках мовы.



Асноўнымі кірункамі развіцця маўлення вучняў з'яўляюцца лексічная праца, разуменне вуснага і пісьмовага тэкстаў, гаварэнне на беларускай мове. Лексічная праца прадугледжвае назапашванне, актывізацыю і свядомае выкарыстанне лексікі беларускай мовы ў матываваным маўленні вучняў. Авалоданне рацыянальнымі прыёмамі працы з тэкстам на беларускай мове павінна забяспечыць яго асэнсаванае ўспрыманне і асобаснае разуменне пры чытанні і слуханні. Паступовае авалоданне беларускай мовай дае магчымасць для практыкаванняў у пабудове вучнямі ўласных выказванняў і ўдзелу ў суразмоўніцтве.

Перад настаўнікам сучаснай школы стаіць вельмі важная задача – развіваць разумовыя здольнасці вучняў, забяспечыць інтэлектуальны рост коднага з іх.Дзеці набываюць уменні супастаўляць адну моўную з’яву з другой, знаходзіць падабенства і адрозненне з’яў, могуцб растлумачыць, даказаць, зрабіць вывад з назіранняў над моўным матэрыялам. Развіццю навыкаў мыслення, неабходных не толькі ў навучанні, але і звычайным жыцці, садзейнічаюць асобасна-арыентаваныя тэхналогіі. Адна з такіх тэхналогій - тэхналогія развіцця крытычнага мыслення.

Развіццё мыслення вучняў на ўроках беларускай мовы заўсёды носіць творчы характар, так як аўтар працы стараецца накіроўваць яго на адкрыццё новых ведаў.

Слоўнікава-лагічныя практыкаванні, якія вучаць правільна назіраць за прадметамі і з’явамі, параўноўваць, абагульняць, сістэматызаваць, садзейнічаюць развіццю мыслення і мовы, а таксама дапамагаюць устанавіць узаемасувязь паміж словам і прадметам. Дзеці ў сувязі з чытаннем буквара, а затым кнігі знаёмяцца з рэальнымі прадметамі і з’явамі, абазначаюць іх словамі, выконваюць лагічныя практыкаванні. Слоўнікава-лагічныя практыкаванні абавязкова суправаджаюцца гутаркамі і тлумачэннямі. Мэта слоўнікава-лагічных практыкаванняў – развіваць лагічнае мысленне на аснове работы над словамі. Вучань павінен авалодаць шэрагам лагічных прыёмаў: параўнаннем, групаваннем, абагульненнем і г.д. Адна з найбліжэйшых задач гэтых практыкаванняў – выпрацоўка ў вучняў умення ўстанаўліваць правільныя суадносіны больш агульных і менш агульных паняццяў: роду, віду, супадпарадкаваных відавых паняццяў паміж сабой на аснове выдзялення агульных і адрозніваючых прымет прадметаў.

Матэрыялам для слоўнікава-лагічных практыкаванняў служаць: натуральныя прадметы: цацкі, інструменты, посуд і інш.; прадметныя малюнкі або насценныя табліцы; карткі са словамі або са звязным тэкстам.

Мэтазгодна праводзіць наступныя практыкаванні: падвядзенне відавых паняццяў пад родавыя; супастаўленне двух паняццяў па іх родавых прыметах; групоўка прадметаў па пэўных спецыфічных прыметах; называнне прадметаў па прыметах або дзеяннях; параўнанне двух прадметаў, у якіх ёсць нешта агульнае і адметнае; пералічэнне аднолькавых прадметаў і абазначэнне іх агульным імем; дзяленне прадметаў па пэўных прыметах на дзве групы; выключэнне аднаго прадмета з названых, які не ўваходзіць у адну відавую групу; абагульненне праз проціпастаўленне або выключэнне; дзяленне паняцця; элементарнае азначэнне прадмета

.




Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.