Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Віды арфаграфічных практыкаванняў. Спісванне. Віды спісвання. Граматыка-арфаграфічны разбор.



У ПШ пры навучанні правапісу шырока выкарыстоўваюцца аналітычныя(на пачатковым этапе азнаямлення з правілам, асаблівасць – вучням прапануюцца словы для аналізу без пропускаў літар, або з пропускамі, але ў суправаджэнні праверачных слоў) і рэпрадуктыўныя практыкаванні(патрабуюць большай самастойнасці, напр. уставіць прапушчаныя літары, замяніць адно слова другім; тэксты гэтых практыкаванняў павінны быць у меру насычанымі фактамі пісьма).

І аналітычныя, і рэпрадуктыўныя практыкаванні будуюцца на спісванні тэкстаў, яно ляжіць у аснове практыкаванняў на запамінанне слоў, правапіс яках трэбы запомніць.

С п і с в а н н е спрыяе развіццю зрокава-маторных асацыяцый вучняў.

Значна больш пашырана ў школьнай практыцы спісванне, якое ўскладняецца дадатковым заданнем тыпу выдзеліць марфемы, растлумачыць напісанне, падзяліць на склады, указаць націск, вызначыць граматычную форму. Напрыклад, Прачытайце тэкст. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, вусна растлумачце; спісванне са зменамі тэкстутыпу ўставіць прапушчаныя літары, дапісаць марфему, змяніць форму слова, замяніць іншым словам і інш. Напрыклад: Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Вусна растлумачце іх правапіс. Значэнне незнаёмых слоў высветліце ў тлумачальным слоўніку; Спішыце, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы неабходныя літары. Над выдзеленымі спалучэннямі зычных укажыце, як яны вымаўляюцца; няпоўнае спісванне, ці выбарачнае, асобныхслоў, словазлучэнняў, сказаў, напрыклад, Прачытайце тэкст. Выпішыце словы з прыстаўнымі галоснымі, растлумачце іх правапіс.

Дыктанты разлічаны больш на развіццё маторна-слыхавых асацыяцый вучняў. Гэты від работы вучыць успрымаць слова на слых, супастаўляць яго гукавы і літарны склад, дадаткова выпрацоўвае ў вучняў арфаэпічныя нормы і ўменне карыстацца правілам.

Свабоднае пісьмо з’яўляецца найбольш складаным відам практыкаванняў па арфаграфіі. Перш за ўсё гэта падбор слоў з пэўнай арфаграмай, складанне сказаў з уключэннем пэўных слоў і напісанне пераказу ці сачынення. Гэты від практыкавання прымяняецца на заключным этапе фарміравання арфаграфічнага правіла, але гэта не азначае, што яго выкарыстанне заключае вывучэнне арфаграфіі, ці пасля вывучэння ўсіх правіл правапісу.

Арфаграфічны разбор зводзіцца да вызначэння ў слове арфаграмы і вытлумачэння яе сутнасці. Арфаграмы ёсць не ва ўсіх словах, а толькі ў тых, якія даюць магчымасць выбару аднаго спосабу напісання з некалькіх. Так, выбар літары а або э ў пер-шым пераднаціскным складзе вызначаецца паходжаннем слова, параўн.: рака і рэкорд. Выбар літары і (або й) у корані слова пас-ля прыстаўкі залежыць ад здольнасці яе да складаўтварэння, па-раўн.: зайсці, але суіснаваць.

Напісанне слова можа быць заснавана на некалькіх арфа-грамах, напрыклад, слова д ы я л о г перадаецца на пісьме ў ад-паведнасці: 1) з правапісам д (дз) у словах іншамоўнага паходжання, 2) з правапісам спалучэння галосных іа ў запазычаных словах, 3) з правапісам глухіх зычных у пазіцыі канца слова. Умовай арфаграфічнага разбору з'яўляецца добрае веданне сістэмы беларускага правапісу.




Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.