У пачатковай школе веды па фанетыцы і графіцы мінімальныя і элементарныя. Праграма вызначае іх у асобным раздзеле “Гукі і літары”. Фанетыка-графічны матэрыял поўнасцю вывучаецца ў 2 класе, у астатніх дзвюх праводзіцца сістэматэзацыя і паглыбленне набытых ведаў і уменняў.
Раздзел “Гукі і літары” уключае наступныя пытанні:Гукі і літары. Абазначэнне гукаў на пісьме літарамі. Беларускі алфавіт. Роля вялікай літары ў мове: напісанне ў пачатку сказа, напісанне ў імёнах і прозвішчах людзей, назвах краін, гарадоў і вёсак, клічках жывёл. Галосныя і зычныя гукі. Вымаўленне і правапіс слоў з ў. Ужыванне ў у беларускай мове замест в, л у рускай мове (волк—воўк). Склад. Падзел слоў на склады. Правілы пераносу слоў. Перанос слоў з ў, й, дз, дж. Націск. Вызначэнне націскных і ненаціскных галосных, націскных і ненаціскных складоў. Словы беларускай і рускай мовы, якія адрозніваюцца націскам (крапіва—крапива). Вымаўленне і правапіс галосных о, э—а; е, ё—я. Вымаўленне цвёрдых і мяккіх зычных і іх правапіс: абазначэнне на пісьме мяккасці зычных літарамі е, ё, і, ю, я і ь (мяккім знакам); правапіс парных д—дз', т—ц'; няпарных цвёрдых [ж], [дж], [р], [ч], [ш], [ц] і галосных пасля іх. Вымаўленне і правапіс парных звонкіх і глухіх зычных [б]-[п], [г]-[х], [д]-[т], [з]-[с], [б']-[п'], [г']-[х'], [дз']-[ц'], [з']—[с'], [ж]—[ш], [дж]—[ч] на канцы слоў і перад зычнымі. Вымаўленне і правапіс падоўжаных зычных. Перанос слоў з імі. Роля раздзяляльных знакаў (ь, апостраф) у мове. Вымаўленне, правапіс і перанос слоў з імі. Знаёмства з арфаграфічным слоўнікам.
Гэта забяспечвае выпрацоўку правільнага літаратурнага вымаўлення, навуку правапісу, які апіраецца на гука-літарны аналіз слоў.Фанетыка мае сувязь з усімі раздзеламі пачатковаго курса мовы: з марфалогіяй, словаўтварэннем, сінтаксісам, лексікай.
Фанетычны разбор можа быць гукавы і гука-літарны. У форме частковага ен практыкуецца тады, калі трэба засяродзіць увагу вучняў на пэўнай з’яве. Напрыклад, дзеці знаходзяць толькі мяккія зычныя. Поўны ФР у малодшых класах амаль не праводзіцца. Парадак поўнага гука-літарнага аналізу слова: 1) колькасць гукаў і літар ў слове; 2) галосныя гукі і літары; 3) зычныя гукі і літары; 4) зычныя гукі: цвердыя – мяккія, звонкія – глухія; 5) склады слова, іх колькасць; 6) націскны склад у слове.
Матэрыял для фанетычнага разбору павінен быць пасільным для вучняў, нельга прапанаваць словы з падоўжанымі зычнымі для выдзялення гукаў, не заўседы можна выкарыстаць словы з асіміляцыяй па мяккасці (світаць), праграмай не прадугледжан разбор слоў з е, ё, ю, я. Фанетычныя практыкаванні забяспечваюцьусведамленне вучнямі элементаў гукавой сістэмы БМ, развіваюць абстрактнае мысленне, ствараюць базу для авалодвання правапісам.