Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Умовы фарміравання арфаграфічнага навыку. Свабодны дыктант,творчы дыктант, методыка іх правядзення.



Арф навык – моўны навык (ацэнка гука, састаў слова, дзеянне па правілу, суаднесенне гука і літары, каліграф. Навык). Умовы фарм. арф. Н.Арф пільнасць і уменні па фанетыке, састаў слова, граматыка, веданне правіл, валоданне алгарытмам, спосабам праверкі, слоўнікавы запас, улік двумоўя, карыстацца ўсімі відамі памяці, практыкаванні, дзе арф у розных часцях слова, часінах мовы. У падставе- арф. дз. знаходжанне арф – арф пільнасць (фан-ая база, апаз-ыя знакі)--- определеніе арфаграмы, правіла алгарытм, дзеянне па алг – спосабы праверкі, запіс слова, вырашэнне задачы.

(Свободны дыктант) Асаблівасцю вольнага дыктанта з'яўляецца тое, што вучням даецца права свабодна выбіраць словы і выразы, замяняць іх пры захаванні агульнага сэнсу. Для такога дыктанта абавязкова падбіраюцца тэксты, цікавыя па змесце, лёгкія для ўспрымання на слых. Вольны дыктант праводзіцца звычайна пасля кантрольнага, калі вывучаны матэрыял дастаткова засвоены. Схема вольнага дыктанта: 1) настаўнік выразна чытае тэкст; 2) тлумачацца незразумелыя словы і выразы, аналізуецца змест, тэкст падзеляецца на часткі (у ходзе гутаркі); 3) настаўнік чытае тэкст па частках (кожную частку два разы), вучні пішуць так, як запомнілі, не перапытваючы настаўніка.

Трэба ўлічыць, што пры напісанні вольнага дыктанта атрымліваюцца розныя тэксты, што ўскладняе праверку і аналіз вучнёўскіх работ. Значэнне: напісанне вольных дыктантаў садзейнічае ўзбагачэнню слоўніка вучняў, дапамагае авалоданню літаратурнай мовай, бо ў тэксце лепш успрымаюцца і запамінаюцца словы і звароты, вучыць карыстацца абзацам, вылучаць галоўнае, істотнае, дзяліць тэкст на лагічна закончаныя часткі.

Творчы дыктант — такі від практыкавання, калі вучні ўстаўляюць у тэкст, які дыктуе настаўнік, слова ці словазлучэнне пэўнай граматычнай катэгорыі ці замяняюць у тэксце пэўныя словы або словазлучэнні іншымі. Творчы дыктант дазваляе арганізаваць паўтарэнне раней вывучанага адначасова з засваеннем новага, развівае арфаграфічную пільнасць, устойлівасць увагі, здольнасць успрымаць, садзейнічае агульнаму развіццю вучняў. Існуюць чатыры віды творчага дыктанта: 1) Асаблівасць творчага дыктанта па апорных словах заключаецца ў тым, што вучні на аснове групы слоў ці словазлучэнняў складаюць асобныя сказы ці нават невялікія тэксты. Існуе дзве разнавіднасці дыктанта па апорных словах: творчы дыктант, мэта якога складанне асобных сказаў; творчы дыктант, які заключаецца ў складанні тэкстаў (звычайна апавядальнага або апісальнага характару). 2) Творчы дыктант на ўстаўкумае на мэне навучыць школьнікаў карыстацца пэўнымі групамі слоў ці сінтаксічнымі канструкцыямі. Схема:настаўнік чытае зыходны тэкст; перад вучнямі ставіцца задача ўвесці ў гэты тэкст пэўныя граматычныя адзінкі (напрыклад, у працэсе дыктоўкі трэба ўставіць прыметнікі або прыслоўі, пабочныя словы (спалучэнні слоў або сказы), звароткі і г. д.); настаўнік дыктуе тэкст, вучні запісваюць яго, адначасова робячы патрэбныя ўстаўкі. 3) Творчы дыктант з выкарыстаннем твораў жывапісу з'яўляецца своеасаблівай разнавіднасцю дыктанта на ўстаўку. Схема: настаўнік прадстаўляе вучням карціну, пры неабходнасці коратка расказвае пра мастака;настаўнік чытае тэкст (невялікі па аб'ёму), складзены паводле карціны; у гутарцы з класам ідзе абмеркаванне карціны. Вучні выказваюцца наконт таго, як бы яны пашырылі прапанава­ны тэкст, пра што сказалі б іншымі словамі. Найбольш удалыя прыклады запісваюцца на дошцы; настаўнік чытае тэкст-аснову павольна, а вучні запісваюць сказы і там, дзе лічаць патрэбным, пашыраюць іх асобнымі словамі, словазлучэннямі. 4) Творчы дыктант са змяненнем слоў адрозніваецца тым, што вучні ў працэсе запісу тэксту (сказаў) замяняюць адны формы слоў, канструкцыі іншымі. Дыктант з заменамі дае магчымасць авалодаць разнастайнымі моўнымі сродкамі для выказвання думкі, садзейнічае замацаванню арфаграфічных уменняў і навыкаў, дазваляе арганічна спалучаць заняткі па арфаграфіі і граматыцы з працай па стылістыцы. 5) Творчы дыктант на аснове асабістых назіранняў з'яўляецца адным з эфектыўных відаў работы, які дазваляе спалучаць развіццё мовы вучняў з вырашэннем арфаграфічных і пунктуацыйных задач. Ён можа праводзіцца па схеме творчага дыктанта з выкарыстаннем твораў жывапісу, толькі «матэрыялам» паслужаць факты з жыцця школьнікаў.




Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.