Мои Конспекты
Главная | Обратная связь


Автомобили
Астрономия
Биология
География
Дом и сад
Другие языки
Другое
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Металлургия
Механика
Образование
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Туризм
Физика
Философия
Финансы
Химия
Черчение
Экология
Экономика
Электроника

Напрамкі працы па развіцці маўлення школьнікаў.



Развіццё маўлення і асобы вучня – найважнейшая задача навучання мове.Развіццё маўлення як метадычнае пытанне патрабуе размежавання паняццяў мова і маўленне, і, апіраючыся на яго, метадысты адрозніваюць вывучэнне сістэмы мовы і вывучэнне функцыянавання мовы; вывучэнне сістэмы моўных паняццяў і вывучэнне функцыянавання, прымянення, выкарыстання моўных сродкаў.

Маўленне як прадмет навучання з’яўляецца аб’ектам даследавання ў методыцы, тут важна ўстанавіць, што ўяўляе сабой маўленне як від дзейнасці, як адбываецца працэс нараджэння і ўспрымання выказвання. Тэрмін “развіццё маўлення” педагагічны, ён мае адносіны да вучэбна-выхаваўчага працэсу, ён закранае і дзейнасць настаўніка, які развівае маўленне вучняў, і дзейнасць дзяцей, маўленне якіх развіваецца.

У методыцы лічыцца неабходным гаварыць аб дзейнасці настаўніка, накіраванай на фарміраванне і ўдасканаленне вуснага і пісьмовага маўлення.

Развіццё маўлення на ўроках беларускай мовы – гэта ўся праца, якая праводзіцца настаўнікам спецыяльна на ўроках па развіцці маўлення і ў сувязі з вывучэннем усіх раздзелаў школьнага курса (фанетыкі, марфемікі і словаўтварэння, лексікі і фразеалогіі, марфалогіі і сінтаксісу, арфаграфіі і пунктуацыі), для таго, каб вучні авалодалі моўнымі нормамі (арфаэпічнымі, арфаграфічнымі, лексічнымі, словаўтваральнымі, марфалагічнымі, сінтаксічнымі), каб умелі і маглі выражаць свае думкі ў вуснай і пісьмовай формах, карыстаючыся патрэбнымі моўнымі сродкамі ў адпаведнасці з мэтай, зместам маўлення і ўмовамі зносін.

Задача настаўніка – навучыць змястоўна, граматычна і стылістычна правільна выражаць думкі, свабодна карыстаючыся сродкамі мовы ва ўсіх сферах жыцця. Да апошняга часу гэта задача была амаль не вырашальнай.

Прынцыпы працы па развіцці маўлення.Арганізацыя працы па развіцці маўлення вучняў ажыццяўляецца на аснове агульнадыдактычных, прыватнаметадычных і спецыфічных прынцыпаў. Да апошніх адносяцца: 1) адзінства развіцця маўлення і мыслення, 2) узаемасувязь у развіцці вуснага і пісьмовага маўлення, 3) сувязь працы па развіцці маўлення з вывучэннем граматыкі, арфаграфіі, пунктуацыі, беларускай літаратуры і інш., 4) стылістычная накіраванасць у працы па развіцці маўлення; 5) прынцып тэкставага навучання.

Н а в у ч а н н е г а в а р э н н ю .

Н а в у ч а н н е м а н а л о г у

Н а в у ч а н н е д ы я л о г

Метады і прыёмы развіцця маўлення. Акрамя выкарыстання раней названы самых розных метадаў пры вывучэнні усіх раздзелаў школьнага курса беларускай мовы, для арганізацыі працы па развіцці маўлення вучняў важна ўсвядоміць, асэнсаваць і да месца выкарыстоўваць спецыфічныя метады, да якіх адносяцца: імітацыйны метад, камунікатыўны метад і метад канструявання.

І м і т а ц ы й н ы метад – гэта навучанне маўленчай дзейнасці паводле ўзораў, г. зн. маўленчая дзейнасць вучняў арганізуецца на аснове і паводле ўспрынятых імі на слых ці зрокава адпаведных тэкстаў. Асноўнымі прыёмамі яго рэалізацыі з’яўляюцца: 1) вусны ці пісьмовы пераказ тэксту; 2) складанне сказаў, словазлучэнняў паводле тыпу, узору прапанаванага, паводле мадэлі, паводле схемы; 3) навучанне вымаўленню і інтанаванню паводле прыкладаў, паводле ўзораў вымаўлення настаўніка; 4) выразнае чытанне паводле прыкладу, узору артыстычнага выканання (на аснове выкарыстання гукапісу, фонахрэстаматыі); 5) розныя апавяданні і сачыненні паводле аналогіі з прачытаным.

К а м у н і к а т ы ў н ы метад выцякае з функцыі мовы – быць сродкам зносін, і з функцыі маўлення – ажыццяўляць зносіны. Мэтай усяго навучання мове, кожнага ўрока незалежна ад тэмы становіцца праца па развіцці маўлення: вывучаем граматыку, адзінкі мовы, каб карыстацца імі.

Арсенал прыёмаў, сродкаў навучання, тыпаў заданняў і практыкаванняў вельмі вялікі. Сюды адносяцца: 1) стварэнне маўленчай сітуацыі, 2) гутаркі, 3) ролевыя гульні, 4) экскурсіі, 5) паходы, 6) назіранні, 7) праца (розныя віды дзейнасці) – усё, што можа выклікаць патрэбу ў выказваннях і зносінах, напрыклад, дапамагчы сабраць матэрыял для сачынення, апавядання, даклада, артыкула, заметкі ў газету і інш.

Метад к а н с т р у я в а н н я тэксту выцякае з дыдактычнай заканамернасці, якая заключаецца ў тым, што новыя спосабы дзейнасці вучня, яго новыя ўменні фарміруюцца на аснове ведаў. У адпаведнасці з гэтым метадам вучні павінны ведаць: 1) тыпы і структуру тых тэкстаў, якія яны ствараюць; 2) правілы іх стварэння; 3) канструяваць тэксты.

 




Поиск по сайту:







©2015-2020 mykonspekts.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.